Новы штуршок для жывых сэрцаў
Новы штуршок для жывых сэрцаў
Працягваецца дабрачынны музычны праект "Сэрца жыве", які мае на мэце збор грошай для перасадкi сэрца Мiшу Ларыну. На мінулым тыднi на сайце serca.tut.by выклаў для бясплатнага скачвання свой хiт "Яна не будзе тваёй" Аляксей Хлястоў, цяпер з’явіўся дуэт “Без цябе” гурта “Крамбамбуля” і спявачкі Русі (гурт “Іndiga”). Як паведамляюць iнiцыятары праекта, цяпер на дабрачынным рахунку — толькi дзесятая частка неабходных сродкаў (а ўсяго патрэбна 350 тысяч еўра). Аднак Аляксей Хлястоў упэўнены, што сабраць усю суму цалкам рэальна, варта толькi аб’яднаць намаганнi. "Незалежна ад сацыяльнага статусу, перад хваробай мы ўсе роўныя. Мiшу ўсяго 23 гады, i мне вельмi хочацца верыць, што самыя радасныя моманты ў яго жыццi яшчэ наперадзе, — разважае спявак. — У Беларусi жыве амаль 10 мiльёнаў чалавек. Калi хоць бы дзесятая частка пералiчыць на рахунак 50 цэнтаў, мы здолеем выратаваць Мiшу жыццё". Пералiчыць грошы для Мiшы вельмi проста — дастаткова зайсцi ў любое аддзяленне "Беларусбанка", маючы пры сабе рэквiзiты рахунку. Квiтанцыю запаўняць не трэба, пашпарт таксама не патрэбны. Уся дадатковая iнфармацыя пра Мiшу Ларына i ход акцыi змяшчаецца на сайце serca.tut.by. Акцыя будзе доўжыцца ўсё лета, i кожны тыдзень вядомыя поп- i рок-музыканты будуць змяшчаць на сайце свае кампазiцыi для бясплатнага скачвання. Распрацоўваюцца таксама iншыя варыянты актывiзацыi дабрачыннага праекта. Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягваецца дабрачынны музычны праект "Сэрца жыве", які мае на мэце збор грошай для перасадкi сэрца Мiшу Ларыну. На мінулым тыднi на сайце
|
|