30 i 56 — магiчныя лiчбы адпускнога сезона
30 i 56 — магiчныя лiчбы адпускнога сезона
Пытальнiк "Мы з калегай працуем выхавальнiкамi ў вучэбна-педагагiчным комплексе дзiцячы садок-школа. Я маю адпачынак 30 дзён, а калега — 56. Чаму не супадае працягласць нашага водпуску?" Алена Iванаўна, Магiлёўская вобласць. Каментарый дае начальнiк аддзела працы i заработнай платы Мiнiстэрства адукацыi Вера Слуянава: — Педагагiчным работнiкам агульнаадукацыйных устаноў, у тым лiку дырэктарам агульнаадукацыйных устаноў усталявана працягласць асноўнага водпуску 56 каляндарных дзён. Работнiкi ж устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыi (загадчыкi, выхавальнiкi, выхавальнiкi-метадысты, музычныя кiраўнiкi i iнш.), будуць адпачываць 30 каляндарных дзён. Што датычыцца вучэбна-педагагiчных комплексаў дзiцячы садок-школа, то яны таму i называюцца комплексамi, што адукацыя там даецца на двух узроўнях: узровень дашкольнай адукацыi i ўзровень агульнай школьнай адукацыi. Водпуск, у сваю чаргу, прызначаецца ў залежнасцi ад таго, выхавальнiкам якога ўзроўню з’яўляецца работнiк. Калi, як вынiкае з сiтуацыi, Алена Iванаўна працуе выхавальнiкам у дашкольнай групе, то яе водпуск складзе 30 дзён, яе ж калега выконвае абавязкi выхавальнiка ў групе падоўжанага дня школьнай групы, адпаведна, яна мае права на 56 дзён працоўнага водпуску. Падрыхтавала Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Мы з калегай працуем выхавальнiкамi ў вучэбна-педагагiчным комплексе дзiцячы садок-школа. Я маю адпачынак 30 дзён, а калега — 56. Чаму не супада
|
|