Прэзідэнт Беларусi ўзнагародзiў...
Прэзідэнт Беларусi ўзнагародзiў...
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзiў ордэнам Францыска Скарыны генеральнага дырэктара — мастацкага кiраўнiка дзяржаўнай навукова-творчай установы Краснадарскага края "Кубанскi казацкi хор" Вiктара Захарчанку i старшыню Ўсерасiйскай творчай грамадскай арганiзацыi "Саюз мастакоў Расii" Валянцiна Сiдарава. Яны ўдастоены гэтай узнагароды за значны асабiсты ўклад у развiццё культурных сувязей памiж Беларуссю i Расiяй. *** Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпiсаў указ № 370 аб узнагароджаннi дзяржаўнымi ўзнагародамi Ордэна Францыска Скарыны ўдастоены намеснiк дырэктара па вытворчым навучаннi Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Уладзiмiр Сяргейчык, медаля "За працоўныя заслугi" — загадчык трупы Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфiчнага ансамбля "Харошкi" Валянцiн Гехт, медаля Францыска Скарыны — салiст оперы Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы Уладзiмiр Громаў i iншыя. У адпаведнасцi з распараджэннем нумар 192рп Падзяка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб’яўлена групе будаўнiкоў за шматгадовую плённую працу i асабiсты ўклад ва ўзвядзенне лядовай арэны ў Пружанах. ...аб’явiў падзякуПрэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь аб’явiў Падзяку групе выпускнiкоў ваенных навучальных устаноў. У прыватнасцi, гэтай узнагароды за поспехi ў вучобе i ўзорнае выкананне службовага абавязку ўдастоены выпускнiк факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сiлаў Ваеннай акадэмii Беларусi палкоўнiк Дзмiтрый Кавалёў, выпускнiк Ваеннай акадэмii Генеральнага штаба Узброеных Сiлаў Расii палкоўнiк Вадзiм Дзенiсенка, выпускнiк Ваеннай акадэмii сувязi iмя С.М. Будзённага маёр Максiм Байдакоў. ...павiншаваўКiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павiншаваў прэзiдэнта Манголii Намбарына Энхбаяра з нацыянальным святам — Днём народнай рэвалюцыi. Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць у тым, што дружалюбныя адносiны i ўзаемавыгаднае супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Манголiяй будуць i надалей умацоўвацца на карысць двух народаў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзiў ордэнам Францыска Скарыны генеральнага дырэктара — мастацкага кiраўнiка дзяржаўнай навукова-творча |
|