21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пешаход: сябар ці вораг?

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пешаход: сябар ці вораг?

Гэтымi днямi сталiчная Дзяржаўтаiнспекцыя праводзiць спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы пад умоўнай назвай "Пешаходны пераход". Iх мэта — прадухiленне гiбелi пешаходаў у дарожна-транспартных здарэннях на пешаходных пераходах, актывiзацыя работы супрацоўнiкаў ДАI па забеспячэннi бяспекi дарожнага руху. Штодзень супрацоўнiкi раённых аддзелаў ДАI г. Мiнска будуць несцi службу ў зонах нерэгулюемых пешаходных пераходаў у ранiшнi i вячэрнi час, праводзiць прафiлактычную работу не толькi з пешаходамi, але i з вадзiцелямi транспартных сродкаў. Для выяўлення парушэнняў правiлаў праезду пешаходных пераходаў плануецца прымяненне прыбораў фота- i вiдэафiксацыi.

Адна з прычын правядзення ўказаных мерапрыемстваў — павелiчэнне колькасцi парушэнняў праезду пешаходных пераходаў i як вынiк — учыненне дарожна-транспартнага здарэння. Часам чалавек, якi сядзiць за рулём аўтамабiля, зняважлiва ставiцца да iншых удзельнiкаў дарожнага руху i самым нахабным чынам парушае правiлы праезду пешаходных пераходаў. Адсюль i няўмольная статыстыка. Так, за 6 месяцаў 2008 года па г. Мiнску зафiксаваны 134 выпадкi парушэння праезду пешаходнага пераходу, для параўнання: у 2007 годзе iх было толькi 123. Гэты вiд парушэння знаходзiцца на першым месцы сярод прычын ДТЗ. Другое ж "ганаровае" месца займае пераход праезнай часткi ў неўстаноўленым месцы. I толькi такiя парушэннi, як перавышэнне хуткасных рэжымаў, правiлаў манеўравання, нецвярозы стан вадзiцеляў, парушэнне правiлаў праезду скрыжаванняў i да т.п. замыкаюць гэты спiс. Як гаворыцца, факт застаецца фактам.

Цi можа пешаход з бяспекай для сябе i свайго здароўя перайсцi праз вулiцу, дзе iмчацца аўтамабiлi? Паважаныя вадзiцелi, задумайцеся. Магчыма, калi-небудзь i вы будзеце на яго месцы. Таму, убачыўшы чалавека, якi наблiжаецца да пешаходнага пераходу, або нават пешаходны пераход без людзей, загадзя збаўце хуткасць i будзьце гатовыя да тармажэння. Калi пешаход перабягае дарогу, трэба не аб’язджаць яго, а тармазiць, таму што чалавек можа спынiцца, пабегчы наперад цi назад. Згодна з патрабаваннямi пункта 117 Правiлаў дарожнага руху, "калi перад пешаходным пераходам спынiўся цi запаволiў рух транспартны сродак, то вадзiцелi iншых транспартных сродкаў, што рухаюцца па суседнiх палосах руху ў спадарожным накiрунку, павiнны знiзiць хуткасць руху аж да поўнага спынення i пры наяўнасцi пешаходаў саступiць iм дарогу". А пешаходам жыццёва важна запомнiць, што згодна з патрабаваннямi пункта 18.4 Правiлаў дарожнага руху, забараняецца "выходзiць на праезную частку дарогi з-за транспартнага сродку, якi стаiць, цi iншага аб’екта, якi абмяжоўвае агляднасць дарогi, не пераканаўшыся ў адсутнасцi транспартных сродкаў, якiя наблiжаюцца".

Паверце, сваiмi правапаслухмянымi дзеяннямi вы выратуеце не толькi жыццё i здароўе пешахода, але i свой лёс.

Вольга СУВОРАВА, ст. iнспектар па агiтацыi i прапагандзе АДАI Савецкага РУУС г. Мiнска.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымi днямi сталiчная Дзяржаўтаiнспекцыя праводзiць спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы пад умоўнай назвай "Пешаходны пераход". Iх мэта —
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика