Боская мова зразумелая для ўсiх
Боская мова зразумелая для ўсiх
Фестывалі Перад музыкай усе роўныя, яна не ведае межаў i можа аб’яднаць людзей, — такiмi словамi вiталi ў Магiлёве чарговы фестываль "Магутны Божа". Ужо 16 гадоў, як ён робiць сваю галоўную справу — нясе мiр у душы людзей, якiя сярод самых розных гукаў сучаснасцi не развучылiся адчуваць тыя, што створаны з любоўю i дзеля любовi да чалавека. Можна быць цi то каталiком, цi то праваслаўным, цi то iстотай, якая шукае сябе i iмкнецца здабыць гармонiю ў душы — тут "Магутны Божа" ўсiм дапаможа. Можна было для душы наведаць вечар арганнай музыкi ў касцёле Святога Станiслава, цi пайсцi на гукi пералiвiстых званоў, якiя даносiлiся з архiрэйскага вала ў Магiлёве, каб адчуць iх здольнасць лекаваць чалавека. На свяце звону кожны мог павучыцца разумець Боскую мову: адзiн звон заклiкае, iншы сцвярджае радасць... Фестываль падарыў радасць сустрэч з цудоўнымi творчымi калектывамi, выступiць на ўрачыстым адкрыццi быў запрошаны Дзяржаўны акадэмiчны сiмфанiчны аркестр Беларусi пад кiраўнiцтвам Аляксандра Анiсiмава i Дзяржаўная харавая капэла iмя Шырмы. Акрамя таго, адбылася вечарына памяцi народнага артыста СССР Вiктара Роўды, якi шмат зрабiў для таго, каб падтрымлiваць высокi ўзровень беларускай харавой музыкi. Фестываль стаў набыткам не толькi Магiлёва, таму што геаграфiя яго ўдзельнiкаў з кожным годам пашыраецца. Сёлета прыехалi госцi з Расii, Украiны, Польшчы, Германii, Балгарыi, ЗША. Толькi ў конкурсную праграму былi адабраныя 11 харавых калектываў i 9 вакалiстаў. Лепшых назаве журы на чале з прафесарам Маскоўскай кансерваторыi Станiславам Калiнiным. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перад музыкай усе роўныя, яна не ведае межаў i можа аб’яднаць людзей, — такiмi словамi вiталi ў Магiлёве чарговы фестываль "Магутны Божа". |
|