Арганiзатары тэсцiравання "раскрыюць карты"
Арганiзатары тэсцiравання "раскрыюць карты"
Да завяршэння тэрмiна прыёму дакументаў у ВНУ другога патоку ў гандлёвую сетку краiны паступяць зборнiкi з тэставымi заданнямi, якiя былi прапанаваныя абiтурыентам на ЦТ у гэтым годзе — усе варыянты i па ўсiх дысцыплiнах. У гэтым журналiста "Звязды" запэўнiў дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай Фяськоў. Нагадаем, што ў ВНУ другога патоку тэрмiны прыёму дакументаў скарацiлiся фактычна на тыдзень: апошнi дзень падачы дакументаў — 23 лiпеня. Тым не менш арганiзатары цэнтралiзаванага тэсцiравання маюць намер стрымаць абяцанне i, як i ў папярэднiм годзе, зрабiць усе матэрыялы прайшоўшага ў чэрвенi тэсцiравання здабыткам грамадскасцi яшчэ да завяршэння прыёмнай кампанii. Каб кожны мог скласцi ўласнае ўражанне аб змесце тэставых заданняў. Магчыма, па прычыне не вельмi высокiх вынiкаў, якiя прадэманстравалi многiя абiтурыенты на тэставых iспытах, размовы аб звышскладанасцi i непад’ёмнасцi тэстаў для выпускнiкоў звычайных школ па-ранейшаму не сцiхаюць. Мiж iншым, як расказаў у гутарцы з журналiстам "Звязды" Мiкалай Фяськоў, сёння ў iнстытуце аналiзуюць работы з самымi нiзкiмi баламi i пераконваюцца ў тым, што многiя абiтурыенты спрабавалi "праслiзнуць" у студэнты абсалютна на ўдачу: практыкавалi ўласныя спосабы запаўнення бланкаў, напрыклад, ва ўсiх закрытых заданнях выбiралi другi цi трэцi з прапанаваных варыянтаў. Спадзявалiся, што iх сiстэма хоць дзе-небудзь супадзе з правiльным адказам... А адзiн абiтурыент праўдзiва канстатаваў на сваiм бланку адказаў: "Чаму я не вучыў фiзiку? Вось у чым пытанне!!!". Дарэчы, з мiнулай суботы прыёмныя камiсii ВНУ другога патоку ўжо вядуць прыём дакументаў у абiтурыентаў. І, як высвятляецца, у ВНУ прыходзяць абiтурыенты з даволi вялiкiмi баламi ў сертыфiкатах. Зразумела, што першымi ў прыёмныя камiсii панеслi свае дакументы тыя маладыя людзi, якiя не сумняваюцца ў сваiх балах. I ўсё ж такi ў ВНУ зусiм не схiльныя падтрымлiваць iстэрыю наконт правальнага тэсцiравання i рэзкага знiжэння прахаднога бала. У Мiнiстэрстве адукацыi абяцаюць, што правядзенне конкурсу i залiчэнне будзе ажыццяўляцца ў максiмальна адкрытым рэжыме, таму што поўная i праўдзiвая iнфармацыя аб ходзе прыёму дакументаў з’яўляецца сведчаннем празрыстасцi конкурсу. Iнфармацыю аб ходзе прыёму дакументаў прыёмныя камiсii абавязаны абнаўляць не радзей, чым адзiн раз у тры гадзiны: на iнфармацыйных стэндах, электронных табло, а таксама на сайтах навучальных устаноў у Iнтэрнэце. Iнфармацыйныя стэнды павiнны размяшчацца ў даступных месцах, а iнфармацыя — чытацца з вялiкай адлегласцi. Маніторынг прыёмнай кампаніі вядзецца таксама і на рэспубліканскім сайце "Абітурыент.by". Спiсы залiчаных, у сваю чаргу, павiнны ўтрымлiваць iнфармацыю аб колькасцi набраных балаў i льготным залiчэннi (без уступных iспытаў i па-за конкурсам), каб у абiтурыентаў i iх бацькоў не ўзнiкала нават i думкi аб магчымасцi процiпраўных дзеянняў членаў прыёмнай камiсii. I ўсё ж такi хацелася б параiць абiтурыентам не адкладваць свой вiзiт у прыёмную камiсiю на апошнi дзень, таму што такiх "разумнiкаў" можа аказацца шмат. I сiтуацыя з конкурсам можа змянiцца лiтаральна ў некалькi апошнiх гадзiн, цi нават ужо пасля закрыцця прыёмных камiсiй — уся справа ў тым, што члены прыёмнай камiсii абавязаны прыняць дакументы ва ўсiх, хто ўвойдзе ў будынак да 18 гадзiн. Гэта праблема апошняга дня падачы дакументаў паўтараецца з года ў год, нягледзячы на ўсе просьбы i папярэджаннi... Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да завяршэння тэрмiна прыёму дакументаў у ВНУ другога патоку ў гандлёвую сетку краiны паступяць зборнiкi з тэставымi заданнямi, якiя былi прапанаваныя |
|