Мірны i Кампанія ўпершыню згуляюць пад адкрытым небам
Мірны i Кампанія ўпершыню згуляюць пад адкрытым небам
Учора беларускiя тэнiсiсты далi сваю першую прэс-канферэнцыю напярэдаднi матча Кубка Дэвiса ў першай Еўра-Афрыканскай групе. Асаблiвасцю матча стане тое, што сустрэчы ў Мiнску (18—20 лiпеня) упершыню пройдуць не ў сталiчным футбольным манежы, а на адкрытым корце Рэспублiканскага цэнтра алiмпiйскай падрыхтоўкi. Паводле слоў капiтана нашай каманды Дзмiтрыя Татура, беларусы настроены па-баявому i не збiраюцца расслабляцца з-за таго, што ў складзе сапернiкаў (гэта зборная Польшчы) адсутнiчаюць вядучыя тэнiсiсты Давiд Алейнiчак i Лукаш Кубот. Ён таксама заўважыў, што нашы разлiчваюць узяць рэванш за паражэнне палякам у 1996 годзе. Нагадаем, што ў "абойме" Дзмiтрыя Татура вопытныя тэнiсiсты Максiм Мiрны i Ўладзiмiр Валчкоў, а таксама маладыя iгракi Андрэй Каратчэня i Павел Катляроў. Уладзiмiр Ігнацiк не зможа дапамагчы беларусам на корце, бо выступае на турнiрах у ЗША.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора беларускiя тэнiсiсты далi сваю першую прэс-канферэнцыю напярэдаднi матча Кубка Дэвiса ў першай Еўра-Афрыканскай групе. Асаблiвасцю матча стане т
|
|