Дарагiя суайчыннiкi!
Дарагiя суайчыннiкi!
Ад усёй душы вiншую вас з Днём Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь. Гэта свята непарыўна звязана з адной з найважнейшых падзей айчыннай гiсторыi — вызваленнем Радзiмы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. У аснове нашых сённяшнiх поспехаў — дух непакоранага народа, якi разам з iншымi народамi Савецкага Саюза ўнёс вырашальны ўклад у выратаванне чалавецтва ад карычневай чумы. Мы нiкому не аддадзiм на ганьбаванне Вялiкую Перамогу, здабытую напружаннем непамерных сiлаў i аплачаную жыццём кожнага трэцяга беларуса. З тых гераiчных дзён Беларусь прайшла слаўны шлях працы i стварэння. Мы змаглi стварыць суверэнную дзяржаву са стабiльнай эканомiкай, якая дынамiчна развiваецца, перадавой навукай i багатай культурай, чый высокi аўтарытэт прызнаны ва ўсiм свеце. Сучаснае пакаленне беларусаў дастойна прадаўжае традыцыi бессмяротнага подзвiгу Вызвалення, бярэ новыя вышынi i гiстарычныя рубяжы, упэўнена глядзiць у будучыню. Добрага вам здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы ў iмя Радзiмы. Са святам вас, дарагiя суайчыннiкi! З Днём Рэспублiкi! Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад усёй душы вiншую вас з Днём Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь.
|
|