У Жлобіне плануецца пабудаваць завод плоскага пракату коштам каля $2,5 млрд
У Жлобіне плануецца пабудаваць завод плоскага пракату коштам каля $2,5 млрд
За першае паўгоддзе Беларускi металургiчны завод вырабiў i рэалiзаваў прадукцыi
на агульную суму каля 1 млрд 26 млн долараў, паведамiў учора на прэс-канферэнцыi
генеральны дырэктар прадпрыемства Мiкалай Андрыянаў. Па вынiках мiнулага года
менавiта Жлобiнскi металургiчны завод быў прызнаны самым паспяховым экспарцёрам,
бо больш за 90 працэнтаў сваёй прадукцыi прадае за межамi Беларусi.
Паводле iнфармацыi Мiкалая Андрыянава, ужо ў наступным годзе павiнен стартаваць
праект па будаўнiцтве буйной лiстапракатнай вытворчасцi на новых будпляцоўках,
побач з дзеючым прадпрыемствам у Жлобiне. Новая вытворчасць плоскага пракату павiнна
стаць, па сутнасцi, новым заводам у горадзе металургаў. Фiнансаванне па рэалiзацыi
гэтага праекта ацэньваецца спецыялiстамi ў $2,2—2,5 млрд. Новы завод плануецца
пабудаваць на працягу 5—6 гадоў. Ужо праведзены станоўчыя перамовы па крэдытаваннi
праекта з буйнымi англiйскiмi i аўстрыйскiмi банкамi. Цяпер спецыялiсты БМЗ i
Мiнiстэрства прамысловасцi вядуць выбар iнвестараў i партнёраў па ажыццяўленнi
сумеснага будаўнiцтва сучаснага лiцейнага комплексу. Зацiкаўленасць праектам выказалi
буйныя расiйскiя, японскiя i iншыя кампанii. Разам з тым беларускiм металургам
пажадана атрымаць партнёра з уласнай сыравiннай базай, бо магутнасць лiставога
пракату будзе дасягаць 1,2—1,5 млн тон сталi.
Мiкалай Андрыянаў патлумачыў журналiстам, што гаворка не iдзе аб магчымым акцыянаваннi цi прыватызацыi БМЗ, а аб стварэннi новай сумеснай вытворчасцi. Кiраўнiк Беларускага металургiчнага завода ўпэўнены, што ўжо ў лiстападзе iх трубапракатны комплекс пачне вырабляць каля 21 тысячы тон труб, што будзе адпавядаць праектнай магутнасцi вытворчасцi. Сёння трубы са Жлобiна маюць уласны брэнд высакаякаснай прадукцыi i прадаюцца ў 15 краiн свету. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За першае паўгоддзе Беларускi металургiчны завод вырабiў i рэалiзаваў прадукцыi на агульную суму каля 1 млрд 26 млн долараў, паведамiў учора на прэс-к |
|