Справа ў кантакце
Справа ў кантакце
Камiсiя Мiнiстэрства энергетыкi Беларусi завяршыла работу па расследаваннi прычын
аварыi на Лукомльскай ДРЭС (Вiцебская вобласць).
Як паведамiлi ў прэс-службе Мiнэнерга, камiсiя прыйшла да высновы, што адключэнне
ўсiх энергаблокаў на Лукомльскай ДРЭС было выклiкана супадзеннем у часе шэрагу
тэхнiчных i рэжымных фактараў. Прычынай неспрацоўкi ўстройства рэзервавання псавання
выключальнiка стала адсутнасць кантакту, што было выклiкана канструктыўнай недапрацоўкай
пераключальнага ўстройства, у сувязi з чым ажыццявiць вiзуальны агляд яго стану
пры ўключэннi было немагчыма. Па вынiках работы камiсii мiнiстэрствам прыняты
неадкладныя меры i распрацаваны неабходныя мерапрыемствы па прадухiленнi падобных
сiтуацый. У тым лiку гэтыя мерапрыемствы будуць накiраваны на ўдасканаленне абароны
i абнаўленне абсталявання, узмацненне патрабаванняў да эксплуатацыйнага персаналу.
Наталля ВЯРБІЦКАЯ, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камiсiя Мiнiстэрства энергетыкi Беларусi завяршыла работу па расследаваннi прычын аварыi на Лукомльскай ДРЭС (Вiцебская вобласць).
|
|