Абвастрэнне сітуацыi на сусветным рынку прадуктаў харчавання выгаднае для Беларусi
Абвастрэнне сітуацыi на сусветным рынку прадуктаў харчавання выгаднае для Беларусi
Менавiта гэтыя словы намеснiка старшынi Прэзiдыума НАН Беларусi Ўладзiмiра Гусакова
сталi своеасаблiвым лейтматывам праведзенай учора прэс-канферэнцыi па пытаннях
сусветнага харчовага крызiсу. Паводле яго слоў, крызiс на рынку прадуктаў харчавання
ў краiнах Еўропы дасць магчымасць Беларусi нарошчваць пастаўкi сельгаспрадукцыi
на рынкi гэтых дзяржаў, прыцягваючы ў краiну дадатковыя сродкi на развiццё нацыянальнай
эканомiкi.
Харчовая праблема сёння сапраўды з’яўляецца адной з самых вострых у свеце, паступова
ператвараючыся ў праблему палiтычную: каля 1 млрд людзей на Зямлi штодзень галадаюць
цi недаядаюць. Прычым такая сiтуацыя застаецца нязменнай ужо працяглы час. Вядома,
што развiтыя еўрапейскiя краiны стварылi магутныя рэзервы прадуктаў харчавання,
таму там размова аб небяспецы не iдзе. Больш складаная сiтуацыя склалася ў маларазвiтых
дзяржавах.
Беларусь сёння знаходзiцца ў стане стабiльнага развiцця, уласнымi сiламi ў нас выпускаецца амаль 90 працэнтаў прадуктаў харчавання i толькi каля 10 працэнтаў харчовых тавараў завозяць у краiну. Гэта адбываецца па прычыне таго, што нашы клiматычныя i геаграфiчныя ўмовы не дазваляюць мець уласныя морапрадукты, чай, каву, алей, цвёрдыя гатункi пшанiцы. У нашай краiне распрацоўваецца i ўдакладняецца канцэпцыя харчовай бяспекi, згодна з якой на кожнага беларуса разлiчана каля 3000 ккал у дзень, што адпавядае стандартам развiтых дзяржаў, саступаючы пакуль толькi па разнастайнасці прадуктаў, але i гэтая праблема вырашаецца. Вучонымi Акадэмii навук i спецыялiстамi сельскай гаспадаркi разлiчаны мiнiмальныя аб’ёмы самых неабходных прадуктаў. Так, штогод дзяржава мае неабходнасць у 5,5—6 млн т зерня (у апошнi год Беларусь выйшла на 7,2 млн т, што блiзка да аптымальнага паказчыка ў 8—9 млн, якi плануецца дасягнуць у хуткiм часе), у 6—6,5 млн т бульбы (амаль 9 млн за 2007 год) i г.д. Паводле слоў першага намеснiка мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання Рэспублiкi Беларусь Надзеi Каткавец, пашыраецца асартымент неабходных прадуктаў, i такая тэндэнцыя вельмi радуе, бо гэта сведчыць аб росце матэрыяльнага дабрабыту нашых грамадзян. Экспарт беларускiх прадуктаў харчавання сёння перавышае iмпарт, таму перад краiнай стаiць праблема выгаднага вывазу айчыннага тавару за мяжу. У 2007 годзе было вывезена за мяжу прадуктаў харчавання на суму 1 млрд 200 млн долараў, а сёлета за пяць месяцаў гэта лiчба наблiзiлася да 677 млн долараў. Дзяржава супрацоўнiчае з 33 краiнамi свету, у тым лiку з азiяцкiмi краiнамi, Венесуэлай, Сiрыяй. Умовы экспарту змяняюцца, становяцца больш жорсткiмi, беларускiя прадпрыемствы харчовай прамысловасцi паступова выходзяць на еўрапейскiя стандарты вытворчага працэсу. Да нас прыязджаюць iнспекцыi з Расii з мэтай сертыфiкацыi якасцi прадуктаў, кантралююцца таксама i сыравiнныя зоны. Паляпшаецца становiшча з пастаўкай айчыннай сыравiны i гароднiны, хуткiмi тэмпамi панiжаецца яе iмпарт. 2007—2008 гады сталi перыядам глабальнага тэхнiчнага перавароту: на 21 прадпрыемстве краiны гэтай галiны адбылiся якасныя тэхнiчныя пераўтварэннi. Сёння беларускiя вытворцы кансерваў, сокаў i дзiцячага харчавання робяць акцэнт на асартымент прадукцыi, яе якасць, а таксама — на дызайн тары. Цяпер даводзiцца набываць за мяжой толькi кукурузу, цытрусавую i экзатычную садавiну, але i гэта праблема вырашаецца, у Брэсцкай вобласцi, напрыклад, на адным прадпрыемстве наладжана вытворчасць канцэнтратаў з персiкаў, у Тураве пачынаюць рабiць кансервы з кукурузы. Не абмiнаюць увагай вытворцы i праблему дзiцячага харчавання. Асартымент харчовых вырабаў для маленькiх беларусаў дасягнуў сотнi найменняў. Такiм чынам, Беларусi не пагражае харчовы крызiс, больш за тое, плануецца павялiчыць аб’ём экспарту i зменшыць аб’ём iмпарту за кошт асваення самых сучасных тэхналогiй i пашырэння вытворчасцi. Вольга Дамарацкая.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта гэтыя словы намеснiка старшынi Прэзiдыума НАН Беларусi Ўладзiмiра Гусакова сталi своеасаблiвым лейтматывам праведзенай учора прэс-канферэнцыi
|
|