Памяць павiнна жыць! Але не толькi на словах...
Памяць павiнна жыць! Але не толькi на словах...
"Ёсць у Мiнску ля Чэрвеньскага рынку адзiн памятны знак у гонар загiнулых падпольшчыкаў П.С. Алейчыка, М.Ф. Герасiмовiча i Г.А. Манцыводы. Любы памятны знак, згадзiцеся, патрабуе хоць нейкага догляду. А тут — вакол ляжыць смецце з недакуркаў цыгарэт, коркаў ад вiна-гарэлачных вырабаў, ды i сам памятны знак парос "травой забыцця" (падмурак пачаў трэскацца). Я спадзяваўся, што хоць да Дня Незалежнасцi Беларусi тут навядуць парадак. Прыходзiў штодзень. Спадзяваўся. Але, на жаль, нiхто не аддаў данiну павагi загiнулым... Вельмi хочацца, каб людзi паважалi тыя помнiкi i памятныя знакi, якiя маюцца ў нашай краiне. Вядома, тыя пакутнiкi, якiя загiнулi ў час вайны, не былi святымi, як i кожны з нас, але ж яны загiнулi ў змаганнi за незалежнасць нашай краiны, каб нам сёння добра i свабодна жылося". "Ёсць у Мiнску ля Чэрвеньскага рынку адзiн памятны знак у гонар загiнулых падпольшчыкаў П.С. Алейчыка, М.Ф. Герасiмовiча i Г.А. Манцыводы. Любы памятны знак, згадзiцеся, патрабуе хоць нейкага догляду. А тут — вакол ляжыць смецце з недакуркаў цыгарэт, коркаў ад вiна-гарэлачных вырабаў, ды i сам памятны знак парос "травой забыцця" (падмурак пачаў трэскацца). Я спадзяваўся, што хоць да Дня Незалежнасцi Беларусi тут навядуць парадак. Прыходзiў штодзень. Спадзяваўся. Але, на жаль, нiхто не аддаў данiну павагi загiнулым... Вельмi хочацца, каб людзi паважалi тыя помнiкi i памятныя знакi, якiя маюцца ў нашай краiне. Вядома, тыя пакутнiкi, якiя загiнулi ў час вайны, не былi святымi, як i кожны з нас, але ж яны загiнулi ў змаганнi за незалежнасць нашай краiны, каб нам сёння добра i свабодна жылося".Уладзiмiр Мiхайлавiч Голубеў, чытач "Звязды" з 1957 года. Вось што наконт гэтага сказалi мне ў аддзеле культуры адмiнiстрацыi Ленiнскага раёна горада Мiнска: — Цяпер на тэрыторыi сквера па вулiцы Аранжарэйнай выконваюцца работы УП "Цепласеткабуд" па капiтальным рамонце цеплатрасы (гэтыя абставiны перашкаджаюць падтрымлiваць у належным санiтарным стане тэрыторыю вакол памятнага знака). Але, нягледзячы на гэта, супрацоўнiкамi ВКУП "Зелянбуд Ленiнскага раёна горада Мiнска" скошана трава i прыбрана смецце. Акрамя таго, па просьбе намеснiка дырэктара па бягучым утрыманнi ВКУП "Зелянбуд Ленiнскага раёна" Таццяны Петрачэнкi мы накiравалi лiст у раённае ўпраўленне ўнутраных спраў з просьбай звярнуць увагу супрацоўнiкаў мiлiцыi на дадзены аб’ект у час патрульных рэйдаў. Памятны знак уключаны ў маршрут добраахвотных дружын маладзёжнага атрада аховы правапарадку Ленiнскага РК ГА БРСМ. Я паехала шукаць памятны знак, каб асабiста пераканацца ў словах неабыякавага чытача. Фота таго, што там пабачылі, вырашана не друкаваць. — Перад тым як патэлефанаваць Таццяне Петрачэнцы, я наведала памятны знак яшчэ раз. Тое, што ўбачыла, не магло не парадаваць: вялiкага смецця (папер i бутэлек не было). Але недакуркi i коркi ад бутэлек, якiх з часам становiцца ўсё больш i больш, i якiя, каб дастаць з зямлi, трэба падкалупнуць, так i працягвалi "аздабляць" памятны знак... Паводле слоў Таццяны Сцяпанаўны, работнiцы толькi i паспяваюць прыбiраць смецце шторанiцы. Бо памятны знак стаў прыстанiшчам людзей без пастаяннага месца жыхарства. Яны сядзяць там на газетах цi кардонных пачках i распiваюць таннае вiно. Таму хацелася б, каб на тэрыторыю, дзе стаiць памятны знак, супрацоўнiкi мiлiцыi звярнулi большую ўвагу. — А што вы можаце сказаць наконт патрэсканага пастамента? — Гэты памятны знак знаходзiцца на балансе Мiнiстэрства культуры, таму патрэсканы ад старасцi фундамент можа быць папраўлены толькi пасля iх распараджэння. Паважаны Ўладзiмiр Мiхайлавiч, пераканана, абавязкова праверыць сітуацыю з далейшым лёсам помніка. Надзея ДРЫЛА, фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць у Мiнску ля Чэрвеньскага рынку адзiн памятны знак у гонар загiнулых падпольшчыкаў П.С. Алейчыка, М.Ф. Герасiмовiча i Г.А. Манцыводы. Любы памятн
|
|