5 гадоў па "Радыусу"
5 гадоў па "Радыусу"
Сёння спаўняецца пяць гадоў папулярнай радыёстанцыi "Радыус-FM", але святкаванне гэтай падзеi ў эфiры пачалося ажно за тыдзень. Зроблена так званая святочная "ўпакоўка" — радыёпаштоўкi з вiншаваннямi ад зорак беларускай эстрады, а таксама ролiкi, у якiх звычайныя слухачы расказваюць гiсторыi, нейкiм чынам звязаныя з радыёстанцыяй. Самыя актыўныя слухачы, дарэчы, атрымаюць падарункi — да 12 лiпеня ўключна ў кожным шоў "Радыус-FM" будуць разыгрывацца разнастайныя прызы. А непасрэдна ў святочную дату ў дзённым эфiры з’явiцца спецыяльны праект — упершыню слухачы пачуюць пра тых людзей, якiя стваралi i ствараюць радыёстанцыю, але нiколi не з’яўляюцца ў эфiры. Акрамя таго, наведвальнiкi сайта www.rаdiusfm.bу змогуць убачыць жыццё станцыi па-за эфiрам — у фотагалерэi "Адзi дзень з жыцця Радыуса".Сёння "Радыус-FM" — гэта 24 гадзiны вяшчання ў суткi на хвалi 103,7. Пазыўныя станцыi i галасы любiмых дыджэяў Дзянiса Дудзiнскага, Аляксандра Барсава, Ганны Гардзеевай, Арсенiя Сядова, Уладзiмiра Богдана ды iншых чуе больш як 90 працэнтаў насельнiцтва Беларусi i жыхароў памежных тэрыторый — Польшчы, Лiтвы, Латвii, Расii i Ўкраiны. Зрэшты, дзякуючы Інтэрнэт-вяшчанню станцыю можна слухаць у любой частцы зямнога шара. Што ж датычыцца непасрэдна Беларусi, то, паводле даных даследавання Iнстытута сацыялогii НАН Беларусi, па папулярнасцi "Радыус-FM" падзяляе другую пазiцыю з "Радыё "Рокс" (11,3 працэнта агульнай аўдыторыi слухачоў), саступаючы толькi лiдару — Першаму нацыянальнаму каналу Беларускага радыё (больш як 30 працэнтаў слухачоў). Штодзённа па рэспублiцы "Радыус-FM" слухаюць каля 400 тысяч чалавек. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння спаўняецца пяць гадоў папулярнай радыёстанцыi "Радыус-FM", але святкаванне гэтай падзеi ў эфiры пачалося ажно за тыдзень. Зроблена так |
|