За даступнае харчаванне
За даступнае харчаванне
Учора прыкладна ў 150 краiнах адзначаўся Сусветны дзень харчавання. Сёлета ён праходзiў пад дэвiзам узмацнення агульных намаганняў супраць высокiх цэнаў на прадукты харчавання. Гэтай праблемай заклапочаны як урады, так i грамадскiя арганiзацыi. Згодна з данымi ААН, цяпер у свеце штодзень знаходзiцца ў стане перманентнага голаду амаль 850 млн чалавек, i гэта лiчба няўхiльна расце.Каб прыцягнуць увагу сусветнай супольнасцi, да Дня харчавання прымеркаваны розныя мерапрыемствы. Асобныя з iх могуць нам здацца дзiўнымi. Так, з нагоды Дня ў штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку адбылася спецыяльная цырымонiя, а ў Рыме стартаваў трэцi штогадовы "Прабег за харчаваннем", у розных краiнах прайшла акцыя "Вахта пры свечках" і iншыя. У некаторых з iх упершыню узялі ўдзел прадстаўнiкi Еўрапейскай прафесiйнай футбольнай лiгi (ЕРFL) i Афрыканскай канфедэрацыi футбола (САF). Нагадаем, Сусветны дзень харчавання адзначаецца з 1945 года — даты заснавання ў Квебеку Сусветнай харчовай арганiзацыi (ФАО), членам якой з’яўляецца i наша краiна. Леанiд Тугарын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора прыкладна ў 150 краiнах адзначаўся Сусветны дзень харчавання. |
|