Шэсць не дзесяць...
Шэсць не дзесяць...
У сiстэме ЖКГ я адпрацавала пяць гадоў (летась звольнiлася), муж — шэсць, атрымалi службовую кватэру. Цi застанецца яна за намi, калi звольнiцца i ён? І. Карнеева. Дагавор найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду з’яўляецца тэрмiновым i падлягае спыненню (скасаванню) у сувязi са стратай падстаў для пражывання ў службовым жылым памяшканнi. У адпаведнасцi з заканадаўствам работнiкi, якiя спынiлi працоўныя (службовыя) адносiны з арганiзацыяй, у гаспадарчым карыстаннi або аператыўным кiраваннi якiх знаходзяцца службовыя жылыя памяшканнi дзяржаўнага жыллёвага фонду, падлягаюць высяленню са службовага жылога памяшкання з усiмi грамадзянамi, што пражываюць з iмi, у судовым парадку. Артыкулам 96 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь прадугледжаны канкрэтныя выпадкi, калi грамадзяне не высяляюцца са службовага жылля без выдзялення iм iншых жылых памяшканняў. Да такiх грамадзян аднесены i асобы, якiя адпрацавалi на прадпрыемстве, ва ўстанове, арганiзацыi, што выдзелiлi iм службовае жылое памяшканне, не менш за дзесяць гадоў. Пры гэтым улiчваецца стаж работы толькi наймальнiка службовага жылога памяшкання, г.зн. таго работнiка, якому яно было выдзелена ў сувязi з характарам працоўных адносiнаў. Заканадаўства, што дзейнiчае, не ўтрымлiвае нормаў, якiя прадугледжваюць улiк перыяду работы членаў сям’i наймальнiка ў арганiзацыi, якая выдзелiла службовае памяшканне. Значыць, грамадзяне (наймальнiкi службовых жылых памяшканняў), якiя не адпрацавалi ўстаноўленыя дзесяць гадоў у арганiзацыi, што выдзелiла iм службовае жыллё, не адносяцца да катэгорыi тых, хто не падлягае высяленню без выдзялення iншага жылля. Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сiстэме ЖКГ я адпрацавала пяць гадоў (летась звольнiлася), муж — шэсць, атрымалi службовую кватэру. Цi застанецца яна за намi, калi звольнiцца i ён? |
|