У беларускі музей з iтальянскiм тэмпераментам
У беларускі музей з iтальянскiм тэмпераментам
Шэсць гадоў таму iтальянскi мастак Мiма дэ Фелiчэ ўразiў мiнчан сонечнымi краявiдамi адрыятычнага ўзбярэжжа i вобразамi людзей, якiя там жывуць. Сёлета ён зноў вяртаецца ў Беларусь з выставай, ды не адзiн, а разам са сваiмi сябрамi, iтальянскiмi мастакамi Чэзарэ Касонэ, Умберта Калапiнта i Марыяй Канцэрва. Усе яны — землякi Мiма дэ Фелiчэ, паходзяць з паўднёвага рэгiёна Апенiнскага паўвострава пад назвай Пулiя. З пачатку лiпеня ў Музеi сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусi будзе працаваць агульная выстава чацвярых iтальянцаў "Адносiны ў мастацтве". Адносiны як у сучасным мастацтве, так i да яго ў гледачоў складваюцца вельмi неадназначна. І нiколi не ведаеш, дзе цябе больш зразумеюць — на радзiме цi за яе межамi. Усе ўдзельнiкi выставы — прадстаўнiкi сучаснага фiгуратыўнага iтальянскага мастацтва эксперыментуюць з колерамi. А праз iх кожны здолее адчуць iтальянскi тэмперамент i любоў да сваёй працы. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэсць гадоў таму iтальянскi мастак Мiма дэ Фелiчэ ўразiў мiнчан сонечнымi краявiдамi адрыятычнага ўзбярэжжа i вобразамi людзей, якiя там жывуць. Сёлет |
|