"Няхай даруюць за праўду"
"Няхай даруюць за праўду"
У свет выйшла кнiга, якая распавядае пра падзеi афганскай вайны вачыма яе ўдзельнiка. Аўтар Уладзiмiр Гаркавы, былы супрацоўнiк Камiтэта дзяржаўнай бяспекi БССР, назваў яе "Афганiстан: без грыфа "сакрэтна". Дакументальна-мастацкi твор выдадзены РУП "Мiжнародны цэнтр iнтэграцыйнай iнфармацыi. Грамадскi прэс-цэнтр Дома прэсы". "Даўно вырашыў расказаць аб тым, што ж на самай справе адбывалася ў Афганiстане, паказаць, як цяжка было выжыць нашаму салдату на той, ужо многiмi забытай, вайне... Іх дасюль яшчэ аплакваюць. Бацькi, матулi, былыя нявесты". Уладзiмiр Гаркавы правёў на той вайне чатыры гады, займаўся падрыхтоўкай разведвальных даных для рэзiдэнтуры КДБ СССР, потым працаваў дарадцам. Норавы маджахедаў, гiсторыя далёкай краiны i побыт яе народа, становiшча савецкiх салдатаў, якiя знаходзiлiся ў палоне, прозвiшчы удзельнiкаў афганскай кампанii, лёсы якiх i да сёння невядомыя — загiнулi яны, цi (было i такое) перайшлi ваяваць на бок талiбаў... Аб гэтым распавядае Ўладзiмiр Гаркавы. Часам ён зусiм не шкадуе чытачоў, апiсваючы падзеi. Пiша праўдзiва, так, як i было на самай справе. Гэтым кнiга i каштоўная. Факты аб дзейнасцi спецыяльных падраздзяленняў Камiтэта дзяржаўнай бяспекi СССР на тэрыторыi Афганiстана, якiя апiсаны ў кнiзе, былi доўгi час засакрэчаныя. "Я спадзяюся, што кнiга нiкому не прынясе таго болю, якi адчувалi мы. Няхай мне даруюць за праўду, але iнакш я не мог", — сказаў на прэзентацыi свайго твора Ўладзiмiр Гаркавы. Дзмiтрый АЛЬФЕР.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У свет выйшла кнiга, якая распавядае пра падзеi афганскай вайны вачыма яе ўдзельнiка. Аўтар Уладзiмiр Гаркавы, былы супрацоўнiк Камiтэта дзяржаўнай бя |
|