Трагедыя пад Магдэбургам
Трагедыя пад Магдэбургам
У пачатку тыдня позна ноччу на федэральнай трасе № 2 Берлiн—Гановер у Германii мiкрааўтобус з беларускiмi нумарамi на вялiкай хуткасцi ўрэзаўся ў грузавы аўтамабiль. Удар быў такiм страшэнным, што грузавiк нават скiнула ў прыдарожны кювет. Пяць нашых землякоў загiнулi, а трое пасажыраў у цяжкiм стане знаходзяцца ў бальнiцах Магдэбурга. Па папярэднiх даных, яны — група жыхароў Гродзенскай i адзiн Мiнскай вобласцi, накiроўвалiся за аўтамашынамi. Звычайная летняя паездка. І раптам такое... У мяне, напрыклад, пытанне выклiкае той факт, што грузавiк ноччу чамусьцi стаяў на дарозе. Такiя паводзiны яго вадзiцеля, хутчэй, выключэнне, чым правiла. Па нямецкiх якасных i адносна бяспечных аўтабанах легкавушкi, хутчэй, лятаюць, чым ездзяць. Наколькi мне вядома, стаянкi грузавiкоў на абочыне аўтабанаў у ФРГ калi не забароненыя, то ва ўсякiм разе не вiтаюцца ўладамi. Для дзённага i тым больш начнога адпачынку вадзiцеляў, у тым лiку вялiкагрузных машын, уздоўж асноўных дарог Германii абсталяваныя вялiкiя пляцоўкi для стаянак з кафэ, крамамi, тэлефонамi, туалетамi, столiкамi з лаўкамi, асвятленнем i г.д. Звычайна там дальнабойшчыкi i начуюць. Пакуль iснуюць толькi версii прычын гэтай жудаснай дарожна-транспартнай катастрофы. Вiдаць, асноўная i больш адпаведная сiтуацыя: вадзiцель мiкрааўтобуса заснуў за рулём. Але канчаткова прычына аварыi будзе названа пасля заканчэння следства, якое цяпер праводзяць супрацоўнiкi магдэбургскай пракуратуры. Як паведамiлi ў прэс-службе МЗС, беларускiя дыпламаты нашага пасольства знаходзяцца ў пастаянным кантакце з прадстаўнiкамi нямецкiх праваахоўных органаў, а таксама медыкамi клiнiк, куды змешчаны параненыя. Консульская служба пасольства занята арганiзацыяй дастаўкi целаў загiнулых на радзiму. Будзем спадзявацца, што на ўсе нашы пытаннi мы хутка атрымаем адказы з Германii. Леанiд Лахманенка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пачатку тыдня позна ноччу на федэральнай трасе № 2 Берлiн—Гановер у Германii мiкрааўтобус з беларускiмi нумарамi на вялiкай хуткасцi ўрэзаўся ў груз |
|