Грамадзяне Беларусi сярод палiтычных iнстытутаў грамадства больш за ўсё давяраюць Прэзiдэнту
Грамадзяне Беларусi сярод палiтычных iнстытутаў грамадства больш за ўсё давяраюць Прэзiдэнту
Узровень даверу Прэзiдэнту — самы высокi сярод iншых палiтычных iнстытутаў беларускага грамадства. Такiя даныя сацыялагiчнага даследавання, праведзенага Інфармацыйна-аналiтычным цэнтрам пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Як паведамiў дырэктар цэнтра Алег Праляскоўскi, адказы рэспандэнтаў на пытанне "У якой ступенi вы давяраеце наступным палiтычным iнстытутам рэспублiкi?" паказалi, што ў другiм квартале 2008 года ўзровень даверу Прэзiдэнту склаў 80,2 працэнта. З iх поўнасцю давяраюць кiраўнiку дзяржавы 51,9 працэнта апытаных, хутчэй давяраюць — 28,3 працэнта. Далей у рэйтынгу даверу беларусаў iдуць урад (23,4 працэнта i 43,4 працэнта), парламент (20,5 працэнта i 44 працэнты), мясцовыя органы ўлады (18,8 працэнта i 41,6 працэнта), партыi, якiя супрацоўнiчаюць з уладай (12,4 працэнта i 35,6 працэнта). Ацэньваючы палiтычную сiтуацыю ў краiне, восем з дзесяцi рэспандэнтаў лiчаць яе спакойнай. Процiлеглай думкi прытрымлiваецца адзiн са ста апытаных. З тым, што Беларусь развiваецца ў правiльным напрамку, згодна амаль тры чвэрцi насельнiцтва (поўнасцю згодны 19,4 працэнта, хутчэй згодны — 54,5 працэнта). Iнтэгральным паказчыкам сацыяльнага самаадчування, ацэнкi свайго матэрыяльнага становiшча, сацыяльна-эканамiчнай i палiтычнай сiтуацыi ў краiне можа выступаць пачуццё ўпэўненасцi насельнiцтва ў заўтрашнiм днi, адзначыў Алег Праляскоўскi. Паводле даных сацыёлагаў, з упэўненасцю глядзяць у будучыню большасць апытаных — 65,7 працэнта. Сацыялагiчнае даследаванне праводзiлася ў красавiку—чэрвенi 2008 года. Усяго апытаны 1994 рэспандэнты, старэйшыя за 18 гадоў, ва ўсiх абласных цэнтрах краiны i Мiнску, раённых гарадах i сельскiх населеных пунктах. Статыстычная хiбнасць не перасягае 3 працэнты. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узровень даверу Прэзiдэнту — самы высокi сярод iншых палiтычных iнстытутаў беларускага грамадства. Такiя даныя сацыялагiчнага даследавання, праведзена |
|