21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падаткі па-новаму

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падаткі па-новаму У 2009 годзе плануецца ўвесцi лiнейную адзiную стаўку падаходнага падатку ў памеры 12 працэнтаў

У наступным годзе прагназуецца забяспечыць рост валавога ўнутранага прадукту, прадукцыi прамысловасцi на ўзроўнi 110—112 працэнтаў, паведамiў на пасяджэннi Савета Мiнiстраў Беларусi мiнiстр эканомiкi Мiкалай Зайчанка, прадстаўляючы праект указа аб зацвярджэннi найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэспублiкi на 2009 год. "Параметры эканамiчнага развiцця складаныя i напружаныя, яны фактычна адпавядаюць узроўню гэтага года, — заўважыў прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi. — У першым паўгоддзi 2008 года эканомiка спрацавала ў запланаваных параметрах — тэмп росту ВУП склаў 110,4 працэнта".

Найважнейшыя параметры, пра якiя iшла ўчора гаворка, паводле слоў Мiкалая Зайчанкi, сфармiраваныя не толькi зыходзячы з праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэспублiкi на 2006—2010 гады, але i з улiкам той задачы, якую паставiў Прэзiдэнт, а менавiта — забяспечыць узровень сярэднямесячнай зарплаты да канца 2010 года не менш як 700 долараў ЗША ў эквiваленце. Што, зразумела, патрабуе i больш высокiх тэмпаў эканамiчнага развiцця. Пры распрацоўцы прагнозу, падкрэслiў кiраўнiк мiнiстэрства, улiчвалася як унутраная сацыяльна-эканамiчная сiтуацыя, так i ўплыў знешнiх фактараў росту, у першую чаргу, рост цэнаў на энерганосьбiты. I, закранаючы пытанне аб магчымай у 2009 годзе iнфляцыi, Мiкалай Зайчанка звярнуў увагу на тое, што сусветная тэндэнцыя яе росту акажа свой уплыў i на эканомiку нашай рэспублiкi, якая з’яўляецца адкрытай i залежыць ад iмпарту энерганосьбiтаў. "У той жа час для забеспячэння стабiльнасцi суб’ектаў гаспадарання i ў цэлым эканомiкi вельмi важна не перавысiць узровень iнфляцыi ў 9—11 працэнтаў, — лiчыць ён. — Гэта тая мяжа, якую мы ставiм".

Гаворачы пра iнвестыцыi ў асноўны капiтал, мiнiстр, у прыватнасцi, праiнфармаваў, што ў наступным годзе прагназуецца забяспечыць iх прырост на 23—25 працэнтаў, iнвестыцыйны складнiк у ВУП дасягне каля 30 працэнтаў. На вырашэнне гэтых задач за кошт усiх крынiц фiнансавання прапануецца накiраваць 47—48 трыльёнаў рублёў. А дасягненне згаданых параметраў будзе ажыццяўляцца праз дзяржаўную iнвестыцыйную праграму, а таксама за кошт рэалiзацыi канкрэтных iнвестыцыйных праектаў, якiя прадугледжваюцца пяцiгадовымi галiновымi i рэгiянальнымi iнвестпраграмамi. У наступным годзе, паведамiў мiнiстр, плануецца ўвесцi ў эксплуатацыю 213 аб’ектаў, у тым лiку 39 першага ўзроўню (новыя прадпрыемствы).

Найважнейшым элементам эканамiчнага росту i мадэрнiзацыi вытворчага патэнцыялу, на думку мiнiстра, стане павелiчэнне аб’ёмаў замежных iнвестыцый. Прычым для актывiзацыi iнвестыцыйнага працэсу ўжо напрацавана значная прававая база. У перспектыве для прыцягнення замежных iнвестыцый прадугледжваецца нарматыўна замацаваць iснаванне ў Беларусi кiраўнiцкiх кампанiй i iнвестфондаў, стварэнне венчурных фондаў, а таксама больш шырокае выкарыстанне фондавага рынку i яго iнвестыцыйных магчымасцяў. "Мы ставiм задачу, — сказаў Мiкалай Зайчанка, — i будзем яе вырашаць, па ўваходжаннi Беларусi ў лiк 30 краiн з найбольш спрыяльнымi ўмовамi для вядзення бiзнэсу".

Разам з тым прэм’ер-мiнiстр прапанаваў увесцi ў 2009 годзе два новыя паказчыкi якаснага развiцця эканомiкi па аб’ёме iнвестыцый на аднаго занятага ў эканомiцы i па аб’ёме iнавацыйнай i высокатэхналагiчнай прадукцыi ў агульным аб’ёме экспарту. Паводле яго меркавання, iх увядзенне будзе стымуляваць вытворцаў працаваць эфектыўна, абнаўляць фонды, ствараць новыя вытворчасцi. "У нас няма ўласных прыродных рэсурсаў, таму мы павiнны развiваць экспарт высокатэхналагiчнай прадукцыi", — заўважыў прэм’ер.

Дарэчы, адносна экспарту прагноз Мiкалая Зайчанкi наступны: у 2009 годзе экспарт тавараў i паслуг перавысiць тэмп росту ВУП на 6,5—7 працэнтных пунктаў. Тым больш, мяркуе мiнiстр, што для айчынных экспарцёраў у 2009 годзе будзе захоўвацца спрыяльная кан’юнктура. Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамi i паслугамi прагназуецца ў аб’ёме 1,47—1,5 мiльярда долараў.

Грашова-крэдытная палiтыка ў наступным годзе, аб чым распавёў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч, перш за ўсё будзе накiраваная на забеспячэнне стабiльных тэмпаў росту эканомiкi. Павелiчэнне долi еўра i расiйскага рубля ў структуры знешнеэканамiчных разлiкаў павышае i значнасць абменнага курса беларускага рубля ў адносiнах гэтых валют для эканомiкi. Таму ў 2009 годзе прадугледжваецца прывязка курса беларускага рубля да сiстэмы замежных валют (долара ЗША, еўра, расiйскага рубля), што павысiць i гiбкасць нацыянальнай валюты да долара. Пры гэтым хiстанне беларускага рубля да долара ацэньваецца ў межах плюс/мiнус 5 працэнтаў (2000—2200 рублёў за долар). Каб забяспечыць стабiльнасць курса, падкрэслiў Пётр Пракаповiч, неабходна нарасцiць золатавалютныя рэзервы на суму не менш як 2 мiльярды 250 мiльёнаў долараў. У 2010 годзе золатавалютныя рэзервы Беларусi павiнны быць не менш за 10 мiльярдаў долараў. Стаўка рэфiнансавання прагназуецца ў наступным годзе на ўзроўнi 10—12 працэнтаў.

Як паведамiў першы намеснiк мiнiстра фiнансаў Андрэй Харкавец, дэфiцыт кансалiдаванага бюджэту Беларусi ў 2009 годзе запланаваны на ўзроўнi 2,8 трыльёна рублёў, цi 1,8 працэнта да ВУП. Даходы бюджэту чакаюцца на ўзроўнi 71,9 трлн рублёў, расходы — 74,7 трлн. Андрэй Харкавец, якi прадстаўляў праект бюджэту, агучыў i новаўвядзенне, якое датычыцца кожнага. Размова iдзе аб прапанове ўвесцi з наступнага года адзiную лiнейную стаўку падаходнага падатку ў памеры 12 працэнтаў. Ён падкрэслiў, што гэтая стаўка будзе прымяняцца ў дачыненнi да даходаў грамадзян як атрыманых па асноўным месцы працы, так i не асноўным. Каб людзi, якiя маюць нiзкiя даходы, не пацярпелi ад новаўвядзення, у праекце прапануецца павялiчыць для гэтай катэгорыi стандартны па- датковы вылiк з 1 базавай велiчынi (35 тысяч рублёў) да 200 тысяч. Патэнцыйныя страты бюджэту ад гэтага кроку складуць каля 260 млрд рублёў, аднак, лiчаць у мiнiстэрстве, яны будуць кампенсаваныя за кошт росту зарплаты i легалiзацыi даходаў.

Акрамя таго, Андрэй Харкавец паведамiў, што ў наступным годзе плануецца знiзiць падатковую нагрузку на 1,3 працэнта да ВУП, што складзе каля 2 трыльёнаў рублёў. У прыватнасцi, прапануецца зменшыць стаўку збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi сельгасвытворцаў з 2 да 1 працэнта. Гэта дазволiць павысiць канкурэнтаздольнасць беларускiх тавараў на знешнiх рынках i павялiчыць аб’ём экспарту. У вынiку каля 1,4 трыльёна рублёў застанецца ў суб’ектаў гаспадарання. Акрамя таго, з аб’екта падаткаабкладання на нерухомасць плануецца выключыць частку асноўных вытворчых фондаў — станкi, абсталяванне — распаўсюдзiць толькi на аб’екты нерухомай маёмасцi. Таксама прапануецца ўстанавiць адзiныя стаўкi па мясцовым падатку з продажу тавараў у рознiчным гандлi i падаткi на паслугi ў памеры 5 працэнтаў ад выручкi. А знiжэнне стаўкi абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва з 35 да 34 працэнтаў стане дадатковым стымулам для павышэння ўзроўню аплаты працы.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2009 годзе плануецца ўвесцi лiнейную адзiную стаўку падаходнага падатку ў памеры 12 працэнтаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика