За парушэнні тэрмiнаў выплаты зарплаты аштрафаны за 6 месяцаў 653 кiраўнiкi арганiзацый
За парушэнні тэрмiнаў выплаты зарплаты аштрафаны за 6 месяцаў 653 кiраўнiкi арганiзацый
Дзяржаўныя iнспектары працы ў студзенi—лiпенi правялi больш як 7,3 тыс. праверак выканання наймальнiкамi тэрмiнаў выплаты заработнай платы. Як паведамiлi ў дэпартаменце дзяржiнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Беларусi, парушэннi заканадаўства аб працы выяўлены ў 836 арганiзацыях рознай формы ўласнасцi. Да адмiнiстрацыйнай адказнасцi прыцягнута 210 наймальнiкаў, яны аштрафаваны ў памеры Br171,2 млн. Вынесены пастановы аб прыцягненнi да адмiнiстрацыйнай адказнасцi 653 кiраўнiкоў i iншых службовых асобаў з прымяненнем да iх санкцый у выглядзе штрафу на суму звыш Br157,7 млн. Дэпартамент дзяржiнспекцыi працы сумесна з абласнымi, Мiнскiм гарадскiм камiтэтамi па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, а таксама з упраўленнямi Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва ў першым паўгоддзi правёў 5,1 тыс. праверак выканання мiнiмальных гарантый памераў аплаты працы ў арганiзацыях недзяржаўнай формы ўласнасцi. У вынiку выяўлена 7 арганiзацый, што дапусцiлi парушэннi заканадаўства аб працы ў частцы выплаты мiнiмальнай месячнай заработнай платы. Акрамя таго, у арганiзацыях недзяржаўнай формы ўласнасцi за пяць месяцаў праведзена больш як 4 тыс. праверак парадку прымянення Адзiнай тарыфнай сеткi работнiкаў пры ўстанаўленнi аплаты працы. Службовыя асобы 73 арганiзацый, якiя не выканалi патрабаваннi Дэкрэта № 17, прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi, да iх прыменены санкцыi ў выглядзе штрафу на суму Br31,3 млн. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўныя iнспектары працы ў студзенi—лiпенi правялi больш як 7,3 тыс. праверак выканання наймальнiкамi тэрмiнаў выплаты заработнай платы. Як паведам
|
|