21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Спачатку бульдозер — потым сход"

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Спачатку бульдозер — потым сход"

Пад гэтай назвай у "Звяздзе" 14 мая г. г. пад рубрыкай "Канфліктная сiтуацыя" была змешчана публiкацыя па зваротах у рэдакцыю жыхароў дамоў № 4, 6, 10, 30, 36 па вулiцы Максiма Танка ў Мiнску, якiя выступалi супраць узвядзення побач кампанiяй "Iтэра" першых у гiсторыi сталiцы хмарачосаў (адзiн з iх вышынёй 217 метраў). Гэта будзе шматфункцыянальны бiзнэс-цэнтр класа "А" (вышэйшай катэгорыi) з дзвюх вежаў: 54 i 43 паверхi адпаведна. Такое суседства моцна насцярожыла жыхароў суседнiх дамоў. Людзей вельмi абурыла тое, што гарадскiя ўлады далi згоду на гэтую "будоўлю стагоддзя" без улiку iх меркавання. I пачалася кампанiя супрацiўлення: у розныя iнстанцыi пайшлi скаргi.

У сiтуацыi разбiраўся наш карэспандэнт. У вынiку быў надрукаваны вышэйназваны артыкул. Яго мы накiравалi на рэагаванне ў Мiнгарвыканкам. Шчыра кажучы, яго рэакцыя здзiвiла вытанчаным бюракратычным падыходам аўтараў гэтай паперы да зместу праблемнага артыкула. Вось адказ Мiнгарвыканкама ў поўным аб’ёме.

Аб разглядзе матэрыялаў справы

Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт разгледзеў артыкул "Спачатку бульдозер — потым сход", апублiкаваны ў газеце "Звязда" 14.05.2008, i паведамляе наступнае.

На падставе рашэння Мiнгарвыканкама ад 30.09.2004 № 2024 зацверджаны акт выбару зямельнага ўчастка ад 25.03.2004 СААТ "Iтэрабелбуд" для будаўнiцтва бiзнэс-цэнтра па вул. М. Танка i дазволена правядзенне праектна-пошукавых работ.

Цяпер, згодна з рашэннем Мiнгарвыканкама ад 27.09.2007 № 2231, СААТ "Iтэрабелбуд" праводзяцца падрыхтоўчыя работы (вынас iнжынерных сетак) па будаўнiцтве аб’екта "Бiзнэс-цэнтр па вул. М. Танка" i дазволе Iнспекцыi Дэпартамента Дзяржбуднагляду па г. Мiнску ад 24.012008 № 2-209К-003/08.

24.03.2008 была арганiзавана сустрэча жыхароў шматпавярховых жылых дамоў па вул. М. Танка з прадстаўнiкамi адмiнiстрацыi Цэнтральнага раёна, СААТ "Iтэрабелбуд", камiтэта архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Мiнгарвыканкама, упраўлення iдэалагiчнай работы Мiнгарвыканкама для азнаямлення з праектам будаўнiцтва шматфункцыянальнага бiзнэс-цэнтра па вул. М. Танка i разгляду ўсiх паднятых пытанняў.

Па найбольш хвалюючых тэмах жыхарам гэтага квартала неаднаразова давалася пiсьмовая iнфармацыя па будаўнiцтве згаданага аб’екта. У аснову горадабудаўнiчай канцэпцыi эскiзнага вырашэння шматфункцыянальнага бiзнэс-цэнтра закладзена iдэя стварэння штучнага ландшафту (другой зямлi), пад якiм трохузроўневы комплекс з уваходнымi групамi двух высотных корпусаў цэнтра, якi ўключае ў сябе, нароўнi з офiснымi памяшканнямi, Апарт-гатэль, гасцiнiцу вышэйшай катэгорыi з неабходным наборам дапаможных, грамадскiх i спартыўна-забаўляльных памяшканняў.

Эскiзнае вырашэнне не змяняе iснуючую вулiчна-дарожную i пешаходныя сувязi памiж вул. Кальварыйскай i станцыяй метро "Фрунзенская" i вул. М. Танка. На платформе цэнтра для пешаходаў будзе арганiзаваны крыты скразны праход ад метро да вул. М. Танка з закладкай газона, пасадкай кустоў i дрэў.

У эскiзным вырашэннi закладзена захаванне iснуючага сквера па вул. М. Танка i наданне яму новага статусу з магчымым правядзеннем масавых грамадскiх мерапрыемстваў з максiмальным абмежаваннем высечкi зялёных насаджэнняў. Пасля заканчэння будаўнiцтва плануецца зрабiць газоны i кветнiкi.

Двухпавярховы паркiнг на 110 машына-месцаў прадугледжаны для стаянкi аўтамабiляў наведвальнiкаў бiзнэс-цэнтра, гасцiнiцы, гандлёва-забаўляльнага комплексу i жылога дома, а таксама разгрузкi прылеглых дваровых тэрыторый.

Для паляпшэння транспартнай сiтуацыi гэтага раёна прадугледжваюцца дадатковыя транспартныя развязкi i будаўнiцтва трэцяй веткi метро з перасадкай на станцыi "Фрунзенская".

Высокiя вежы рознай павярховасцi зробяць багацейшым сiлуэт цэнтральнай часткi горада i змогуць завяршыць горадабудаўнiчую перспектыву шэрагу вулiц — Кальварыйскай, Цiмiразева, К. Цэткiн. Размяшчэнне згаданага комплексу адказвае сучасным тэндэнцыям развiцця горадабудаўнiчага асяроддзя сталiчнага цэнтра.

Намеснiк старшынi Н.А. Ладуцька.

Пералiчваецца i пераказваецца гiсторыя прыняцця рашэння аб будаўнiцтве бiзнэс-цэнтра... Але не аб тым iшла размова ў публiкацыi. Рэдакцыя ў першую чаргу звярнула ўвагу чытачоў i Мiнгарвыканкама на няўменне мясцовай улады працаваць з насельнiцтвам, на заганную тэндэнцыю прымаць сур’ёзныя рашэннi аб будаўнiцтве важных аб’ектаў келейна, без улiку меркавання мiнчан, служыць якiм верай i праўдай заклiкана гарадское чыноўнiцтва. Можа таму апошнiм часам узнiкае вельмi шмат канфлiктаў у Мiнску вакол узвядзення новых аб’ектаў ва ўжо даўно сфармiраваных масiвах забудовы. А нам пiшуць аб нейкiх прынятых захадах, якiя на самай справе замест разумення пазiцыi гарвыканкама выклiкалi абурэнне мiнчан. Аб гэтым сведчаць звароты ў рэдакцыю... Чытачы чакалi даведацца, што гарвыканкам мяркуе зрабiць па выпраўленнi гэтых недахопаў.

У нас улада нярэдка нагадвае, што не ўсё так дрэнна было пры СССР. I сапраўды, раней, у прыватнасцi, iснавала жорсткая ўстаноўка: партыйным камiтэтам i выканкамам своечасова i прадметна рэагаваць на крытычныя i праблемныя публiкацыi газет. Спробы даць фармальны, не па сутнасцi выкладзенага ў публiкацыi адказ рэдакцыi ўспрымалi ў штыкi, друкавалi гэткiя рэагаваннi пад рубрыкай "адпiсак не прымаем". Гэтыя правiлы ўзаемаадносiнаў з дзяржаўным друкам захавалiся i сёння...

Леанiд Лахманенка.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад гэтай назвай у "Звяздзе" 14 мая г. г. пад рубрыкай "Канфліктная сiтуацыя" была змешчана публiкацыя па зваротах у рэдакцыю жыха
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика