Вiдавочцы выбуху могуць дапамагчы следству
Вiдавочцы выбуху могуць дапамагчы следству
За дапамогу праваахоўнiкам у расследаваннi выбуху 4 лiпеня падчас святочнага канцэрта "Мы — беларусы!" мiлiцыя гарантуе ўзнагароджанне. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" начальнiк аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама Аляксандар Ластоўскi, сталiчная мiлiцыя звяртаецца да грамадзян па дапамогу з мэтай устанавiць асобаў, якiя маюць дачыненне да надзвычайнага здарэння ля стэлы "Мiнск — горад-герой". У прыватнасцi, следства цяпер збiрае фота- i вiдэакадры з месца iнцыдэнту (у любым тэхнiчным выкананнi), якiя былi зроблены вiдавочцамi. Акрамя таго, калi камусьцi вядомыя якiя-небудзь дэталi аб здарэннi, то праваахоўнiкi просяць iх звярнуцца ў ГУУС Мiнгарвыканкама па наступных кантактных тэлефонах: 227 21 24, 227 44 19, 2227 27 12, 200 60 36, 229 40 92, альбо102. Супрацоўнiкi мiлiцыi гарантуюць канфiдэнцыяльнасць усiм, хто акажа дапамогу следству. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За дапамогу праваахоўнiкам у расследаваннi выбуху 4 лiпеня падчас святочнага канцэрта "Мы — беларусы!" мiлiцыя гарантуе ўзнагароджанне.
|
|