Кошт бензіну i дызпалiва павысiўся
Кошт бензіну i дызпалiва павысiўся
З 6 лiпеня на аўтазаправачных станцыях у чарговы раз змянiлiся цэннiкi: рознiчныя цэны на бензiн павялiчылiся ў сярэднiм на 5 працэнтаў, на дызельнае палiва — на 9,8 працэнта. Як адзначаюць у канцэрне "Белнафтахiм", апошняе павышэнне абумоўлена ростам цэнаў на нафту i прынята ў мэтах забеспячэння прывабнасцi працы прадпрыемстваў на ўнутраным рынку рэспублiкi. Такiм чынам, цяпер лiтр бензiну А-76 (Нармаль-80) каштуе 1850 рублёў (плюс 90 рублёў), АІ-92 — 2350 (рост —120 рублёў), АI-95 — 2670 (на 130 рублёў). За 1 лiтр дызельнага палiва неабходна заплацiць 2130 рублёў (плюс 190 рублёў). Нагадаем, што папярэдняе павышэнне цэнаў на нафтапрадукты адбылося 10 чэрвеня. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 6 лiпеня на аўтазаправачных станцыях у чарговы раз змянiлiся цэннiкi: рознiчныя цэны на бензiн павялiчылiся ў сярэднiм на 5 працэнтаў, на дызельнае
|
|