21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Моцная, свабодная Беларусь упэўнена ідзе i будзе iсцi па выбраным шляху

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Моцная, свабодная Беларусь упэўнена ідзе i будзе iсцi па выбраным шляху

Выступленне Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкi на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь (Дню Рэспублiкi) 2 лiпеня 2008 года  

Дарагiя суайчыннiкi! Паважаныя замежныя госцi!

У жыццi кожнага народа ёсць лёсавызначальныя днi i падзеi. Тыя, якiя становяцца пунктам адлiку новага этапа ў яго гiсторыi. Выклiкаюць найвышэйшы духоўны ўздым i яднанне ўсiх грамадзян.

У беларускiм календары такой датай стала 3 лiпеня 1944 года. Дзень вызвалення ад фашысцкiх акупантаў, якi мы адзначаем як галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь.

Свята, у якiм злiлiся ў адзiнае вялiкiя, сапраўды святыя паняццi — Вызваленне, Перамога i Незалежнасць.

Нашым продкам не раз даводзiлася адбiваць атакi iншаземных захопнiкаў. Мужна адстойваць сваю свабоду i самабытнасць. Вытрымаўшы ўсе жорсткiя гiстарычныя выпрабаваннi, наш народ застаўся непакораны, моцны духам i адданы роднай зямлi, якую заўсёды адраджаў з попелу i беззапаветна любiў. Бо нездарма наша Радзiма называецца Белай Руссю — чыстай i свабоднай.

"Мы, беларусы, — мiрныя людзi, сэрцам адданыя роднай зямлi...". Гэтыя радкi Дзяржаўнага гiмна адлюстроўваюць сутнасць характару нашага мудрага народа, якi заўсёды хацеў быць гаспадаром свайго лёсу. Быў iм. I будзе заўсёды!

Менавiта па волi народа, i не мiласцю iншаземных акупантаў 90 гадоў таму была ўтворана Беларуская Савецкая Сацыялiстычная Рэспублiка.

Гэта падзея змянiла ход нацыянальнай гiсторыi. Стала пачаткам летапiсу ўласна беларускай дзяржаўнасцi i важным этапам яе рэальнага станаўлення. Дала штуршок развiццю прамысловасцi i сельскай гаспадаркi, фармiраванню лiтаратурнай мовы, росквiту навукi i культуры, кансалiдацыi адзiнай беларускай нацыi.

Наш народ упершыню атрымаў права "людзьмi звацца". I гатовы быў змагацца да апошняй кроплi крывi, абараняючы сваю краiну ад любых знешнiх замахаў.

Беларусь першая прыняла на сябе вераломны ўдар фашысцкай армады. У людзей яшчэ не астыла пачуццё радасцi ад уз’яднання заходнiх беларускiх абласцей, як з’явiлася пагроза страцiць не толькi родную зямлю, але i права на жыццё. Бо сапраўднай мэтай нацыстаў было заняволiць, а затым знiшчыць тых, каго Гiтлер называў непаўнацэннымi народамi: славян, яўрэяў i шэраг iншых.

I якiм жа кашчунствам выглядаюць сцвярджэннi некаторых сучасных "заступнiкаў народа" аб тым, быццам бы фашысты неслi нашым народам свабоду i магчымасць фармiраваць свае нацыянальныя дзяржавы.

Гэту хлусню абвяргаюць не толькi архiўныя дакументы, але i тая палiтыка генацыду, якую гiтлераўцы праводзiлi на практыцы ў Беларусi. Спаленыя зажыва мужчыны i жанчыны, старыя i дзецi. Закатаваныя ў канцлагерах, забiтыя пры бамбёжках i карных аперацыях. Мiльёны страчаных жыццяў — амаль трэць насельнiцтва краiны.

Сэрца крывёй аблiваецца, калi ўявiш усё тое, што перанёс наш народ у гады мiнулай вайны!

Людзi, якiя абяляюць фашыстаў i iх памагатых, здраджваюць памяцi тых, хто загiнуў i пакалечаны ў крывавай вайне, хто мужна абараняў родны дом. Подла скажаюць гiстарычную праўду аб тым, што барацьба з захопнiкамi была сапраўды ўсенародная.

Больш як паўтара мiльёна беларусаў змагалiся на франтах Вялiкай Айчыннай i вялi бескампрамiсную барацьбу ў шэрагах руху супрацiўлення партызанаў i падпольшчыкаў. Амаль столькi ж працавалi ў тыле, сумеснымi намаганнямi кавалi Перамогу.

Беларусь разам з iншымi рэспублiкамi Савецкага Саюза з гонарам выканала свой абавязак. Сусветная супольнасць высока ацанiла яе гераiчныя здзяйсненнi — яна ўвайшла ў лiк заснавальнiкаў Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый.

Што сталася б з навейшай гiсторыяй, калi б не вялiкi, ахвярны подзвiг савецкага народа, якi зрабiў вырашальны ўклад у знiшчэнне фашысцкай каалiцыi. Без яго на свет апусцiлася б вечная ноч заняволення.

Тады лiдары дзяржаў-саюзнiц праявiлi мудрасць i празорлiвасць. Здолелi згуртаваць Савецкi Саюз, Еўропу, Злучаныя Штаты i iншыя краiны ў барацьбе супраць агульнага ворага. Гэта быў найвялiкшы гiстарычны ўрок для ўсяго чалавецтва — урок, якi нiколi нельга забываць!

I сёння палiтыкi павiнны аб’ядноўваць, а не раз’ядноўваць народы. Бо толькi разам мы можам утаймаваць мiжнародны тэрарызм, вырашыць харчовыя, энергетычныя, экалагiчныя i iншыя глабальныя праблемы.

Не гонка ўзбраенняў, не падзел на блокi, не пагрозы i ваенныя канфлiкты патрэбны сёння сусветнай супольнасцi, а ўзаемаразуменне i супрацоўнiцтва, паважанне права кожнага народа выбiраць свой шлях развiцця i лад жыцця.

Беларусь — мiралюбiвая i адкрытая краiна, якая нiкому не пагражае i не стварае праблем нi блiзкiм, нi далёкiм суседзям. Наадварот, гэта аплот стабiльнасцi i дружалюбнасцi. Яна абараняе заходнi свет ад нелегальнай мiграцыi, гандлю людзьмi, незаконнага перамяшчэння наркотыкаў, зброi i радыеактыўных матэрыялаў.

А што ж узамен? Непрыкрыты эканамiчны i палiтычны нацiск.

Аднак шантажыраваць нас i душыць якiмi-небудзь санкцыямі, як вы бачыце, — бесперспектыўна. Гiсторыя зрабiла беларускi народ стойкiм, загартаваным i мужным. Пераадоленне цяжкасцяў згуртоўвае людзей, яшчэ больш аб’ядноўвае нацыю. Да таго ж, мы не застаёмся ў iзаляцыi. У нас дастаткова саюзнiкаў i сяброў.

Калi непрадузята ацэньваць вынiкi знешнепалiтычнай i эканамiчнай дзейнасцi, з якiмi мы сустракаем наша галоўнае дзяржаўнае свята, то трэба адзначыць шэраг станоўчых тэндэнцый.

Па-першае, у новых умовах атрымлiвае добры iмпульс развiццё саюзнiцкiх адносiнаў з брацкай Расiяй.

Нядаўна ў ходзе нашай сустрэчы з прэзiдэнтам Расii дакладна было выказана ўзаемнае iмкненне дзвюх краiн да цеснага супрацоўнiцтва ва ўсiх сферах дзейнасцi. I, што асаблiва каштоўна, пацверджана вернасць прынятым пагадненням i дагаворам аб будаўнiцтве Саюзнай дзяржавы.

Па-другое, умацоўваюцца пазiцыi Беларусi ў сусветнай супольнасцi. Нашы iнiцыятывы падтрымлiваюцца ў Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый. Пашыраецца эканамiчная прысутнасць у найбольш перспектыўных рэгiёнах планеты.

З задавальненнем адзначу прынцыпова новы падыход, якi выяўляецца ў тым, што наша краiна не толькi прымае ўсё большы паток замежных iнвестыцый, але i сама становiцца актыўным суб’ектам на мiжнародным iнвестыцыйным рынку. Нашы капiталаўкладаннi ў выглядзе абсталявання, тэхналогiй i iдэй пайшлi ў многiя краiны свету. Само па сабе гэта ўжо красамоўна сведчыць пра нашы магчымасцi i перспектывы.

I па-трэцяе, нягледзячы на пэўныя праблемы ў палiтычных адносiнах з краiнамi Захаду (асаблiва ЗША), эканамiчнае супрацоўнiцтва з Еўрасаюзам з году ў год пашыраецца. I мы спадзяёмся, што рэальныя эканамiчныя iнтарэсы нашых заходнiх партнёраў возьмуць верх над палiтычнымi спекуляцыямi, якiя ўжо ўсiм нагналi аскому.

Для пашырэння партнёрскiх адносiнаў са сваiмi суседзямi па агульнаеўрапейскаму дому мы робiм усё, што залежыць ад нас, i першымi працягваем руку дружбы i супрацоўнiцтва.

(Заканчэнне на 2-й стар.)

(Заканчэнне. Пачатак на 1-й стар.)

Паказальна, што наша iмкненне супадае з жаданнямi простых грамадзян сумежных дзяржаў. Красамоўны прыклад — Польшча. Пакуль яе кiраўнiкi выношвалi планы размяшчэння амерыканскiх ракет, самi палякi адраджаюць конкурс рускай песнi, iншыя добрыя, вядомыя ўжо пачынаннi. Хiба гэта не лепшае пацвярджэнне таго, што народ мае памяць?..

Я перакананы, што воля народаў паступова растопiць лёд. На змену палiтыцы нацiску i двайных стандартаў прыйдуць добрасуседства i супрацоўнiцтва.

I самi па сабе адпадуць тыя iнсiнуацыi па пытаннях правоў чалавека i асноў дэмакратыi, якiя сёння перашкаджаюць дружалюбным адносiнам. Бо дэмакратыя — гэта не мэта, а метад. Не народ для дэмакратыi, а дэмакратыя для народа!

Несумненна, што самы лепшы крытэрый дэмакратычнай дзяржавы — стабiльнае, спакойнае i бяспечнае жыццё яго грамадзян. I магчымасцi рэальнага ўдзелу людзей у кiраваннi грамадскiмi працэсамi. А па гэтых паказчыках Беларусь не ўступiць нiводнай з еўрапейскiх краiн.

Любыя стратэгiчныя рашэннi ў нас прымалiся i будуць прымацца з улiкам думкi народа шляхам адкрытага яго волевыяўлення.

Маючыя адбыцца восенню парламенцкiя выбары будуць пацвярджэннем адкрытасцi i дэмакратычнасцi палiтычнай сiстэмы краiны. Прынцыпова новым аспектам iх правядзення стане пашырэнне правоў палiтычных партый, як таго патрабуе i наша так званая апазiцыя, i Захад. I хоць яны не карыстаюцца вялiкiм аўтарытэтам у беларускiм грамадстве, мы пайшлi насустрач iх лiдарам i замежным арганiзацыям, прыняўшы нядаўна Дэкрэт Прэзiдэнта, якi пашырае iх правы.

Наша ўлада працуе i будзе працаваць па волi i на карысць народа. I гэта дае рэальныя бачныя вынiкi.

У 2007 годзе наша краiна ўвайшла ў групу краiн з высокiм узроўнем развiцця. Гэта не мы аб гэтым заявiлi.

Беларуская эканомiка становiцца ўсё больш прывабнай для айчынных i замежных iнвестараў. Сродкi ўкладваюцца ў новыя вытворчасцi, якiя выпускаюць канкурэнтаздольную прадукцыю. У мiнулым годзе беларускiя тавары пастаўлялiся на рынкi 140 дзяржаў свету.

Мы пачалi новы этап у развiццi энергетыкi, ушчыльную падышлi да будаўнiцтва ўласнай атамнай электрастанцыi. Распрацоўваем i рэалiзуем маштабныя агульнадзяржаўныя iнвестыцыйныя праекты, якiя дапамогуць дабiцца прарыву да новых тэхналогiй i новай высокай якасцi жыцця.

А памятаеце, як смяялiся дамарослыя рэфарматары, калi мы ўзнiмалi з каленяў вёску, калгасы, саўгасы? Маўляў, навошта закопваць грошы ў зямлю, калi можна ўсё купiць за мяжой?

Але мы слухалi i жылi сваiм розумам. Кiравалiся векавой сялянскай мудрасцю: людзей слухай, а свой розум май.

Таму сёння ў нас ёсць, як кажуць, i хлеб, i да хлеба. Беларуская вёска кормiць усю краiну. I гэта самы важкi аргумент правiльнасцi нашай стратэгii развiцця.

Ва ўмовах, калi ва ўсiм свеце абвастраецца праблема недахопу прадуктаў харчавання, наш аграпрамысловы комплекс не толькi забяспечвае ўласную харчовую бяспеку, але i паспяхова асвойвае знешнiя рынкi. Нам ужо не трэба бегаць па суседзях з працягнутай рукой у пошуках прадуктаў харчавання. Мы самi прапануем iх, з выгадай для краiны выкарыстоўваючы спрыяльную сусветную кан’юнктуру.

Для беларусаў зямля заўсёды была свяшчэнным i каштоўным здабыткам. Цяпер нам трэба завяршыць навядзенне на ёй парадку i больш энергiчна ўкараняць новыя тэхналогii, дабiваючыся высокай эфектыўнасцi гаспадарання i самаакупнасцi.

Мiнулы год стаў для Беларусi ва ўсiх сэнсах спрыяльным i ўраджайным. Асаблiва радуе тое, што нараджальнасць павялiчылася на 7 працэнтаў, а смяротнасць скарацiлася амаль на 5 працэнтаў. Гэта вынiк нашых намаганняў па падтрымцы мацi i дзяцей, ахове жыцця i здароўя кожнага чалавека.

Паляпшэнне дэмаграфiчнай сiтуацыi — бясспрэчны iндыкатар паспяховай эканомiкi i павышэння ўзроўню жыцця людзей.

У Беларусi расходы на ахову здароўя з’яўляюцца самымi высокiмi сярод краiн Садружнасцi. У гэту сферу накiроўваецца амаль 5 працэнтаў ад валавога ўнутранага прадукту.

Гэты год аб’яўлены Годам здароўя. I ўжо многае робiцца, каб ён даў добрыя вынiкi для людзей i дзяржавы.

Не толькi ў сталiцы, але i ў абласных i раённых гарадах узводзяцца сучасныя спартыўныя аб’екты, даступныя людзям любога ўзросту i ўзроўню фiзiчнай падрыхтоўкi. Цяпер самае галоўнае — прыкласцi намаганнi самiм людзям, каб быць здаровымi i паспяховымi ў жыццi. Каб не азмрочвалi сем’i п’янства, наркаманiя i iншыя злоўжываннi.

Нашы грамадзяне могуць добра працаваць i зарабляць. Ужо ў гэтым годзе рост даходаў у два разы апярэджвае рост цэнаў. Цяпер актуальнай становiцца задача давесцi зарплату да 700, а ў перспектыве i да 1000 долараў. Iншага выйсця ў нас пры такiм росце цэнаў няма.

Але, падкрэслiваю, зарплату трэба зарабляць, а не проста атрымлiваць. Таму першачарговае значэнне мае рост прадукцыйнасцi працы, укараненне iнавацый i скарачэнне матэрыяльных затрат.

Вядома, у святочнай абстаноўцы не прынята гаварыць аб недапрацоўках i нявырашаных праблемах, якiх, на жаль, яшчэ нямала i ў эканомiцы, i ў сацыяльнай сферы. Мы не замоўчваем, мы цвяроза iх ацэньваем, стараемся спакойна i ўдумлiва iх вырашаць.

Галоўнае тое, што ў нас ёсць праграмы развiцця краiны, рэгiёнаў i канкрэтных прадпрыемстваў. Мы ведаем, што i як рабiць, каб пастаянна i няўхiльна паляпшалася жыццё беларускага народа. Каб кожны чалавек быў упэўнены ў заўтрашнiм днi, адчуваючы сваю запатрабаванасць, дачыненне да спраў i клопатаў дзяржавы.

Дарагiя ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны!

У гэтыя святочныя днi мы з асаблiвай цеплынёй i любоўю думаем пра вас — воiнаў-пераможцаў. Вы здзейснiлi вялiкi подзвiг Вызвалення. Нiзкi вам за гэта паклон. Дзякуй за тое, што i сёння вы з’яўляецеся нашым надзейным аплотам i духоўнай апорай.

Будзьце здаровыя! Жывiце доўга i шчаслiва пад гэтым мiрным небам!

I ведайце, што сучаснае пакаленне захавае i ўмацуе заваяваныя вамi ў баях свабоду i незалежнасць.

Паважаныя замежныя госцi!

Я сардэчна вiтаю вас, а таксама кiраўнiкоў дыпламатычных мiсiй, якiя падзяляюць з намi радасць галоўнага нацыянальнага свята.

Моцная, свабодная Беларусь упэўнена iдзе i будзе iсцi па выбраным шляху. Мы — беларусы — згуртаваная, энергiчная i працавiтая нацыя. I пакуль мы адзiныя, нам не страшныя любыя выпрабаваннi.

Няхай кожны дзень прыносiць нам новыя поспехi i добрыя справы. Няхай у сем’ях пануюць згода i дастатак, звiняць галасы дзяцей i ўнукаў.

Здароўя, шчасця i дабрабыту табе, беларускi народ!

З Днём Незалежнасцi вас, дарагiя сябры!

Са святам Вызвалення!

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступленне Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкi на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь (Дню Рэспублiкi) 2 лiп
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика