21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iнфарм-укол

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнфарм-укол

Пачаць падабацца сабе 

Часам даводзiцца чуць: "Кожная жанчына можа быць прыгожай". Пад цiскам пэўных стандартаў гэта "можа" паступова ператвараецца ў "павiнна". Iдэя аб тым, што цела можна змянiць, пераходзiць ва ўпэўненасць, што гэта неабходна.

Паводле слоў псiхолагаў, такая залежнасць жанчыны ад знешняй ацэнкi хаваецца ў далёкiм мiнулым, у яе першапачатковай залежнасцi ад мужчыны. Да бiялагiчнай паступова дадалася i сацыяльная.

Мужчына не да такой ступенi занепакоены сваiм целам, таму што "да яго паслуг" такiя сацыяльныя атрыбуты, як статус, кар’ера. Жанчына ж больш уражлiвая ва ўсiм, што датычыцца ацэнкi знешнасцi, iмкненне падабацца для яе звязана з перажываннем уласнай каштоўнасцi.

Адчуванне "я не такая" перажываецца як "цела не такое" і гэта нараджае жаданне змянiць цела. Ствараецца iлюзiя, што калi цела зменiцца, то i сама яна стане шчаслiвай, атрымае прызнанне. Але не заўсёды ў вынiку "змяненняў" (практыкаваннi, дыета, пластычная хiрургiя) удаецца пачаць падабацца сабе. А менавiта гэта ключ да таго, каб авалодаць гармонiяй у адносiнах з навакольнымi, у тым лiку з мужчынамi.

Уратавацца ад памылкi ўрача

У Еўропе i ЗША ад памылковага прызначэння лекаў у бальнiцах гiне не меней людзей, чым... у аўтакатастрофах.

Некаторыя бальнiцы ўжо зрабiлi разумныя высновы. Так, у клiнiцы Пiтсбургскага ўнiверсiтэта ёсць такая аб’ява: "Мы заклiкаем сваякоў пацыента i яго самога правяраць назвы ўсiх прэпаратаў, якiя яму прызначаюцца, i просiм паведамляць персаналу аб усiх выпадках памылковага прымянення прэпарата або яго непераноснасцi".

Гадамi медыкi спрабуюць пабудаваць такую сiстэму, у якой рызыка памылкi будзе зведзена да мiнiмуму, але кожны раз сутыкаюцца з вiдавочнай супярэчлiвасцю памiж тэорыяй i практыкай. Што i казаць, у бальнiцах па ўсiм свеце дапытлiвыя сваякi, якiя задаюць надта шмат пытанняў, раздражняюць урачоў, i тыя баяцца патрацiць на адказы лiшнi час (з улiкам таго, што iх чакаюць яшчэ пятнаццаць—дваццаць пацыентаў). I ўсё ж такi з ростам дэфiцыту часу i грошай у галiне аховы здароўя роля i адказнасць пацыента i яго родных будуць толькi ўзрастаць.

Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Часам даводзiцца чуць: "Кожная жанчына можа быць прыгожай". Пад цiскам пэўных стандартаў гэта "можа" паступова ператвараецца ў &qu
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика