Абзац
Абзац
У Полацку з’явіцца помнiк купцу. Скульптуру ўсталююць у раёне Дома гандлю, на скрыжаваннi вулiц Францыска Скарыны i Гогаля. Адчыняць яго да дня работнiкаў гандлю, якi адзначаецца ў апошнюю нядзелю лiпеня. 28-гадовая жыхарка Гродна патанула ў Чорным моры. Няшчасны выпадак адбыўся на дзiкiм пляжы ў бухце Караджынская. У той час на моры быў шторм у 6—7 балаў. Месца для купання не было абсталяванае, блiжэйшы выратавальны пост знаходзiўся на адлегласцi кiламетра. У расiйскай армii ўчора адбылася трагедыя. У Далёкаўсходняй ваеннай акрузе радавы самавольна пакiнуў пост па ахове склада з аўтаматам i боекамплектам. Чацвёра ваеннаслужачых-кантрактнiкаў выявiлi збеглага салдата i паспрабавалi яго затрымаць, аднак у адказ ён пачаў стральбу. Трое кантрактнiкаў атрымалi раненнi i памерлi на месцы, яшчэ адзiн у цяжкiм стане шпiталiзаваны. Вiноўнiк здарэння скончыў жыццё самагубствам. Створана камiсiя па расследаваннi iнцыдэнту, узбуджана крымiнальная справа. Машынiсты цягнiка, якi рухаўся з Беларусi ў Польшчу, спрабавалi даць хабар беларускiм памежнiкам. Яны мелi намер нелегальна ўвезцi ў Польшчу 2 тыс. пачкаў цыгарэт. Для вырашэння пытання яны спрабавалi даць хабар у $100 начальнiку змены аддзялення памежнага кантролю. Узбуджана крымiнальная справа. Скандальна вядомы бар-труна "Вечнасць" у Трускаўцы прададзены бiзнэсмену з Падмаскоўя. Цяпер арыгiнальнае кафэ, якое мясцовыя ўлады хацелi зачынiць, разбiраюць, па дошкi пакупнiк хутка прышле машыну. Супраць кафэ ў форме труны выступiлi прыхаджане цэркваў, аднак iм зацiкавiлiся палякi i расiяне. Кафэ-труна будзе працаваць у Падмаскоўi, дзе прыбыткi можна атрымаць на парадак вышэйшыя, з задавальненнем расказаў новы ўладальнiк скандальнай установы. Поўны абзацЖыхары Чукоцкай аўтаномнай акругi хочуць назваць вулiцу цi горад у гонар экс-губернатара Рамана Абрамовiча. Мiж тым, выбар у жыхароў Чукоткi не надта багаты — у рэгiёне ўсяго тры гарады: сталiца Анадыр i гарады Бiлiбiна i Певек. Як вядома, прэзiдэнт РФ Дзмiтрый Мядзведзеў у мiнулы чацвер падпiсаў указ аб датэрмiновым спыненнi паўнамоцтваў губернатара Чукоцкай аўтаномнай акругi. Раней начальнiк Чукоткi Раман Абрамовiч падаў заяву аб адстаўцы па ўласным жаданнi. Судовыя прыставы з горада Новачабаксарска ў Чувашыi не адпускалi маладых, якiя ўступiлi ў шлюб, у вясельнае падарожжа да той пары, пакуль тыя не выплацiлi доўг за камунальныя паслугi. Прапiсаная ў горадзе нявеста апошнi перад вяселлем год пражывала ў Маскве i не плацiла за кватэру. За гэты час яе доўг склаў 33 тыс. расiйскiх рублёў. Рамантычнае падарожжа давялося адкласцi. Усяго з пачатку года праблемы з выездам за мяжу з-за даўгоў узнiклi ў 212 жыхароў рэспублiкi. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў. 28-гадовая жыхарка Гродна патанула ў Чорным моры. Няшчасны выпадак адбыўся на дзiкiм пляжы ў бухце Караджынская. У той час на моры быў шторм у 6—7 балаў. Месца для купання не было абсталяванае, блiжэйшы выратавальны пост знаходзiўся на адлегласцi кiламетра. У расiйскай армii ўчора адбылася трагедыя. У Далёкаўсходняй ваеннай акрузе радавы самавольна пакiнуў пост па ахове склада з аўтаматам i боекамплектам. Чацвёра ваеннаслужачых-кантрактнiкаў выявiлi збеглага салдата i паспрабавалi яго затрымаць, аднак у адказ ён пачаў стральбу. Трое кантрактнiкаў атрымалi раненнi i памерлi на месцы, яшчэ адзiн у цяжкiм стане шпiталiзаваны. Вiноўнiк здарэння скончыў жыццё самагубствам. Створана камiсiя па расследаваннi iнцыдэнту, узбуджана крымiнальная справа. Машынiсты цягнiка, якi рухаўся з Беларусi ў Польшчу, спрабавалi даць хабар беларускiм памежнiкам. Яны мелi намер нелегальна ўвезцi ў Польшчу 2 тыс. пачкаў цыгарэт. Для вырашэння пытання яны спрабавалi даць хабар у $100 начальнiку змены аддзялення памежнага кантролю. Узбуджана крымiнальная справа. Скандальна вядомы бар-труна "Вечнасць" у Трускаўцы прададзены бiзнэсмену з Падмаскоўя. Цяпер арыгiнальнае кафэ, якое мясцовыя ўлады хацелi зачынiць, разбiраюць, па дошкi пакупнiк хутка прышле машыну. Супраць кафэ ў форме труны выступiлi прыхаджане цэркваў, аднак iм зацiкавiлiся палякi i расiяне. Кафэ-труна будзе працаваць у Падмаскоўi, дзе прыбыткi можна атрымаць на парадак вышэйшыя, з задавальненнем расказаў новы ўладальнiк скандальнай установы. Поўны абзацЖыхары Чукоцкай аўтаномнай акругi хочуць назваць вулiцу цi горад у гонар экс-губернатара Рамана Абрамовiча. Мiж тым, выбар у жыхароў Чукоткi не надта багаты — у рэгiёне ўсяго тры гарады: сталiца Анадыр i гарады Бiлiбiна i Певек. Як вядома, прэзiдэнт РФ Дзмiтрый Мядзведзеў у мiнулы чацвер падпiсаў указ аб датэрмiновым спыненнi паўнамоцтваў губернатара Чукоцкай аўтаномнай акругi. Раней начальнiк Чукоткi Раман Абрамовiч падаў заяву аб адстаўцы па ўласным жаданнi. Судовыя прыставы з горада Новачабаксарска ў Чувашыi не адпускалi маладых, якiя ўступiлi ў шлюб, у вясельнае падарожжа да той пары, пакуль тыя не выплацiлi доўг за камунальныя паслугi. Прапiсаная ў горадзе нявеста апошнi перад вяселлем год пражывала ў Маскве i не плацiла за кватэру. За гэты час яе доўг склаў 33 тыс. расiйскiх рублёў. Рамантычнае падарожжа давялося адкласцi. Усяго з пачатку года праблемы з выездам за мяжу з-за даўгоў узнiклi ў 212 жыхароў рэспублiкi. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Полацку з’явіцца помнiк купцу. Скульптуру ўсталююць у раёне Дома гандлю і адчыняць да дня работнiкаў гандлю, якi адзначаецца ў апошнюю нядзелю лiпен
|
|