21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Другое жыцце старога дома

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Другое жыцце старога дома

Сучасны капiтальны рамонт жыллёвага фонду сталiцы прадугледжвае абавязковую мадэрнiзацыю будынкаў, калi вядзецца, напрыклад, уцяпленне, альбо iншым чынам мяняюцца цеплатэхнiчныя ўласцiвасцi дамоў, праектуецца замена даху, калi прыводзяць у парадак балконы i г.д. Выканаць гэту задачу становiцца даволi складана, бо будавалiся дамы па нормах, якiя даўно прызнаны састарэлымi.

Сённяшнiя ўяўленнi аб якасцi жыцця патрабуюць не толькi аднаўляць пры капiтальным рамонце эксплуатацыйныя ўласцiвасцi будынка, але i зрабiць яго больш прывабным для пражывання. Пры гэтым неабходна аднаўляць iнжынерныя камунiкацыi i транспартную iнфраструктуру, абавязкова ўпарадкоўваць дваровую тэрыторыю. Падрыхтоўка праектаў такога рамонту з’яўляецца сапраўдным мастацтвам высокаквалiфiкаваных iнжынераў-праекцiроўшчыкаў.

Спачатку — скрупулёзнае абследаванне аб’ектаў

— Кожны праект капiтальнага рамонту — гэта творчасць. Сёння заказчыка магчыма зацiкавiць толькi высокай якасцю праектаў, — расказвае дырэктар праектна-тэхнiчнага фiлiяла ААТ "Мiнскрамбуд" Чэслаў Цэзаравiч КУПРАШ. — Адладжаная сiстэма менеджменту якасцi на базе мiжнародных стандартаў ISО 9001 iстотна ўдасканалiла вытворчы працэс ва ўсiх звёнах фiлiяла, зрабiла яго адной з лепшых арганiзацый, што распрацоўвае праектна-каштарысную дакументацыю на капрамонт будынкаў, пабудоў i добраўпарадкаванне тэрыторый. Капрамонт жыллёвага фонду Мiнска ў сучасных умовах з’яўляецца шматузроўневай задачай. Спачатку неабходна ажыццявiць дэталёвае i поўнае перадпраектнае абследаванне аб’екта, усiх яго канструкцый i элементаў, кожнай кватэры, а потым пе- радрамонтнае. Чым больш схаваных дэфектаў будзе выяўлена своечасова, тым менш давядзецца дапрацоўваць праект потым, а ў вынiку нiжэйшым будзе яго кошт i сабекошт рамонту ўвогуле.

Пры вызначэннi стратэгii праектавання капрамонту, згодна з рашэннямi Мiнгарвыканкама, усе ЖЭСы павiнны прадаставiць нам па кожным доме дакладную iнфармацыю аб тых недахопах, якiя трэба абавязкова выправiць, што замянiць, дзе што не грэе цi цячэ, увогуле сабраць усе скаргi жыхароў i накiраваць iх нам, — раскрывае "кухню" сваёй дзейнасцi Чэслаў Купраш. — На практыцы атрымлiваецца, што акрамя атрыманай заяўкi з боку жыллёвай рамонтна-эксплуатацыйнай арганiзацыi, ужо на стадыi капiтальнага рамонту выяўляюцца недахопы, аб якiх нам паведамляюць непасрэдна жыхары дамоў. Аднак, бадай, галоўнай цяжкасцю нашай працы з’яўляецца той факт, што спецыялiстам-праекцiроўшчыкам не даюць дакладнай iнфармацыi аб правядзеннi ў кватэрах iстотных перапланiровак. Разам з тым гэтыя перапланiроўкi амаль заўсёды выкананы не ў адпаведнасцi з iснуючымi будаўнiчымi нормамi. Сустракаюцца выпадкi, калi над жылымi пакоямi жыхарамi верхнiх паверхаў ставяцца ванныя, джакузi, цi iншае экстравагантнае абсталяванне. А гэта ўжо грубае парушэнне перапланiроўкi. Менавiта ў падобных выпадках узнiкае праблема доступу ў кватэры, бо не ўсякi гаспадар ахвотна ўпускае ў кватэру супрацоўнiка праектнай арганiзацыi. Часам мы губляем да 10—15 працэнтаў працоўнага часу па тых дамах, дзе iснуюць складанасцi па доступе ў кватэры. Вельмi складаныя выпадкi ўзнiкаюць, калi жыхары кватэр падчас перапланiроўкi парушаюць газавыя камунiкацыi агульнага карыстання.

Каляровы дызайн фасадаў неабходна выконваць комплексна

Кiраўнiк ПТФ ААТ "Мiнскрамбуд" Чэслаў Купраш упэўнены, што цяпер адпаведныя службы Мiнгарвыканкама i Мiнбудархiтэктуры павiнны распрацаваць адзiную палiтыку правядзення капрамонту, каб не было розных трактаванняў па СНIПах, нормах пажарнай бяспекi, дакладнай працэдуры ўзгадненняў праектных рашэнняў з боку заказчыкаў з абгрунтаванымi заўвагамi. Так, цяпер спецыялiсты вытворча-тэхнiчнага фiлiяла сутыкаюцца з цяжкасцямi ўзгаднення сваiх праектаў, калi не вядомы дакладныя межы зямельных участкаў розных уласнiкаў тых тэрыторый, на якіх неабходна ажыццявiць добраўпарадкавальныя мерапрыемствы.

Сёння бываюць выпадкi, калi адзiн або некалькi будынкаў пасля капiтальнага рамонту ўздоўж вулiцы выглядаюць у адным, напрыклад, святочным стылi, а побач стаяць дамы, капрамонт якiх быў зроблены ў шэрым колеры i iншым стылi другой арганiзацыяй. Гэтага не павiнна быць. У Мiнску, у цэнтральных раёнах, каляровым рашэннем фасадаў будынкаў павiнна абавязкова займацца адна арганiзацыя.

— Сёння ўвогуле iстотна састарэла нарматыўная база па арганiзацыi ажыццяўлення рамонту. Цяпер трэба абавязкова перагледзець процiпажарныя нормы, згодна з якiмi прад’яўляюцца аднолькавыя патрабаваннi як да новых дамоў, так i да тых, якiя капiтальна рамантуюцца, — лiчыць галоўны архiтэктар ПТФ ААТ "Мiнскрамбуд" Людмiла МАМОНАВА. — Выкананне гэтых нормаў закранае трывалую здольнасць будынкаў, асаблiва гэта датычыцца дамоў панэльнага тыпу. Патрабуюць карэкцiроўкi i нарматыўныя тэрмiны распрацоўкi праектна-каштарыснай дакументацыi i капрамонту дома, бо шмат часу губляецца на ўзгадненне праектаў з рознымi арганiзацыямi, на доступ у кватэры i перамовы з жыхарамi дамоў.

"Адгарадзiць" ад неабгрунтаваных скаргаў

Чэслаў Купраш лiчыць, што сёння наспела неабходнасць мяняць iдэалогiю самога механiзма правядзення капiтальнага рамонту. У яго павiнен iснаваць непахiсны стрыжань, калi праекцiроўшчык кiруецца толькi будаўнiчымi нормамi, меркаваннямi агульнагарадской тэрытарыяльнай мэтазгоднасцi i больш нiчым. Бываюць выпадкi, калi, напрыклад, жыхар адной з кватэр дома незадаволены, што з яго вокнаў бачны сметнiк. Сметнiк знаходзiцца далёка, што адпавядае iснуючым нормам, але жыхар пачынае скардзiцца ва ўсе iнстанцыi, пасля чаго мясцовыя ўлады вымушаюць праекцiроўшчыка перарабляць праект i часам парушаць гэтыя нормы. Падобных выпадкаў сустракаецца даволi шмат, калi неабгрунтаваныя прапановы цi скаргi жыхароў дамоў пачынаюць iстотна ўплываць на тэрмiны i якасць праектных работ. Iснуюць толькi выключныя выпадкi, калi рашэннямi мясцовых адмiнiстрацый нормы магчыма парушыць, але гэта датычыцца толькi адзiных выключных выпадкаў. Скаргi пiшуцца часам суцэльным патокам па тых пытаннях, дзе iнтарэсы жыхароў дома сутыкаюцца з iнтарэсамi раёна цi суседнiх арганiзацый. Аднак чыноўнiкi рэагуюць на любыя скаргi i пачынаецца... Узгадненне праектаў капiтальнага рамонту па такiх праблемных аб’ектах (асабiста праектаў па добраўпарадкаваннi тэрыторый) можа зацягвацца на 2—3 месяцы i распрацоўвацца ў двух цi нават чатырох варыянтах.

— Сёння перад нашай арганiзацыяй пастаўлена задача па скарачэннi тэрмiнаў праектавання да 3—4 месяцаў на адзiн дом. Гэта магчыма дасягнуць пры станоўчым вырашэннi ўзнятых намi праблем, — гаворыць Чэслаў Купраш.

Фiлiял павiнен стаць iнстытутам

Праектна-тэхнiчны фiлiял ААТ "Мiнскрамбуд" мае даволi высокi i абгрунтаваны ў заказчыкаў аўтарытэт. За 19 гадоў свайго iснавання яго калектыў распрацаваў шмат праектаў капiтальнага рамонту сталiчных будынкаў i пабудоў, самых розных па складанасцi i архiтэктурным вырашэннi. Сёння ПТФ ААТ "Мiнскрамбуд" распрацоўвае праектна-каштарысную дакументацыю амаль па ста аб’ектах жылых дамоў, аб’ём выконваемых работ перасягае 3 млрд рублёў. ПТФ з’яўляецца надзейным партнёрам, якi забяспечвае своечасовы выезд на аб’екты па аўтарскiм наглядзе, хутка вырашае ўсе ўзнiклыя ў працы праблемы, што дазваляе скарацiць тэрмiны здачы аб’ектаў.

Праектна-тэхнiчны фiлiял — структурнае падраздзяленне будаўнiчай арганiзацыi. Распрацоўшчыкi праектаў працуюць у цеснай звязцы з будаўнiкамi. Такi механiзм арганiзацыi капiтальнага рамонту дазваляе скасаваць шэраг бюракратычных працэдур i скарацiць агульны час правядзення рамонту жылля i добраўпарадкавання тэрыторый.

Аб вялiкiм патэнцыяле фiлiяла сведчыць i той факт, што цяпер у Мiнгарвыканкаме абмяркоўваецца магчымасць стварэння на базе ПТФ самастойнага праектнага iнстытута. У фiлiяла для гэтага ёсць фактычна ўсё неабходнае — людскiя рэсурсы, галiновыя аддзелы, генеральная лiцэнзiя на ўсе выконваемыя работы. Ёсць нават унiкальная лабараторыя па цеплавiзiйных здымках, якая дазваляе вызначаць дэфекты ў цеплавой "абароне" дома. У свой час быў створаны i аддзел перспектыўнага праектавання, работнiкаў якога сёння можна пераарыентаваць пад новыя аб’ёмы. Горад мог бы прыцягнуць яго спецыялiстаў i да распрацоўкi адзiнай стратэгii i тактыкi капрамонту жылля ў сталiцы на блiжэйшыя 10—15 гадоў.  

Матэрыял падрыхтавалi Сяргей КУРКАЧ, Веранiка ХІЛЬКЕВIЧ, Марыя ЖЫЛIНСКАЯ (фота).

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сучасны капiтальны рамонт жыллёвага фонду сталiцы прадугледжвае абавязковую мадэрнiзацыю будынкаў, калi вядзецца, напрыклад, уцяпленне, альбо iншым чы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика