У Пінску знойдзена пячатка найбагацейшага габрэя
Больш як 100 гадоў праляжала ў зямлі асабістая рэч Майсея Лур'е - першага гаспадара дзейнай і цяпер фанэрнай фабрыкі.
Сёлета спаўняецца роўна 105 гадоў, як у Пінску пачалі вырабляць папулярную для таго часу прадукцыю - клееныя фанэрныя лісты. На месцы іх сушылі, пасьля фарбавалі, шліфавалі і паліравалі. Тавар пасьпяхова разыходзіўся ў Эўропе. Ужо тады лісты фанэры выкарыстоўваліся пры абліцоўцы сьценаў, узьвядзеньні перагародак, а таксама ў аддзелцы інтэр'еру памяшканьняў. Для вытворчасьці выдатна падыходзіла палеская вольха. Зарасьлі яе былі бязьзмежныя, а нарыхтоўка - ручная і даступная. Інвэстарамі ўкараньненьня новай тэхнялёгіі зьяўляліся браты Лур'е - грамадзяне Аўстра-Венгерскай імпэрыі. Да таго часу Рыгор, Майсей і Давід Лур'е мелі ва ўласнасьці фабрыку па вырабу шавецкіх драўляных цьвікоў, фанэры і фанэрных скрынак. Ад 1892 году працавала і Пінская запалкавая фабрыка. Былая фанэрная фабрыка Лур'е знаходзіцца ў Пінску непадалёку ад чыгуначнага вакзалу. Да цяперашняга часу памяшканьні фабрыкі выкарыстоўвае вытворчае аб'яднаньне "Пінскдрэў". Яно таксама вырабляе і экспартуе клееную фанэру. Цікавасьць да сям'і Лур'е абудзілася цяпер у Пінску ў сувязі з сэнсацыйнай знаходкай. Мясцовы вадзіцель Аляксандар Піліповіч перадаў у Муэй беларускага Палесься сапраўдную асабістую пячатку Майсэя Лур'е - заснавальніка і гаспадара Пінскай фанэрнай фабрыкі. - Я выпадкова знайшоў рэч на дарозе, - расказвае Аляксандр Піліповіч, - спачатку меркаваў, што гэта набойка для каблука, бо яна мела форму эліпса і была вельмі замызганая. Але калі ачысьціў, то ўбачыў літары. Спэцыялісты падказалі - гэта пячатка. Дырэктарка пінскага музэю Ірына Дзямчук ухваляе ўчынак спадара Піліповіча: - Дзякуй яму за вельмі дарагі для Пінску экспанат. Цяпер больш канкрэтна мы зможам знаёміць жыхароў і гасьцей горада са знакамітымі пінскімі прамыслоўцамі Лур'е. Пячатка - ключ да нашай новай экспазыцыі. Магу парадаваць пінскіх музэйшчыкаў яшчэ адной навіной. Кандыдат гістарычных навук Іна Герасімава адшукала дакладныя зьвесткі пра сына Рыгора Лур'е - Ісаака. Ураджэнец Пінска быў дыпляматычным прадстаўніком ураду БНР у Капэнгагене, а пазьней у Бэрліне. Для прызнаньня ў іншых краінах тады патрабаваліся дзейныя меры энэргічных прадстаўнікоў. Адным зь іх якраз і быў Ісаак Лур'е. Нарадзіўся ён у жніўні 1890 году. Закончыў Пінскую рэальную вучэльню. Пасьля атрымаў дукацыю гісторыка і журналіста. У 1915 Ісаак у Стакгольме рэдаагуе газэту "Скандынасўкі веснік". У 1919 у Даніі стварае Балтыйскае тэлеграфнае Агенцтва. Крыху пазьней пачынае супрацоўнічаць з урадам БНР. Хутчэй за ўсё немалаважнуюролю ў гэтым адыграў Раман Скірмунт - вядомы дзеяч беларускага нацыянальнага руху, уладальнік маёнтка Парэчча ля Пінску. Первоисточник:
Главная
| Новости
| Газеты
| Бизнес Инфо
| Справки
| Знакомства
| Знакомства2
| Гороскоп
| Анекдоты
|
© 2004-2020 21.by
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
|