"Да стабільнай эканомiкi трэба дадаць якасць прамысловай палiтыкi"
"Да стабільнай эканомiкi трэба дадаць якасць прамысловай палiтыкi"
У канферэнц-зале рэспублiканскага грамадскага аб’яднання "Беларуская навукова-прамысловая
асацыяцыя" (БНПА) прайшоў "круглы стол" з нагоды маючых адбыцца выбараў дэпутатаў
Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу. У сустрэчы ўзялi ўдзел члены БНПА i
Савет дырэктараў гэтай арганiзацыi. Яны яшчэ раз акрэслiлi задачы сваёй дзейнасцi
на гэтым этапе i заклiкалi ўсiх, хто заняты ў прамысловай сферы, адказна да iх
паставiцца.
"Нам выпала жыць у эпоху глыбокiх сацыяльна-эканамiчных пераўтварэнняў, — гаворыцца
ў дакуменце. — Стаўшы суверэннай дзяржавай, фактычна з чыстай паперы будуючы знешнюю
i ўнутраную палiтыку, у пачатку дзевяностых гадоў мiнулага стагоддзя Беларусь
аказалася перад рэальнай пагрозай страты эканамiчнай незалежнасцi.
Аднак дзякуючы ўзважанай сацыяльна-эканамiчнай палiтыцы была захавана i сёння якасна развiваецца прамысловасць, якая паэтапна выходзiць на новы тэхналагiчны ўзровень, забяспечваючы канкурэнтаздольнасць айчыннай прадукцыi на ўнутраным i знешнiм рынках. Рэалiзуюцца буйныя iнвестыцыйныя праекты з удзелам замежнага капiталу". Валавы ўнутраны прадукт Беларусi няўхiльна расце. Дынамiчна развiваецца навука, ператварыўшыся ў рэальную прамысловую сiлу. Трэба адзначыць, што ў мiнулым годзе адбыўся першы з’езд навукоўцаў, якi паказаў, што сувязь навукi i прамысловасцi ўзмацняецца. На аснове эфектыўнай эканомiкi i моцнай сацыяльнай палiтыкi ў Беларусi забяспечваюцца адны з самых высокiх сярод краiн СНД даходы насельнiцтва, узровень пенсiйнага забеспячэння, удасканальваецца адрасная сацыяльная падтрымка. Вядома, усё гэта дасягнута самаадданай працай беларускага народа. Кiраўнiцтва краiны цвёрда трымае курс на ўзмацненне дзяржаўнасцi i развiцця эканомiкi. "Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя" — найстарэйшае ў краiне грамадскае аб’яднанне кiраўнiкоў i вядучых спецыялiстаў прадпрыемстваў i навукоўцаў, якая прадстаўляе iнтарэсы вытворцаў, займаецца наладжваннем партнёрскiх сувязяў з iншымi краiнамi, клапоцiцца аб эканамiчнай стабiльнасцi дзяржавы, спрашчэннi заканадаўчай базы. Цяпер актыўна вядзецца супрацоўнiцтва з Расiяй, Украiнай, Казахстанам, з краiнамi Еўрасаюза. У апошнi час наладжаны сяброўскiя адносiны з Кiтаем. Усяго БНПА мае 54 грамадскiх узгадненняў, толькi 15 з якiх з беларускiмi агранiзацыямi. — За апошнiя два гады Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя i Рэспублiканскi савет дырэктараў, якi ўзначальвае вiцэ-спiкер Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Сяргей Забалоцец, падрыхтавалi шэраг прапаноў i рэкамендацый. Яны ляглi ў аснову законапраектаў, былi накiраваны ва Ўрад i iншыя вышэйшыя iнстанцыi. Асацыяцыя вывучае грамадскую думку i прапановы прамыслоўцаў, абагульняе iх, даводзiць iх да дзяржкiраўнiцтва i iмкнецца садзейнiчаць iх выкананню, — адзначыў намеснiк старшынi па правах i агульных пытаннях БНПА Вiталь Саўрукевiч. Ён дадаў, што выбары — важная грамадска-палiтычная падзея ў жыццi краiны. Неабходна заахвоцiць i падтрымаць тых кандыдатаў у дэпутаты, якiя выступаюць за прагрэсiўныя тэндэнцыi развiцця краiны. Але на сёння iснуюць некаторыя праблемы. Паводле слоў Уладзiмiра Маркiна, саветнiка па эканамiчных пытаннях БНПА, многiя дырэктары прадпрыемстваў праяўляюць слабую актыўнасць i зацiкаўленасць. У мясцовых саветах не хапае дэпутатаў, якiя б змаглi ўзмацнiць свой уплыў у рэгiёне, абараняць iнтарэсы прамыслоўцаў, прыватных прадпрымальнiкаў i, у рэшце рэшт, простых грамадзян. Уладзiмiр Маркiн у ходзе "круглага стала" акрэслiў рад заканадаўчых праблем. Гэта датычыцца ў першую чаргу падатковай сiстэмы: — Мы не кажам аб знiжэннi падатковай нагрузкi — толькi аб удасканальваннi заканадаўчай базы. Трэба звярнуць увагу на змяншэнне колькасцi дакументацыi. Вузкае кола спецыялiстаў не дазваляе разабрацца ва ўсiм гэтым! Паводле слоў саветнiка па эканамiчных пытаннях БНПА, Беларусь павiнна вывесцi прамысловую палiтыку на новы ўзровень, ушчыльную наблiзiць да бiзнэс-сферы. Калi з 1995 года назiраецца стабiльнасць, то цяпер iснуе праблема якасцi прамысловай палiтыкi. Уладзiслаў Кузьмiн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У канферэнц-зале рэспублiканскага грамадскага аб’яднання "Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя" (БНПА) прайшоў "круглы стол" |
|