21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Алё, народ на "провадзе"

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алё, народ на "провадзе" Каб не тое "Здрастуйце!"

Мой бацька быў рэдкiм гумарыстам: дня, лiчы, не праходзiла, каб ён нешта не "змарозiў". Для пачатку — толькi два эпiзоды. Першы.

Некалi ў нашай вёсцы была цагельня, людзей там працавала шмат, бо хоць нейкую капейку рабочым ды плацiлi... Да таго ж на тэрыторыi — свой ларок. Хлеб у iм (тады — кукурузны), сваiм, можна сказаць, без чаргi прадаваўся. Не тое, што ў мясцовым сельмагу...

Дык вось. Адзiн з мужыкоў адпрацаваў сваю змену, набраў цэлае бярэмя хлеба i нясе. Бацька ж — яму насустрач, на работу iдзе. Кажа, параўняўшыся:

— Ну i нагрузiўся ты, брат! Глядзi, цi данясеш?

— Ды не кажы, — згаджаецца мужык. — Нават во засмалiць не магу — абедзве рукi занятыя.

— То на, закуры, — спагадае бацька, распальвае цыгарку i ў губы яму.

А заадно пытае:

— А дзе ж гэта рэмень твой?.. Падвязаўся во нейкай вяроўчынай.

І далiкатна так за кончык яе. Вузел хоп i развязаўся. Порткi ў чалавека — адпавена ўнiз...

Падхапiць бы — рукi занятыя: хлеб на дарогу (ды пасля дажджу) нiяк не пакладзеш... Закрычаў, як рэзаны:

— Э-э, што ты робiш?!

— А во — на работу пазнюся, — патлумачыў бацька. — Бабы вунь, фармоўшчыцы, бач, даганяюць.

З гэтымi словамi ён заспяшаўся далей. Але, зразумела ж, бачыў як урачыста (на фоне шэрага дня) бялелi мужыковы споднiкi, як дзве спагадлiвыя кабеты падцягвалi небараку штаны i падвязвалi iх аборай, як астатнiя жанчыны лажылiся ад смеху.

— Ну не дрыжы так, — спрабавалi суцяшаць мужыка, — данясеш дамоў сваё багацце...

(Меўся на ўвазе, вiдаць, не толькi хлеб).

...У другi раз вечарам мацi пайшла ў хлеў карову даiць. Бацька сядзеў ля акна, адпачываў. Потым падхапiўся, падышоў да вешалкi, накiнуў хустку, праз ногi ўсцягнуў спаднiцу i зноў прысеў на ўслон.

У хату з вядром сырадою зайшла мацi. Убачыўшы "незнаёмку", сказала ёй "Здрастуйце!" i ў паўзмроку (летам лямпу рэдка запальвалi) стала ўважлiва ўглядацца, а каму ж гэта?... Бацька не вытрымаў — зарагатаў.

— Ну i чаго ты?.. Я ж цябе адразу пазнала, — спрабавала апраўдацца мацi.

— А чаму ж здароўкалася? — пытаў яе бацька.

Крыць не было чым.

Мiкола Камароўскi, г. Орша

г. Орша Тонкi намёк

...Мо, помнiце: гадоў 15—20 назад "у моду" ўвайшлi жукi-павукi велiчынёй з курынае яйка — чорныя такiя, страшныя? Iх яшчэ завесцi можна было. Каб папаўзлi...

Хлопцы-школьнiкi вельмi любiлi iх пад парты пускаць. Дзяўчынкам... Во дзе пiску было!.. А ўжо смеху... Сама не раз чула.

Але ж зараз гаворка не пра школу. Па панядзелках у адным з райаддзелаў мiлiцыi "пяцiмiнутка" праходзiла. Праводзiў яе сам начальнiк: аналiзаваў злачыннасць (хто што ўкраў, хто каго пабiў, колькi ДТЗ, ахвяраў...), ацэньваў работу кадраў. Яны, гэтыя кадры — пераважна мужчыны, досыць сталага веку, сур’ёзныя, у форме — унурыўшыся сядзелi, як быццам слухалi... Хоць у той дзень гэта i цяжка было, бо дужа ж збрыдзела. Сёй-той драмаць стаў, сёй-той — крадком газету чытаць, а нехта... дзяцiнства ўспомнiў. Гэта значыць, дастаў з кiшэнi (мо ў каго з малых адабраў?) вось такога павука, накруцiў, пусцiў на падлогу, а iнспектарцы па справах няпоўнагадовых шапнуў:

— Казiмiраўна, пад ногi глянь.

Тая паслухмяна так зiрк i... у пiск... I з нагамi на крэсла!.. Ну як некалi ў школе.

...Злачынцу-павука, якi так напалохаў кабету, калегi ўмомант злавiлi. А пасля гэтага i "пяцiмiнутка" скончылася — намёк дужа тонкi быў.

Алена Саўко, в. Рэпля, Ваўкавыскi раён

в. Рэпля, Ваўкавыскi раён Танец пастуха

У некага дзень пачынаецца са шклянкi гарбаты, у некага — з кубачка кавы, у аднаго з маiх знаёмцаў — не паверыце — з трох лiтраў малака.

Працаваў, значыць, гэты знаёмец пастухом у калгасе. Статак ведаў, як свае пяць пальцаў, даярак — таксама. Вось з адной акурацiсткай i дамовiўся, каб тры лiтры самага тлустага сырадою яна шторанiцы пакiдала ў вядрэ, пад цадзiлачкай. Ён прыходзiў, садзiўся... I тады, здавалася, хай кароўнiк гарыць i за карак галавешкi валяцца, — не здрыганецца ён, малако будзе пiць. Галоўнае — доўга, пакрысе...

Яму — асалода, а "калегам па цэху" — той сырадой як костка ў горле. Трэба ж кароў выганяць, працаваць, а ён... Прасiлi — нуль увагi, сварылiся — не зважаў...

Таму аднойчы, рашылi мужыкi жарт "састроiць": выпрасiлi ў ветэрынара касторкi, крадком плюхнулi ў тое малако, размуцiлi ў два пугаўi, даёначку цадзiдкай накрылi i паставiлi — усё, маўляў, як заўжды...

Прыйшоў iх сябрук ранiцой на працу, сеў, нiчога не прыкмецiўшы, узяў на каленi "кактэйль" i нават вухам не павёў — выжлукцiў...

Да статка дайсцi не паспеў, — прысеў... Раз, другi, трэцi...

Пасля пятага порткi больш не падцягваў, а на ўсялякi выпадак зусiм iх зняў. Сам плашч апрануў (сiноптыкi якраз дождж абяцалi)... I ўпрысядку, перад каровамi.

Каровы — глядзелi. I нават з цiкавасцю. Адно — пераважна здалёк. "Музыкi", мусiць, баялiся.

А мужыкi спагадалi. Казалi:

— Бач ты, якая каварная штука гэты сырадой: сто дзён п’еш — нiчога, а на сто першы на табе — такое атручэнне выйшла.

Як бы там нi было, але ж ад ранiшнiх трох лiтраў сырадою пастух адмовiўся.

Што, уласна, i патрабавалася.

С.Б., г. Масты

г. Масты Плюхнуцца, каб акунуцца

Актуальна: летам 1951 года мы здавалi экзамены — паступалi ў самую прэстыжную ВНУ, у Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт.

Тыя, каму (у розныя часы) пашчасцiла гэта зрабiць, ну напэўна ж, помняць першыя ўражаннi — пах друкарскай фарбы на новенькiх залiкоўках, урачыстае пасвячэнне ў студэнты...

Нас, усiх першакурснiкаў, сабралi тады на вялiкi сход. Выступаў на iм рэктар, добрыя словы гаварылi масцiтыя выкладчыкi...

— Хто яшчэ жадае сказаць? — спытаў нарэшце вядучы.

— Я, — падхапiўся з месца наш аднагрупнiк Косця.

Мы, уражаныя яго смеласцю, затаiлi дыханне, навастрылi слых... А Косця ўжо смела iшоў да трыбуны i адтуль, у хуткасцi, зазвiела ўрачыстае:

— Таварышы! Я сёння адчуваю сябе самым шчаслiвым — збылася мая запаветная мара: я-такi плюхнуўся ў стыхiю студэнцкага жыцця...

Прадоўжыць выступоўцу не далi — зала ўзарвалася смехам. Рагаталi ўсе — i першакурснiкi, i пасiвелыя прафесары. " Што значыць фiлолаг! — гаварылi яны адзiн аднаму. — Як сказануў..."

Прычыну смеху Кастусь падсек не адразу, але ж, калi дайшло, засмяяўся i сам.

...Цiшыня ў зале запанавала толькi тады, калi патухла святло i на экране з’явiлiся першыя цiтры фiльма "Сельская настаўнiца".

Вiктар Несцяровiч, г. Лагойск

г. Лагойск Загнуцца? Не трэба

Мой брат у канцы мiнулага стагоддзя служыў у армii, меў там добрых сяброў. I (як цяпер помню) лiчыў, што гэта — "на векi вечныя", што яны заўсёды будуць прыязджаць да яго, а ён — да iх. Але ж чалавек, як вядома, думае гэтак, а ў жыццi выходзiць... I так, i не так: брат ажанiўся, дзецi пайшлi. У сяброў — вiдавочна, таксама...

Карацей — гадоў з дзесяць нiкога са сваiх ён не бачыў. I тут, раптам, на вулiцы...

Радасцi, казаў, проста межаў не было: Колька, саслужывец!

Пасля абдымкаў, як водзiцца, пайшлi ў рэстаран, пасядзелi там, выпiлi. Бо было за што: Колька — нiякi не Колька ўжо, а Мiкалай Фёдаравiч (iмя зменена) — завочна ўнiверсiтэт скончыў, журналiст, усю краiну аб’ехаў. Брат таксама не лыкам шыты: дом, лiчы, дабудаваў, трое дзяцей, фiрма свая. Не сказаць, каб вялiкая (на той час — два пакойчыкi ў КБА), але ж галоўнае — ёсць пачатак.

Паехалi туды, паглядзелi... Само сабой — дабавiлi... Там жа. Госць, глядзiш, i ацяжэў (за дзень, потым прызнаўся, макавай расiнкi ў роце не было). А брату што рабiць? Паспрабаваў падняць яго, каб у гасцiнiцу завезцi — марна: той на галаву вышэйшы. Прасiць некага, каб хто дапамог, няёмка ды i позна ўжо. Рашыў — нiчога страшнага, жонка не чакае, дзецi не плачуць, колькi той ночы, на канапцы паспiць...

Што далей было, камандзiровачны ўжо сам расказваў. Значыць, ачуняў ён, як быццам, пад ранiцу, але "нежывы". Цiшыня вакол — проста мёртвая. I... вянкi. Першы — ля самага твару: вялiзазны, яркi... I надпiс на ленце: "...ад любячай жонкi". Во, падумаў, трэба было загнуцца, каб ты хоць штось зразумела, каб людскае слова сказала, а то толькi "грошы давай"... Побач на ленце: "Дарагаму татачку...". I да гэтых, бач, таксама нешта дайшло, а то ўперад толькi "Тата трэба", "Татка, купi...".

З другога боку таксама вянкi. Прыгожы з лентай "Дарагому сябру...". Малайцы, хлопцы — скiнулiся. Яшчэ прыгажэйшы — "...Ад калектыву музычнай школы". Ён быў там... Хорошы артыкул выдаў! Iнтэлiгентныя людзi, бач, ацанiлi... Iншыя i не пазвоняць... Побач з iм — "...ад праўлення калгаса..."? Дзiўна: гэтых — крытыкаваў... А, бач, не пакрыўдзiлiся, таксама вянок купiлi.

А дзе ж, думае, ад рэдакцыi? Усе стужкi перагледзеў — няма. "Вось табе i на: стараўся, па камандзiроўках гойсаў, а бач — зэканомiлi, нават нейкай убогай карзiнкi i то не купiлi...

I так яму ад гэтага крыўдна стала, так балюча, што за сэрца хапiўся...

Адчуў — балiць. Ага, думае, нешта не так? Яшчэ класiк пiсаў, што мёртвым — яно не павiнна?... Выходзiць, жывы?!.

Сумненнi развеяў брат, якi, лiчы, у той жа момант прыбег на працу. Ён i сказаў, каму гэтыя вянкi падрыхтаваны.

А iм — яшчэ рана. Было тады. Ды i цяпер, крый Божа!

Святлана Маркевiч, г. Вiцебск

г. Вiцебск

Рубрыку вядзе Валянцiна Доўнар.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мой бацька быў рэдкiм гумарыстам: дня, лiчы, не праходзiла, каб ён нешта не "змарозiў". Для пачатку — толькi два эпiзоды. Першы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика