Распродаж — таксама з гарантыяй
Распродаж — таксама з гарантыяй
Твае правы Патлумачце, калi ласка, чаму прадаўцы ўстанаўлiваюць адвольна гарантыйныя тэрмiны на абутак: i 70, i 60, i 30, i 14 дзён. Нядаўна я набыла летнiя туфлi ў салоне "Мiр моды" ў Ждановiчах. Прадавалася мiнулагодняя калекцыя па знiжаных цэнах. Прадавец паведамiла мне, што звычайна на тавары, выстаўленыя на распродаж, яны не даюць гарантыю, але мне яны ўсё ж такi дадуць гарантыю на 30 дзён (дзякуй, як кажуць, ашчаслiвiлi). У гарантыйным талоне мяне насцярожыла наступная фраза: "Гарантыя на вусцiлкi, замкi i фурнiтуру не распаўсюджваецца". Першы раз сутыкнулася з такiм "папярэджаннем"... Д. Лапко, г. Мiнск. Як патлумачылi нашай газеце ва ўпраўленнi абароны правоў спажыўцоў i кантролю за рэкламай Мiнiстэрства гандлю, рознiца ў гарантыйных тэрмiнах на абутак тлумачыцца розным "паходжаннем" таго цi iншага абутку. Так, калi тавар замежнай вытворчасцi сертыфiкаваны на адпаведнасць патрабаванням дзяржаўнага стандарту Рэспублiкi Беларусь (у абавязковым або добраахвотным парадку), то на такi тавар распаўсюджваюцца гарантыйныя тэрмiны, устаноўленыя дадзеным стандартам на аналагiчны тавар айчыннай вытворчасцi. Айчынны абутак, дарэчы, сертыфiкуецца. Разам з тым некаторыя групы нехарчовых тавараў, у тым лiку i абутак, якiя рэалiзуюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi — плацельшчкамi адзiнага падатку i прыватнымi ўнiтарнымi прадпрыемствамi, створанымi згодна з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 2007 года № 302, не падлягаюць абавязковай сертыфiкацыi (дэклараванню) у Рэспублiцы Беларусь. У гэтым выпадку працягласць гарантыйнага тэрмiну вызначаецца самiм вытворцай. Наконт працягласцi гарантыйных тэрмiнаў неабходна адзначыць наступнае: прадавец можа самастойна падоўжыць гарантыйны тэрмiн, устаноўлены вытворцам, а таксама ўстанавiць гарантыйны тэрмiн на тавар, на якi вытворцам не быў устаноўлены гарантыйны тэрмiн. Аднак неабходна заўважыць, што гэта права, а не абавязак прадаўца. Дарэчы, адсутнасць гарантыйнага тэрмiну не пазбаўляе пакупнiка права на прад’яўленне прэтэнзiй па якасцi тавару. Згодна з Законам "Аб абароне правоў спажыўцоў" спажывец мае права звяртацца з прэтэнзiяй па якасцi тавару да прадаўца (вытворцы) на працягу гарантыйных тэрмiнаў, а калi гарантыйныя тэрмiны складаюць менш як 2 гады альбо не вызначаны — то на працягу двух гадоў. Цяпер аб "асаблiвых умовах" гарантыi, прыведзеных у гарантыйным талоне. У дачыненнi да абутку варта адзначыць, што згодна з тэхнiчным нарматыўным прававым актам гарантыя вызначаецца на тавар цалкам. Таму пункт, у якiм указана, што гарантыя не распаўсюджваецца на фурнiтуру цi замкi, не адпавядае беларускаму заканадаўству. Да таго ж прадаўцы хiтруюць, калi папярэджваюць, што на абутак, выстаўлены на распродаж, гарантыя не распаўсюджваецца. Гарантыйныя тэрмiны пашыраюцца на любы тавар, якi рэалiзуецца пакупнiкам, нават у тым выпадку, калi цана на абутак была знiжана па прычыне наяўнасцi ў iм нейкага дэфекту. Гарантыя не распаўсюджваецца толькi на гэты дэфект. Скажам, прадавец мог уцанiць боцiкi, у якiх былi ненадзейныя замкi-"маланкi", але ў працэсе эксплуатацыi ў боцiках зламаўся абцас. У тым выпадку, калi экспертыза дакажа, што "аварыя" здарылася ў вынiку дапушчанага вытворчага браку, то спажывец мае поўнае права прад’яўляць прэтэнзii прадаўцу, якi яму гэты тавар рэалiзаваў. Тым больш смешна, калi прадаўцы не хочуць даваць гарантыю на абутак, выстаўлены на сезонны распродаж, распрадаюць тавар з мэтай вызвалення складоў i гандлёвых плошчаў цi каб павялiчыць свой таваразварот. Даверлiвасць i няведанне пакупнiкамi сваiх правоў становяцца для несумленных прадаўцоў сапраўднай знаходкай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патлумачце, калi ласка, чаму прадаўцы ўстанаўлiваюць адвольна гарантыйныя тэрмiны на абутак: i 70, i 60, i 30, i 14 дзён. Нядаўна я набыла летнiя туфл |
|