Каманда Прэзiдэнта Беларусi выйграла лыжаролерную эстафетную гонку на спартыўным свяце, прысвечаным
Каманда Прэзiдэнта Беларусi выйграла лыжаролерную эстафетную гонку на спартыўным свяце, прысвечаным Дню Незалежнасцi
Дружына кiраўнiка дзяржавы захапiла лiдарства ўжо на першым этапе. Аднак на другiм адрэзку ў лiдары вырвалася каманда Мiнабароны. Але на трэцiм этапе лiдар жаночай зборнай Беларусi па бiятлоне Дар’я Домрачава вярнула перавагу камандзе Аляксандра Лукашэнкi, якi захаваў дасягнутае лiдарства на заключным этапе. Другое месца дасталося камандзе Мiнiстэрства ўнутраных спраў, а трэцяй стала дружына БФСТ "Дынама". На заключных этапах у эстафеце ўдзельнiчалi чыноўнiкi высокага рангу, у тым лiку кiраўнiкi мiнiстэрстваў i ведамстваў або iх намеснiкi. Падагульняючае становiшча лыжаролернай эстафетнай гонкi 4 па 2,5 км: 1. Каманда Прэзiдэнта Беларусi (Аляксандр Лукашэнка, Сяргей Далiдовiч, Сяргей Булыгiн, Дар’я Домрачава) — 19 мiн. 11 сек.; 2. Мiнiстэрства ўнутраных спраў — 19 мiн. 42 сек.; 3. БФСТ "Дынама" — 20 мiн. 28 сек.; 4. Мiнiстэрства па падатках i зборах — 20 мiн. 48 сек.; 5. Мiнiстэрства спорту i турызму — 21 мiн. 13 сек.; 6. Камiтэт дзяржаўнага кантролю — 21 мiн. 29 сек.; 7. Мiнiстэрства абароны — 21 мiн. 45 сек.; 8. Дзяржаўны пагранiчны камiтэт — 25 мiн. 41 сек.; 9. Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях — 26 мiн. 47 сек.; 10. Дзяржаўны мытны камiтэт — 27 мiн.15 сек.; 11. Камiтэт дзяржаўнай бяспекi — 27 мiн. 51 сек. Потым на старт выйшлi ўдзельнiкi веласiпеднай эстафетнай гонкi 4 па 2,5 км сярод 37 каманд рэспублiканскiх органаў дзяржкiравання. Сяргей ВІШНЕЎСКI, БЕЛТА. Фота БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дружына кiраўнiка дзяржавы захапiла лiдарства ўжо на першым этапе. Аднак на другiм адрэзку ў лiдары вырвалася каманда Мiнабароны. Але на трэцiм этапе
|
|