Гронкі яшчэ будуць поўнымі
Гронкі яшчэ будуць поўнымі
Мяккая зiма i ранняя вясна быццам бы па вiнны былi паспрыяць добраму ўраджаю. Але ў Прыроды свае законы, i калi сёлета ўраджай i будзе, то далёка не на ўсё. "Якi сэнс ад гэтага вiнаграду, калi клопату многа, а толку нiякага, — паскардзiўся знаёмы, з якiм у свой час я падзялiўся некалькiмi гатункамi вiнаграду. — Вунь лета пачалося, а ён яшчэ не адцвiў!"Сапраўды, гэты год i ў мяне выклiкаў трывогу. У вiнаграду Альфа ягады як гарошыны, а ў высакародных гатункаў толькi завязваюцца. Падумаў, што, можа, маюць рацыю вiнаградары, якiя раяць вырошчваць гатункi вiнаграду не з краiн на поўдзень ад Беларусi, а прыбалтыйскай селекцыi. Вось у мяне расце Тукай, Алмаацiнскi раннi, Алёшанькiн, Краса Поўначы... гатункi, якiя неабходна на зiму ўкрываць, некалькi разоў за сезон апырскваць ад рознай навалы, а сабраны вiнаград усё ж не той, што на поўднi. Не хапае ў нас цяпла i сонца. Iншая справа Супага цi Зiлга з Прыбалтыкi — няхай гронкi невялiкiя i ягады не дужа салодкiя, але вытрымлiваюць мароз за 30 градусаў, ды i нiякая мiльдзь iм не страшная. Узводзiць для вiнаграду цяплiцы не кожнаму па кiшэнi, ды i кошт тых гронак значна вырасце. I адна справа, калi цяплiцы побач з домам i зусiм iншая — за дзесяткi кiламетраў, на дачы. Магчыма, ёсць сэнс сканцэнтраваць увагу на тых гатунках, якiя найлепш падыходзяць для клiматычных умоў Беларусi. А так атрымлiваецца, што гэты год не зусiм для вiнаграду ўдалы, мiнулы таксама падвёў. А калi з пяцi гадоў адзiн ураджайны, то радасцi мала. Я не хачу рабiць паспешлiвых высноў, бо вiнаградам займаюся толькi дзесяць гадоў i з сiтуацыяй, якая склалася сёлета, сутыкнуўся ўпершыню. Таму за лепшае будзе паслухаць заслужаных вiнаградараў — тых, хто на вiнаградзе аскомiну наеў. Барыс i Ўльяна Кошалевы са Слуцка паўвека займаюцца вырошчваннем вiнаграду, i вось што сказала Ўльяна Iванаўна: — Такая вясна i лета былi, здаецца, толькi ў 1971 годзе. Май халодны i дажджлiвы, ноччу тэмпература часта апускалася да 10 градусаў цяпла, i калi тут мог вiнаград расцi?! Ён зацвiў на тры тыднi пазней, бо не было цяпла. Але калi жнiвень i верасень будуць сонечнымi, то ёсць надзея, што гронкi будуць поўнымi — вiнаград выспее. А не, то бедаваць i панiкаваць не трэба, не кожны год такi, сёлета пажадана падрыхтавацца да наступнага. Варта пастарацца, каб лаза выспела i раслiны на зiмоўку пайшлi моцнымi. Мы — за вiнаград розных гатункаў, бо без яго жыццё не поўнае. У мiнчанiна Iгара Панкратава я гадоў пяць таму набыў пасадачны матэрыял i не шкадую. Яму слова: — Трэба зразумець, што Беларусь — не Крым. У нас такi вiнаград, як там, не вырасце. Апошнiм часам нашы вiнаградары пачалi захапляцца паўднёвымi гатункамi, а некаторыя з iх нават у цяплiцы не набiраюць дастаткова цукру, а пра адкрыты грунт i гаварыць не даводзiцца. Можна вырошчваць i сто гатункаў, але, на мой погляд, пажадана падабраць iх у адпаведнасцi з клiматычнымi ўмовамi Беларусi i не рабiць стаўку на колькасць, а сачыць, каб гатунак быў аптымальным для канкрэтнай мясцовасцi. — Iгар Паўлавiч, а якiя гатункi для Беларусi аптымальныя — каб з iмi мець найменей клопату? — Нават да шырокавядомага вiнаграду Альфа неабходна прыкласцi рукi, але тым не менш ёсць цэлы шэраг гатункаў, якiя могуць задаволiць многiх. Напрыклад, Супага, Гуна, Гiбрыд-24, Мiнскi ружовы, Космас... Яны ўстойлiвыя да марозу i розных захворванняў. Пералiчаныя гатункi найперш падыходзяць для тых, хто не можа ўдзяляць вiнаграду многа часу, хто толькi вырашыў заняцца вiнаградарствам. Адносна сябе вырашыў: паспрабую ўсё ж зрабiць выбар. Магчыма, пакiну з усёй калекцыi 3—4 гатункi i на iх засяроджу ўсю ўвагу. Лепш меней, ды лепей! Дзесьцi гэта даводзiлася чуць. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мяккая зiма i ранняя вясна быццам бы па вiнны былi паспрыяць добраму ўраджаю. Але ў Прыроды свае законы, i калi сёлета ўраджай i будзе, то далёка не н |
|