21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фэст “Вольнае паветра” ператвараецца ў міжнародны і сямейны

26.08.2009 12:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

19 ліпеня на хутары Шаблі, што пад Валожынам, адбудзецца трэці фестываль этнічнай музыкі “Вольнае паветра”. Сёлетні фэст стане міжнародным, бо да ўдзелу запрошаны вядомы расійскі этна-джаз гурт “Zventa Sventana”, і сямейным - для самых меншых наведвальнікаў фэсту адкрыецца летнік “Паветрык”, дзе дзецьмі будуць апекавацца прафесіяналы-мастакі. Апроч “стандартных” этнічных беларускіх гуртоў на фестывальную сцэну выйдуць “нефарматныя” госці - гурты “ДетиДетей” і “NRM”.

Фішкай кожнага фэсту становіцца прыезд вядомых замежных гасцей. У мінулым годзе “Вольнае паветра”, напрыклад, наведаў расійскі музычны крытык Арцемій Троіцкі, які параўнаў фэст з ціхім і натхняючым “этна-Вудстокам”.

Адзін з арганізатараў фэсту Уладзімір Шаблінскі расказаў "Еўрарадыё" пра адметнасці сёлетняй імпрэзы, назваўшы імёны гуртоў, якія дагэтуль не гралі на “паветранай” сцэне.

Уладзімір Шаблінскі: “Мы пакажам новыя музычныя гурты, якія не выступалі ў мінулыя гады. Магчыма, не ўсе яны вытрымліваюць фармат этна-музыкі: напрыклад, будзе ўдзельнічаць гурт “ДетиДетей”, якія граюць у крыху іншай стылістыцы, магчыма, выступяць "NRM" і Вайцюшкевіч з праектам “Я нарадзіўся тут”.

Аднак, па словах Шаблінскага, асноўны касцяк удзельнікаў складуць гурты, якія граюць этнічную музыку: штогадовыя ўдзельнікі фэсту гурт “Троіца”, “Палац”, “Нагуаль”, не зусім фарматны для фэсту, аднак вельмі цікавы гурт з Мсціслаўля “Хуткі Смоўж”…

Самае радаснае, што cёлета “Вольнае паветра” мае намер ператварыцца ў міжнародны фэст, які, як лічыць Уладзімір, стане адметнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі.

Уладзімір Шаблінскі: “Зараз мы вядзем перамовы з расійскім гуртом “Zventa Sventana”… Будуць цікавыя нумары, вельмі годныя, і фестываль, безумоўна, стане ўнёскам у развіццё беларускай культуры”.

Разам з тым сёлетняе “Вольнае паветра” дае магчымасць наведаць фэст сем’ямі, дзеля чаго будзе арганізаваны дзіцячы летнік “Паветрык” з адмысловай праграмай для маленькіх. У выніку дзеці, на чале з гуртом “ДетиДетей”, выйдуць на галоўную сцэну і адкрыюць фестываль…

Каб стаць гледачом "Вольнага паветра" трэба зарэгістравацца на www.volnaepavetra.by.

Фота: www.generation.by





Первоисточник: Еўрапейскае радыё для Беларусі
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 ліпеня на хутары Шаблі, што пад Валожынам, адбудзецца трэці фестываль этнічнай музыкі “Вольнае паветра”. Сёлетні фэст стане міжнародным, бо да ўдзелу запрошаны вядомы расійскі этна-джаз гурт “Zventa Sventana”, і сямейным - для самых меншых наведвальнікаў фэсту адкрыецца летнік “Паветрык”, дзе дзецьмі будуць апекавацца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика