21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усё, што вы хацелі пытаць пра натарыят

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усё, што вы хацелі пытаць пра натарыят

Сёння на пытаннi чытачоў адказвае намеснiк загадчыка першай Мiнскай гарадской дзяржаўнай натарыяльнай канторы Веранiка Лiтвiнка.

І адзiн экзэмпляр завяшчання дзейнiчае

Падчас сямейнай сваркi муж знiшчыў (разарваў на некалькi кавалкаў) завяшчанне на дом на iмя сына. Яно было афiцыйна засведчана натарыусам. Пасля мы зноў прыйшлi да сямейнай згоды i вырашылi пакiнуць завяшчанне ў ранейшым выглядзе — як склалi яго раней. Як можна аднавiць знiшчаную паперу, колькi гэта будзе каштаваць? Мы звычайныя пенсiянеры, маем прыватны дом.

— Калi падчас сямейнай сваркi быў знiшчаны толькi адзiн экзэмпляр завяшчання, яно не прызнаецца адмененым i будзе дзейнiчаць на момант адкрыцця спадчыны, — тлумачыць Веранiка Анатольеўна. — Згодна з артыкулам 1049 Грамадзянскага Кодэкса Рэспублiкi Беларусь, завяшчанне можа быць адменена толькi адным з двух спосабаў: або шляхам здзяйснення новага завяшчання, або шляхам знiшчэння ўсiх экзэмпляраў завяшчання, уключаючы той, якi захоўваецца ў справах натарыяльнай канторы. Атрымаць дублiкат завяшчання, адзiн экзэмпляр якога страчаны (разарваны, згублены, скрадзены i г.д.) пры жыццi завяшчальнiка мае права толькi завяшчальнiк, а пасля яго смерцi асоба, на карысць якой складзена завяшчанне, або муж (жонка), бацькi, дзецi, унукi, дзед, бабка, родныя браты i сёстры завяшчальнiка.

Атрыманне ў спадчыну i па завяшчаннi, i па закону

Завяшчанне на дом бацькi склалi на аднаго з дзяцей. Цi можа iншае дзiця пасля атрымання першым права на спадчыну таксама прэтэндаваць на маёмасць? Справу, напэўна, давядзецца вырашаць у судовым парадку? На чыiм баку звычайна ў такой сiтуацыi бывае суд? Дзецi — родныя памiж сабой, працаздольныя, усе на гэты час пражываюць асобна ад бацькоў.

— У адпаведнасцi з Грамадзянскiм Кодэксам Рэспублiкi Беларусь, атрыманне ў спадчыну ажыццяўляецца па завяшчанні i па закону. Атрыманне ў спадчыну па закону мае месца тады, калi завяшчанне адсутнiчае, або вызначае лёс не ўсёй спадчыны, а таксама ў iншых выпадках, устаноўленых Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь. Да аднаго з такiх выпадкаў адносiцца прыняцце спадчын так званымi "абавязковымi" спадчыннiкамi. Абавязковымi называюцца спадчыннiкi, якiя, у адпаведнасцi з артыкулам 1064 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, атрымлiваюць у спадчыну незалежна ад зместу завяшчання не менш за палову долi, якая належала б iм пры атрыманнi ў спадчыну па закону. Да iх адносяцца: няпоўнагадовыя або непрацаздольныя дзецi спадчынадаўцы, а таксама непрацаздольныя муж (жонка) i бацькi. Да непрацаздольных адносяцца жанчыны, якiя дасягнулi 55-гадовага ўзросту, мужчыны — 60-гадовага, iнвалiды I, II, III груп незалежна ад таго, прызначана iм пенсiя па ўзросце цi iнвалiднасцi. Да няпоўнагадовых адносяцца асобы, якiя не дасягнулi 18-гадовага ўзросту.

Акрамя таго, атрыманне ў спадчыну будзе адбывацца па закону, калi завяшчанне будзе прызнана несапраўдным судом па iску асобы, правы цi iнтарэсы якога парушаны гэтым завяшчаннем. Завяшчанне прызнаецца несапраўдным у строга вызначаных выпадках: або пры парушэннi правiлаў пра форму завяшчання, або пры парушэннi iншых палажэнняў Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, якiя цягнуць несапраўднасць завяшчання цi несапраўднасць здзелак.

Прыватныя натарыусы выдаюць не ўсе дакументы

Да якога натарыуса — у дзяржканторы цi прыватнага — больш надзейна звяртацца? Цi ёсць рознiца ў аплаце паслуг?

— На сучасным этапе прыватныя натарыусы не выдаюць пасведчаннi аб праве на спадчыну i пасведчаннi аб праве ўласнасцi мужу (жонцы), якiя жывуць. Астатнiя натарыяльныя дзеяннi яны здзяйсняюць нароўнi з дзяржаўнымi натарыусамi, — гаворыць Веранiка Лiтвiнка. — Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб натарыяце i натарыяльнай дзейнасцi" ўстаноўлена, што пры здзяйсненнi натарыяльных дзеянняў дзяржаўныя i прыватныя натарыусы маюць роўныя правы i нясуць аднолькавыя абавязкi, а аформленыя iмi дакументы маюць аднолькавую юрыдычную сiлу. За здзяйсненне натарыяльных дзеянняў i прыватныя, i дзяржаўныя натарыусы бяруць дзяржаўную пошлiну па стаўках i ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб дзяржаўнай пошлiне". Прыватныя натарыусы за здзяйсненне натарыяльных дзеянняў i за аказанне паслуг прававога i тэхнiчнага характару, звязаных са здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў, бяруць з грамадзян i юрыдычных асобаў таксама натарыяльны тарыф. Стаўкi натарыяльнага тарыфу ўстаноўлены пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 лiпеня 1998 года № 1206 (са змяненнямi i дапаўненнямi ад 15 лiпеня 2002 года i ад 26 лiстапада 2004 года) у працэнтных адносiнах ад базавай велiчынi. Дзяржаўныя натарыусы за аказанне дадатковых платных паслуг прававога i тэхнiчнага характару, звязаных са здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў, бяруць з грамадзян i юрыдычных асобаў аплату згодна з тарыфамi. Дзеючы прэйскурант зацверджаны пастановай Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 5 чэрвеня 2008 года № 117. Зыходзячы з указаных нарматыўных актаў, дакументы, аформленыя дзяржаўнымi натарыусамi, абыходзяцца танней.

Па пашпарт — у аддзел па грамадзянстве i мiграцыi

Збiраюся ўзяць шлюб з грамадзянiнам Германii. Аформiць адносiны мы плануем у Беларусi, але потым, як сумесна было вырашана, я паеду на пастаяннае месца жыхарства на радзiму будучага мужа. Планую там з цягам часу або пайсцi на вучобу, або на працу. Як я разумею, мне патрэбна будзе аформiць пэўныя дакументы для пражывання ў Германii. Падкажыце, якiя канкрэтна? Што для гэтага i куды трэба падаць?

— Для атрымання пашпарта для пастаяннага пражывання за межамi Рэспублiкi Беларусь чытачцы патрэбна звярнуцца ў аддзел па грамадзянстве i мiграцыi таго раёна, дзе яна зарэгiстравана па месцы жыхарства. Афармленне гэтага дакумента адбываецца ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 красавiка 2006 года № 152 "Аб зацвярджэннi пералiку адмiнiстрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi па заявах грамадзян".

Падрыхтаваў Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння на пытаннi чытачоў адказвае намеснiк загадчыка першай Мiнскай гарадской дзяржаўнай натарыяльнай канторы Веранiка Лiтвiнка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика