21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Асаблiва злоснае хулiганства

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Асаблiва злоснае хулiганства

Выбух у мінску

4 лiпеня каля 0 гадзiн 30 хвiлiн падчас святочнага канцэрта "Мы — беларусы!", якi праходзiў у сталiцы ля стэлы "Мiнск — горад-герой" адбыўся выбух неўстаноўленага самаробнага выбуховага рэчыва, начыненага гайкамi розных дыяметраў. 

На начным гала-канцэрце прысутнiчала каля паўмiльёна чалавек. Падчас выбуху забаўляльнае мерапрыемства яшчэ не завяршылася. Супрацоўнiкi праваахоўных органаў не дапусцiлi панiкi гледачоў. Праўда, днём, калi жудасная падзея абмяркоўвалася насельнiцтвам у грамадскiх месцах, многiя гаварылi, што назiранне за святам ля тэлеэкрана ў нейкi момант нарадзiла ў iх "незразумелы настрой", "дрэннае прадчуванне" таго, што нешта павiнна здарыцца — як быццам, яны глядзелi мастацкую кiнастужку...

У вынiку выбуху пацярпела каля 50 чалавек. Каля дзесяцi з iх адразу атрымалi медыцынскую дапамогу i накiравалiся дадому. Стан траiх грамадзян ацэнены як цяжкi. Большасць атрымалi пашкоджаннi лёгкай ступенi цяжкасцi.

Як адзначаюць у прэс-службе Мiнiстэрства ўнутраных спраў, экстраныя службы горада i праваахоўныя органы дзейнiчалi ў крытычнай сiтуацыi зладжана i аператыўна.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка даручыў без прамаруджанняў высветлiць усе акалiчнасцi выбуху ноччу 3 лiпеня. Аляксандр Лукашэнка, якi прысутнічаў на канцэрце, асабіста агледзеў месца здарэння. Ён ўзяў ход расследавання пад асабiсты кантроль.

Па дадзеным факце ўзбуджана крымiнальная справа па ч. 3 арт. 339 (асаблiва злоснае хулiганства).

Пацярпелыя, у асноўным моладзь ва ўзросце 20—25 гадоў, а таксама двое дзяцей 5-i i 6-i гадоў, паступiлi, галоўным чынам, у 6-ю гарадскую клiнiчную бальнiцу, астатнiя — у iншыя лячэбныя ўстановы. У 6-й бальнiцы медыкi выканалi за ноч 26 аперацый. Людзi атрымалi раненнi пераважна верхнiх i нiжнiх канечнасцяў, грудной клеткi i брушной поласцi.

Шасцёра чалавек былi дастаўлены адразу пасля iнцыдэнту ў Бальнiцу хуткай медыцынскай дапамогi.

Паводле слоў намеснiка галоўнага ўрача Бальнiцы хуткай медыцынскай дапамогi Iгара ГРЫГОР’ЕВА, адзiн пацыент пасля медагляду адмовiўся ад шпiталiзацыi i накiраваўся дадому, другi быў накiраваны ў 9-ю гарадскую клiнiчную бальнiцу, дзе i знаходзiцца на дадзены момант з кантузiяй. Што датычыцца тых чатырох пацыентаў, якiя засталiся ў сценах бальнiцы хуткай дапамогi, то адзiн з iх знаходзiцца ў стабiльна цяжкiм стане ў вынiку пранiкальных раненняў у грудную клетку i брушную поласць, а стан астатнiх не выклiкае апасенняў. Гаворка iдзе аб асколачных раненнях бядра, галёнкi i каленнага сустава. Усе пацыенты знаходзяцца ў рэанiмацыйным аддзяленнi пасля тэрмiновага аператыўнага ўмяшання, звязанага з выдаленнем асколкаў.

Непадалёк ад месца здарэння было знойдзена яшчэ адно выбуховае ўстройства. Зараз з iм працуюць эксперты.

Паводле слоў мiнiстра ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiра НАВУМАВА, на памянёным устройстве выяўлена шмат слядоў, што дазволiць хутчэй разабрацца ў сiтуацыi. Мiнiстр таксама заўважыў, што да 6 лiпеня органы ўнутраных спраў працягнуць работу ва ўзмоцненым рэжыме, каб святочныя днi больш нiчым не былi азмрочаны.

Узмацненне пiльнасцi з’яўляецца, зразумела, мерай вымушанай. Уладзiмiр Навумаў мяркуе, што ў выпадку неабходнасцi пiльнасць праявяць i самi мiнчане ды госцi горада. Як адзначаецца, у распараджэннi ведамства — дастаткова сiлаў i сродкаў для эфектыўнага выканання праваахоўных функцый.

Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасцi краiны, працягнуцца, бяспека грамадзян будзе забяспечана.

Святлана БАРЫСЕНКА. 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 лiпеня каля 0 гадзiн 30 хвiлiн падчас святочнага канцэрта "Мы — беларусы!", якi праходзiў у сталiцы ля стэлы "Мiнск — горад-герой&quo
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика