Рашэнне Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь
Рашэнне Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь
Аб дапаўненнi Рэгламенту Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Ізоткi У.П., Козыравай Л.Р., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Сяргеевай В.Г., Цiкавенкi А.Г., Чыгрынава С.П., Шуклiна В.З. у мэтах рэалiзацыi Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 "Аб некаторых мерах па ўдасканальваннi дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь" ВЫРАШЫЎ: 1. Дапоўнiць Рэгламент Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, прыняты рашэннем Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь ад 18 верасня 1997 г. № Р-58/97, артыкулам 432 наступнага зместу: "Артыкул 432. Асаблiвасцi разгляду пытанняў аб праверцы канстытуцыйнасцi законаў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю Канстытуцыйны Суд ажыццяўляе абавязковы папярэднi кантроль канстытуцыйнасцi ўсiх законаў, прынятых Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь i адобраных Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь цi прынятых Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у парадку, прадугледжаным часткай пятай артыкула 100 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, — да падпiсання дадзеных законаў Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Прыняцце да вядзення закона для ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю яго канстытуцыйнасцi афармляецца пастановай Старшынi Канстытуцыйнага Суда. У пастанове ўказваецца суддзя-дакладчык, а таксама вырашаюцца iншыя пытаннi. Разгляд справы аб праверцы канстытуцыйнасцi закона ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю ажыццяўляецца ў пiсьмовай форме ў адпаведнасцi з пунктам 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 "Аб некаторых мерах па ўдасканальваннi дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь" без запрашэння ў судовае пасяджэнне прадстаўнiкоў палат Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. Па вынiках праверкi канстытуцыйнасцi закона ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю Канстытуцыйны Суд прымае рашэнне, якое афармляецца ў выглядзе асобнага дакумента." 2. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця. 3. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Старшынствуючы — Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь П.П. Мiклашэвiч30 чэрвеня 2008 г., г. Мiнск № Р-205/2008
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб дапаўненнi Рэгламенту Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь |
|