Шакалад — добра, але мяса — лепш!
Шакалад — добра, але мяса — лепш!
7 ліпеня 1550 года ў Іспанiю з Амерыкi была дастаўлена першая партыя шакаладу ("чорнага золата", як ахрысцiлi яго канкiстадоры). Зразумела цяпер, чаму менавiта гэтымi днямi Еўропа адзначае Дзень шакаладу. Першымi вырабляць гэты цудоўны ласунак навучылiся ацтэкi, якiя называлi яго "стравай багоў". У Еўропе шакалад доўгi час заставаўся прывiлеяй арыстакратыi (прычым ён падаваўся ў асноўным у вадкiм выглядзе). Асновай шакаладу з’яўляюцца прадукты, атрыманыя з какава-бабоў. Амаль напалову какава-бабы складаюцца з унiкальнага масла. Яно — адзiнае ў прыродзе мае цвёрдую кансiстэнцыю i тэмпературу плаўлення блiзкую да тэмпературы цела чалавека (вось чаму цвёрдая шакаладная плiтка ў прамым сэнсе "растае ў роце"!). У сапраўдным шакаладзе не павiнна быць нiякiх iншых тлушчаў, акрамя какава-масла. Вучоныя з Цэнтра неўралагiчных даследаванняў Сан-Дыега (штат Калiфорнiя) надрукавалi даклад, якi даказаў, што шакалад утрымлiвае "фармакалагiчна актыўныя рэчывы, якiя аказваюць на мозг уздзеянне, падобнае на ўздзеянне марыхуаны...". Прасцей кажучы, размова iдзе пра нарказалежнасць ад шакаладу. Iншыя ўрачы сцвярджаюць, што шакалад здольны падтрымлiваць нармальную работу сэрца i цыркуляцыю крывi, а таксама панiжае ўзровень халестэрыну. А вы любiце шакалад?Андрэй Дзяркоў, лiдар гурта "Тайланд": — Я раўнадушны да шакаладу. Гармоны радасцi i задавальнення (эндарфiны) я атрымлiваю ад сваiх спраў i заняткаў. Я iмкнуся прыслухоўвацца да патрэбаў свайго арганiзма, знайсцi баланс. Калi арганiзм кiруе чалавекам — гэта дрэнна. А ўвогуле, святы кшталту Дня шакаладу я лiчу глупствам, надуманымi i непатрэбнымi. Iван Айплатаў, дызайнер адзення: — Я люблю розны шакалад (асаблiва з чаем) — ем i горкi, i малочны. Часам дазваляю сабе i белы, хоць апошнi па вялiкiм рахунку шакаладам не лiчу. Ларыса Грыбалёва, спявачка, тэлевядучая: — Я не аматар салодкага. Я больш раблю ўпор на сур’ёзныя прадукты — такiя, як мяса. Для сябе ўвогуле шакалад не набываю, проста часам яго дораць... Улада, спявачка: — Куды больш люблю мяса. I калi будзе стаяць выбар — з’есцi шакаладку цi кавалак мяса, я выберу мяса. Ведаю, што шакалад вельмi карысны для мозга. Таму падчас здачы дзяржэкзаменаў актыўна налягала на шакалад. I паздавала на дзесяткi. Iнга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 лiпеня 1550 года ў Iспанiю з Амерыкi была дастаўлена першая партыя шакаладу («чорнага золата», як ахрысцiлi яго канкiстадоры). Зразумела цяпер, чаму
|
|