21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ільготныя крэдыты на будаўніцтва жылля ў Беларусi будуць выдавацца незалежна ад месца жыхарства

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ільготныя крэдыты на будаўніцтва жылля ў Беларусi будуць выдавацца незалежна ад месца жыхарства  Iльготныя крэдыты на будаўнiцтва жылля ў Беларусi будуць выдавацца незалежна ад месца жыхарства. Прэзiдэнт Беларусi 10 лiпеня падпiсаў адпаведны ўказ № 382, якiм унесены дапаўненнi i змяненнi ва ўказ ад 14 красавiка 2000 г. № 185 "Аб прадастаўленнi грамадзянам iльготных крэдытаў на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў".   Дакументам урэгуляваны пытаннi, што ўзнiклi ў сувязi з уступленнем у сiлу ўказа ад 7 верасня 2007 г. № 414 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя ўказы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па пытаннях жыллёвага будаўнiцтва" ў частцы прадастаўлення права грамадзянам паляпшаць свае жыллёвыя ўмовы не па месцы iх пастаяннага пражывання.

Указам прадугледжваецца ўключэнне ў спiсы на льготнае крэдытаванне грамадзян, што пражываюць у сельскiх населеных пунктах, пасёлках гарадскога тыпу i гарадах раённага падпарадкавання, якiя жадаюць пабудаваць (рэканструяваць) або набыць жыллё не па месцы iх пражывання, а ў адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных межах раёна.

Вызначэнне нармiруемых памераў льготна крэдытуемай плошчы для такiх грамадзян прапануецца ажыццяўляць з улiкам агульнай плошчы жылых памяшканняў, якiя знаходзяцца ва ўласнасцi крэдытаатрымальнiка i членаў яго сям’i i размешчаных у населеных пунктах па месцы жыхарства i па месцы будаўнiцтва (рэканструкцыi) або набыцця жылога памяшкання.

Для ваеннаслужачых, асобаў радавога i начальнiцкага складу органаў унутраных спраў, фiнансавых расследаванняў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях пры вызначэннi велiчынi льготна крэдытуемай плошчы з улiкам жылых памяшканняў, размешчаных не па месцы iх пражывання, будуць прымацца ў разлiк толькi тыя жылыя памяшканнi, якiя былi прадастаўлены Мiнiстэрствам абароны, iншымi дзяржаўнымi органамi, якiя маюць воiнскiя фармiраваннi i ваенiзаваныя арганiзацыi, i якiя ў далейшым былi набыты ва ўласнасць ва ўстаноўленым парадку.

Грамадзяне, якiя пражываюць у гарадах абласнога падпарадкавання i ў Мiнску, могуць уключацца ў спiсы на атрыманне льготных крэдытаў для паляпшэння сваiх жыллёвых умоў шляхам будаўнiцтва (рэканструкцыi) або набыцця аднакватэрных або блакiраваных жылых дамоў у сельскiх населеных пунктах.

Акрамя таго, у спiсы на льготнае крэдытаванне будуць уключацца грамадзяне, якiя стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў па месцы работы.

Асобным катэгорыям грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама грамадзянам, у складзе сем’яў якiх ёсць дзецi-iнвалiды, прадастаўлена права на пазачарговае ўключэнне ў спiсы на льготнае крэдытаванне. Указам таксама прадугледжана норма аб аднаразовасцi права на пазачарговае ўключэнне ў спiсы на льготнае крэдытаванне. Так, грамадзяне, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, што рэалiзавалi сваё права на пазачарговае ўключэнне ў спiсы на льготнае крэдытаванне, не будуць мець права па паўторнае ўключэнне ў гэтыя спiсы за выключэннем шматдзетных сем’яў.

У мэтах абароны правоў грамадзян абавязак па выплаце запазычанасцi па льготнаму крэдыту i працэнтах за карыстанне iм можа быць ускладзены рашэннем суда на мужа (жонку) крэдытаатрымальнiка, iншых членаў сям’i, у тым лiку былых, якiя сумесна палепшылi жыллёвыя ўмовы, якiя прэтэндуюць на долю ў пабудаванай кватэры, або ў выпадку скасавання шлюбу — на мужа (жонку) крэдытаатрымальнiка на падставе шлюбнага або iншага дагавора (пагаднення).

Акрамя таго, дакументам урэгулявана пытанне аб кампенсацыi стратаў ААТ "ААБ "Беларусбанк", звязаных з прадастаўленнем iльготных крэдытаў грамадзянам.

Указ уступае ў сiлу з 1 лiпеня 2008 года, за выключэннем некаторых пунктаў.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iльготныя крэдыты на будаўнiцтва жылля ў Беларусi будуць выдавацца незалежна ад месца жыхарства. Прэзiдэнт Беларусi 10 лiпеня падпiсаў адпаведны ўказ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика