Музыка з’ехала, артысты засталiся
Музыка з’ехала, артысты засталiся
Пераважная большасць артыстаў чакае дэбютнага альбома, як першынца — замілавана, клапатлiва i трывожна, хоць, здавалася б, прадугледжаныя ўсе нюансы. Звычайна ўсё адбываецца па звыклым сцэнарыi — выпусцiлi, прэзентавалi, аддалi ў продаж, падтрымалi канцэртамi. Але не ва ўсiх. Некаторыя выканаўцы i тут знаходзяць на сваю галаву прыгоды. Напрыклад, гурт "Разбiтае сэрца дзецюка" свой першы альбом... згубiў. Яшчэ летась увосень гурт цалкам скончыў запiс альбома ў студыi — засталося толькi выдаткаваць сродкi i выбраць кампанiю, якая выдала б дыск. Хлопцы адправiлi майстар-дыск у Расiю, каб там надрукаваць тыраж. Але ў Маскве дыск выдаў памылку, i яго папросту выкiнулi. Іншых якасных матрыц у гурта не было. Другi i апошнi дыск з канчатковай версiяй альбома трапiў у Амерыку — таксама цалкам выпадкова. Адзiн з музыкаў праводзiў туды сваю дзяўчыну, i чамусьцi пакiнуў дыск у яе багажы... Цяпер музыкi спахапiлiся, i ў хуткiм часе запiс або бандэроллю, або праз Iнтэрнэт будзе перададзены ў Мiнск. Пакуль жа прэзентацыя "Ружовага захаду" — менавiта так называецца першы дыск гурта — пераносiцца на нявызначаны тэрмiн. Выканаўцы, праўда, сцвярджаюць, што прыхiльнiкам давядзецца чакаць не больш як месяц. Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераважная большасць артыстаў чакае дэбютнага альбома, як першынца — замілавана, клапатлiва i трывожна, хоць, здавалася б, прадугледжаныя ўсе нюансы.
|
|