"Хто куды, а мы — у "Сілiчы"!"
"Хто куды, а мы — у "Сілiчы"!"
У "Сiлiчах" на ваенна-спартыўным свяце з нагоды Дня Незалежнасцi было каля дзесяцi тысяч беларусаў i замежных гасцей рэспублiканскага гарналыжнага цэнтра. Тым, хто не паклапацiўся прыехаць загадзя, давялося шукаць паркоўку ўздоўж трасы за некалькi кiламетраў. Па нумарных знаках аўтамабiляў можна было зразумець: людзi з’ехалiся з ўсiх куточкаў Беларусi! На шырокай плошчы гарналыжнага цэнтра раскiнулiся шматлiкiя гандлёвыя пункты. За салдацкай кашай i гарбатай нават выстраiлiся чэргi. Кожны меў магчымасць паспрабаваць сябе ў верхавой яздзе. Асаблiвым поспехам карысталася ў гэты дзень ваенная зброя байцоў спецназа i мiлiцыi. Рыцарскi клуб "Сярэдневяковая лiга" прапанаваў гасцям паспрабаваць свае сiлы ў кiданнi кап’я, стральбе з лука. Затым на разбiтай ля падножжа насыпной гары сцэне распачалася святочная праграма, якая працягвалася да позняй ночы. Публiку чакалi выступленнi спевакоў, беларускiх асiлкаў, шматлiкiя конкурсы i вiктарыны. Кульмiнацыяй свята стаў плац-канцэрт. Прадэманстравалi сваё майстэрства валодання зброяй i страявой падрыхтоўкi курсанты другога курса Ваеннай акадэмii. Байцы спецназа адпрацавалi антытэрарыстычная прыёмы. Захапленне ў публiкi выклiкала выступленне службовых сабак, якое прапанаваў гледачам Дэпартамент аховы. Увечары прысутныя мелi магчымасць пабачыць вогненнае шоў рыцарскага клуба. Святочныя мерапрыемствы скончылiся маладзёжнай дыскатэкай а першай гадзiне ночы. Свята ў "Сiлiчах" з нагоды Дня Незалежнасцi плануюць зрабiць штогадовым. Акрамя гэтага чакаецца правядзенне фестывалю паветраных шароў у вераснi. Штогадовым стане i свята сiлавога экстрыму "Асiлкi ў Сiлiчах". Нагадаем, што на пачатку чэрвеня гарналыжны цэнтр прымаў фестываль электроннай музыкi. Цяпер на адпачынак летам у Сiлiчы прыязджаюць госцi з розных краiн свету. Большасць з iх расiяне. Гасцiнiчныя нумары нiколi не застаюцца пуставаць на працягу ўсяго года. Уладзiслаў Кузьмiн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У "Сiлiчах" на ваенна-спартыўным свяце з нагоды Дня Незалежнасцi было каля дзесяцi тысяч беларусаў i замежных гасцей рэспублiканскага гарнал
|
|