Да свята гатовыя!
Да свята гатовыя!
У Дзень Незалежнасцi месцамi галоўных падзей у Мiнску, натуральна, стануць Плошча Перамогi, дзе адбудзецца цырымонiя ўскладання кветак да помнiка, i скрыжаванне праспектаў Машэрава i Пераможцаў, дзе пройдзе ваенны парад, спартыўна-маладзёжнае шэсце, салют i гала-канцэрт рэспублiканскай культурнай акцыi "Мы — беларусы!". Але ў святочныя днi адметныя падзеi адбудуцца i ў iншых пунктах, на якiя мiнчанам i гасцям сталiцы таксама варта звярнуць увагу. Нацыянальная бiблiятэка На адкрытай пляцоўцы ля бiблiятэкi 3 лiпеня адбудзецца канцэрт Нацыянальнага акадэмiчнага народнага хору iмя Цiтовiча. Калектыў прадставiць абсалютна новую праграму "Спявай, мая краiна Беларусь!". Для слухачоў, якiя прыйдуць на мерапрыемства — найперш ветэранаў i пенсiянераў, — раённая адмiнiстрацыя плануе абсталяваць каля 800 сядзячых месцаў. Канцэрт пройдзе з 18 да 20 гадзiн. Фiлiял Нацыянальнага музея гiсторыi i культуры Беларусi (вул. Фрунзе, 19)На пляцоўцы ля будынка 3 лiпеня будзе прадстаўлены сумесны творчы праект музея i Нацыянальнага акадэмiчнага вялiкага тэатра оперы i балета Беларусi. Праграма "Пад мiрным небам сталiцы" пачнецца а 20-й гадзiне i завершыцца а 22-й. Стадыён "Арляня" (вул. Гая, 15а) На iм 3 лiпеня з 12 да 16 гадзiн пройдзе спартыўнае свята "Мы завёмся беларусы!". Мiнскi Камароўскi рынак Невядома, колькi наведвальнiкаў прыме 3 лiпеня сам рынак, але ва ўсiх iх па завяршэннi пакупак ёсць магчымасць адпачыць: на пляцоўцы перад рынкам з 12 да 16 гадзiн будзе прадстаўлена святочная канцэртная праграма. Цэнтральны дзiцячы парк iмя Горкага У iм 3 лiпеня адбудуцца святочныя гуляннi "Зямля пад белымi крыламi". Праграма, якая будзе прадстаўлена на галоўнай пляцоўцы з 11 да 19 гадзiн, разлiчаная не толькi на дзяцей, але i на дарослых наведвальнiкаў. Акрамя таго, сваю адметную праграму падрыхтавалi да Дня Незалежнасцi сталiчныя кiнатэатры. У многiх з iх адбудуцца дабрачынныя кiнапаказы для ветэранаў. Гледачам будуць прапанаваныя фiльмы "Афiцэры", "Двое i вайна", "Мы з будучынi", "Выбух на свiтанку", "Чаклун i Румба", "Нi кроку назад", "Дзяўчынка шукае бацьку", "Глыбокая плынь", "Ворагi", "Вам заданне", "Яшчэ аб вайне" i г.д. Ва ўсiх раёнах горада пройдуць ускладаннi кветак да мемарыялаў, масавыя гуляннi, тэматычныя канцэртныя i спартыўныя праграмы. Парк 60-годдзя Вялiкага Кастрычнiка (Фрунзенскi раён) 5 лiпеня тут прадставiць сваю канцэртную праграму духавы аркестр ГУУС Мiнгарвыканкама. Праўда, гучаць музыка будзе вельмi нядоўга — з 14 да 15 гадзiн. Парк iмя 900-годдзя Мiнска (мiкрараён Чыжоўка) 6 лiпеня ў парку загучаць народныя песнi i музыка — тут будзе адзначацца Купалле. На некалькiх пляцоўках з 18 да 23 гадзiн выступяць фальклорныя калектывы, адбудуцца спартыўныя спаборнiцтвы, па Чыжоўскiм вадасховiшчы паплывуць вянкi. Кульмiнацыяй тэатралiзаванага свята стане з’яўленне Бога агню i запальванне Купальскага вогнiшча. Завершыцца праграма дыскатэкай i феерверкам. Вёска Вязынка (Маладзечанскi раён) Тут 6 лiпеня супрацоўнiкi Дзяржаўнага лiтаратурнага музея Янкi Купалы i ўсе ахвотнiкi адзначаюць 126-я ўгодкi з дня нараджэння паэта. На свяце паэзii выступяць фальклорныя калектывы, барды, вядомыя беларускiя паэты. Таксама плануецца адкрыццё выставы фларыстыкi. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Дзень Незалежнасцi месцамi галоўных падзей у Мiнску, натуральна, стануць Плошча Перамогi, дзе адбудзецца цырымонiя ўскладання кветак да помнiка, i с
|
|