Абзац
Абзац
Прычынай спынення ўсiх энергаблокаў стаў выхад са строю мiкрасхемы, якая забяспечвае работу станцыi па ўсяму ланцужку, адзначыў мiнiстр энергетыкi Беларусi Аляксандр Азярэц. Ён патлумачыў, што менавiта гэта стала прычынай таго, што аварыя на 8 блоку не была лакалiзаваная, а прывяла да адключэння яшчэ сямi блокаў. Аляксаднр Азярэц упэўнены, што "такога больш не паўтарыцца нi на Лукомльскай ДРЭС, нi на любой другой станцыi". У Буда-Кашалёўскi райаддзел па надзвычайных сiтуацыях учора паступiла паведамленне аб узгараннi аўтамабiля "Івека", якi перавозiў каля 20 т пiва i напояў. Як аказалася, у аўтамабiлi загарэлася шына, затым полымя ахапiла паўпрычэп. Вадзiцель не змог самастойна справiцца з агнём i звярнуўся па дапамогу да супрацоўнiкаў МНС. Полымя было лакалiзаванае, найбольш пацярпеў паўпрычэп, часткова знiшчана прадукцыя. Высвятляюцца прычыны здарэння. Адна з папярэднiх версiй — заклiньванне тармазных калодак. За выдзяленне вiртуальнага ўчастка зямлi плошчай 600 кв.м у цэнтры Рэчыцы гомельскi прадпрымальнiк аддаў $8 тыс. У такую суму ацанiў вырашэнне пытання мясцовы жыхар, якi вызваўся дапамагчы, спаслаўшыся на сувязi ў мясцовых органах улады. Падчас перадачы хабару ад камерсанта ён быў затрыманы супрацоўнiкамi праваахоўных органаў. Мужчына аказаўся раней судзiмым за разбой. Узбуджана крымiнальная справа. У Крыме падчас атрымання хабару на суму звыш 5 млн долараў затрыманы старшыня Партэнiцкага пасялковага Савета (Вялiкая Алушта). За гэтыя грошы прадстаўнiк улады павiнен быў пасадзейнiчаць у выдзяленнi 17 га зямлi, што належыць пасялковаму савету. Яго тут жа назвалi хабарнiкам-рэкардсменам. Дарэчы, змясцiлi яго ў платную камеру павышанага камфорту. Штомесячнае пражыванне ў такой камеры каштуе для зняволенага 300 долараў. Сёлета на пачатак года на ўлiку ў ДАI ў Беларусi стаiць больш за 376 тыс. "жыгулёў", якiя належаць прыватным аўтаўладальнiкам. На другiм месцы — "Фольксваген" (каля 276 тыс.). У пяцёрку лiдараў уваходзяць "Масквiч" i "Запарожац", якiх у насельнiцтва адпаведна 179 i 107 тысяч. Па звестках Дзяржаўтаiнспекцыi, сярод машын расiйскай i ўкраiнскай вытворчасцi нямала такiх, якiя стаяць на ўлiку, аднак на iх даўно нiхто не ездзiць. У дзесятку лiдараў ўваходзяць "Аўдзi" (каля 152 тыс.), "Форд" — каля144 тыс., "Опель" — каля 135 тыс., "БМВ" — больш за 106 тыс., "Рэно" — каля 80 тыс., "Мерседэс-бэнц" — 64 тыс. У нашай краiне 227 "Поршаў", 182 "Лiнкальны". 167 грамадзян краiны ездзяць на "Ягуарах", 137 — на "Кадзiлаках". На дарогах Беларусi вам могуць сустрэцца 42 "Хамеры". Нядаўна ў ДАI зарэгiстраваны першы "Ферары" 2008 года выпуску. 4 жыхары краiны маюць "Бентлi", 7 — "Мазэрацi". Цяпер у краiне каля 2,1 млн легкавых аўтамабiляў. За апошнiя 2—3 гады жыхары Беларусi сталi купляць на 60 працэнтаў больш новых аўтамабiляў. Надрукаваны рэйтынг самых крымiнальных гарадоў Расiйскай Федэрацыi: першае месца ў iм займае Сургут, другое — Цюмень, трэцяе — Перм. Абедзве сталiцы — Масква i С.—Пецярбург — знаходзяцца за межамi першай сотнi (112-е i 122-е месцы адпаведна). Узровень крымiнальнасцi вызначаецца па колькасцi зарэгiстраваных злачынстваў на душу насельнiцтва. Для параўнання: у Сургуце здзяйсняецца штогод 493 злачынствы на кожныя 10 тыс. жыхароў, у Маскве — усяго 198. У першай дзесятцы апынулiся таксама Сыктыўкар, Беразнiкi Пермскага краю, Хабараўск, Чыта, Якуцк, Iркуцк i Абакан. На спецыяльным аўкцыёне ў Балгарыi былi спушчаныя з малатка калекцыйныя лiмузiны савецкай эпохi. На iх перавозiлi такiх вядомых палiтыкаў, як Гарбачова, Кастра, Мiтэрана i iнш. Усяго пакупнiкам было прапанавана 66 машын, з якiх 20 лiмузiнаў "Чайка". Стартавы кошт "Чаек" складаў ад 8,5 тыс. да 11,5 тыс. еўра. У таргах прынялi ўдзел больш за сто чалавек. Адзiн з iх набыў адразу восем лiмузiнаў. Усе выручаныя грошы — больш за 260 тыс. еўра — будуць накiраваныя на куплю новых аўтамабiляў для Нацыянальнай гвардыi краiны. У Крыме ахвярамi шалёнай бадзяжнай кошкi сталi пяць чалавек. Каля аднаго з сёлаў бяздомная жывёлiна "акупавала" дарогу i нападала на кожнага, хто асмельваўся зайсцi на яе тэрыторыю. Пяцёра атрымалi драпiны i ўкусы рук i ног, цяпер яны праходзяць лячэнне. Кошку злавiлi, яна аказалася хворай на шаленства. Дарэчы, у Беларусi толькi ў чэрвенi зарэгiстравана 68 выпадкаў шаленства жывёлы. У iх лiку 51 дзiкая жывёлiна, 10 — хатнiя гадаванцы, 7 сельскагаспадарчых жывёлiн. Поўны абзацТыдзень таму на Дзень Канстытуцыi ва Ўкраiне прэзiдэнт краiны Вiктар Юшчанка разам з усiмi саджаў кусты калiны. Толькi пасадзiлi, як заггасы недалiчылiся некалькiх рыдлёвак, аб чым праведалi журналiсты. Кожная рыдлёўка каштавала 250 грыўняў. Куды падзеўся прэзiдэнцкi рэквiзiт, прэс-служба каментаваць згадзiлася не адразу. Толькi нядаўна было заяўлена, што рыдлёўкi не гублялi, а прэзiдэнт сам падарыў iх сваiм падначаленым, якiя ўсё ж вярнулi iнструмент. Увогуле ў сакратарыяце ўкраiнскага прэзiдэнта больш за 20 рыдлёвак. Але элiтных, па 50 долараў, толькi 5. Паўгадзiны мыцця пры тэмпературы 40 градусаў па Цэльсiю вытрымаў рыжы кот Арыён у адным галандскiм горадзе. Кот пайшоў пагуляць з дому гаспадынi, зайшоў да суседкi i залез у пральную машыну. Жанчына без усялякiх падазрэнняў заклала ў машыну бялiзну i ўключыла праграму мыцця пры сарака градусах. Праз паўгадзiны яна пачула нейкiя гукi, што даносiлiся з машыны — там нехта скробся. Калi з машыны вылез мокры кот, яна ацанiла яго стан як "падобны на ап’яненне". Тэрмiнова быў выклiканы ветэрынар. Пасля ўколаў, таблетак i мазяў стан ката палепшыўся, ён толькi часта мiргае вачыма з-за таго, што ў iх трапiў мыйны сродак. Ды хвост крыху прышчамiла. Дэпутатам Нацыянальнай асамблеi Бутана забаранiлi прыносiць на пасяджэннi парламента ноўтбукi — з-за апасення, што "слугi народа" будуць прысвячаць працоўны час камп’ютарным гульням i разгляду пiкантных карцiнак. Нягледзячы на тое, што многiя дэпутаты пратэставалi i спрабавалi сцвярджаць, што ноўтбукi намнога зручнейшыя, чым папяровыя дакументы, iм строга забаранiлi прыносiць партатыўныя камп’ютары на пасяджэннi. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прычынай спынення ўсiх энергаблокаў стаў выхад са строю мiкрасхемы, якая забяспечвае работу станцыi па ўсяму ланцужку, адзначыў мiнiстр энергетыкi Бел |
|