Тратыл з гаража
Тратыл з гаража
47-гадовая мінчанка добраахвотна выдала супрацоўнiкам вайсковай часцi 5,2 кiлаграма тратылу. Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, тратыл захоўваўся ў яе гаражы на вулiцы Інжынернай. Акрамя таго, непрацуючая жанчына добраахвотна выдала 3 гранаты РГД-33 без запалаў, 12 патронаў калiбру 5,45 мм,19 патронаў калiбру 7,42 мм, 31 патрон калiбру 7,62 мм i 1 — калiбру 9 мм, якiя былi перададзены ў Заводскае РУУС. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
47-гадовая мінчанка добраахвотна выдала супрацоўнiкам вайсковай часцi 5,2 кiлаграма тратылу. |
|