21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Да барацьбы з алергіяй гатовы?

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да барацьбы з алергіяй гатовы?

Сёння — Сусветны дзень барацьбы з алергіяй, якая прызнана афiцыйнай медыцынай хваробай невылечнай. Кожны пяты жыхар планеты пакутуе ад алергii, i колькасць хворых iмклiва павялiчваецца.

Працяглы насмарк, сверб у носе i прыступы чхання, слёзацячэнне, пачырваненне вачэй, скурны сып, ацёкi — усё гэта сiмптомы алергiчнага захворвання. Самая небяспечная яго праява — анафiлактычны шок: цяжкае дыханне, сутаргi, страта прытомнасцi, значнае знiжэнне артэрыяльнага цiску, аж да гiбелi...

У аснове большасцi алергiй ляжаць парушэннi дзейнасцi iмуннай сiстэмы i iндывiдуальнай рэакцыi чалавека ў адказ на ўздзеянне рэчываў-раздражняльнiкаў (алергенаў): пылу, шэрсцi хатнiх жывёлiн, пылку раслiн, лекаў, вiтамiнаў, прадуктаў харчавання, прэпаратаў бытавой хiмii... Гэты спiс можна працягваць бясконца. Складанасць лячэння алергii ў тым, што так званая аднакампанентная алергiя сустракаецца вельмi рэдка. Як правiла, у чалавека, якi мае алергiчную рэакцыю на нейкае пэўнае рэчыва, апошняя можа развiцца i на iншыя вышэйпералiчаныя. Таму калi вы хоць раз перанеслi алергiчную рэакцыю, вам абавязкова трэба звярнуцца да ўрача-алерголага, выявiць "свой алерген" i... пастарацца выключыць кантактаванне з iм. Праўда, вельмi часта гэта аказваецца няпростай задачай (як пазбегнуць кантакту з пылком?), аднак заўсёды магчыма зменшыць канцэнтрацыю алергенаў (напрыклад, у выпадку з хатнiм пылам) або ўвогуле ўстаранiць iх (кантактныя алергены).

Для папярэджання ўзнiкнення алергiчных рэакцый спецыялiсты раяць:

— кантраляваць вiльготнасць паветра ў памяшканнях;

— пры ўборцы часцей выкарыстоўваць пыласос (пры гэтым сочачы, каб побач не было алергiка);

— добра праветрываць памяшканнi; прачышчаць вентыляцыю i кандыцыянеры;

— прыняць за правiла добра праветрываць пасцель, а не проста перасцiлаць яе;

— рэгулярна мыць коўдры, пакрывалы i фіранкі ў спальнi;

— замянiць спальныя прылады, якiя змяшчаюць шэрсць, раслiнны пух, бавоўну, конскi волас, пяро або пух, на сiнтэтычныя (паралон, полiэстэр i г.д.);

— пасцельныя прылады карысна перыядычна як выносiць на мароз, так i праграваць на сонцы;

— па магчымасцi старацца зменшыць колькасць накапляльнiкаў пылу (цяжкiх гардзiн, габеленаў, мяккiх цацак i iнш.);

— замянiць дывановае пакрыццё на лiнолеум, паркет;

— не захоўваць заплеснелыя прадукты;

— пазбягаць ужывання харчовых алергенаў (малако, мёд, яйкi, рыба, iкра, цытрусавыя, клубнiцы, шакалад, арэхi);

— пры алергii на пылок раслiн у час цвiцення трымаць вокны ў кватэры зачыненымi, пазбягаць прагулак на прыродзе i працяглага знаходжання на вулiцы;

— калi вы заўважылi ў сябе алергiю на тое цi iншае лякарства, паведамляйце пра гэта свайму ўрачу;

— лепшы спосаб пазбегнуць кантакту з хатнiм гадаванцам — знайсцi яму новых гаспадароў.

Некаторыя праявы алергii (сверб, скурны сып) можна суцiшыць з дапамогай фiтатэрапii, аднак, памятайце, што перад прымяненнем таго цi iншага рэцэпту абавязкова трэба пракансультавацца з урачом.

Прыгатуйце чай, якi складаецца з роўных частак крынiчнiку, чарады, фiялкi: па 1 ч. лыжцы кожнай раслiны заварыць шклянкай кiпеню.

Як чай п’юць настой кветак рамонку: 2—3 ст. лыжкi настойваюць гадзiну ў лiтры кiпеню.

Зрабiце настой чарады трохраздзельнай: 4—5 ст. лыжак травы кiпяцяць у лiтры кiпеню 10 хвiлiн, настойваюць ноч; прымаюць па 0,5 шклянкi 3—4 разы на дзень (лепш да яды).

Пасля яды (3—4 разы на дзень) прымайце кашку з адной долькi часнаку, разбаўленую 1—2 лыжкамi гатаванай вады.

Адцiснуць сок са свежага кораня сельдэрэю. Прымаць па 1—2 ч. лыжкi 3 разы на дзень за 30 хвiлiн да яды.

Развесцi сок кропу вадой у прапорцыi 1:2. Выкарыстоўваць як кампрэс пры свербе.

Пры алергiчных скурных захворваннях рэкамендуецца прымаць фiтаванны з браткоў або багуну балотнага; збору чарады, чыстацелу, зверабою, шалфею, кветак рамонку, кораня валяр’яну (1 л настою на ванну вады). Працэдуру праводзiць праз дзень на працягу двух—трох тыдняў.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння — Сусветны дзень барацьбы з алергіяй, якая прызнана афiцыйнай медыцынай хваробай невылечнай. Кожны пяты жыхар планеты пакутуе ад алергii, i коль
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика