21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стыхiйны гандаль уздоўж трас забаронены. катэгарычна!

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стыхiйны гандаль уздоўж трас забаронены. катэгарычна!

Лета ў поўным разгары, набiрае моц сезон водпускаў. Як актыўна мы сёлета збiраемся адпачываць? Прычым гэта пытанне звязана не толькi з наяўнасцю грошай. Якiх iнфекцый трэба апасацца летам, цi адпавядаюць санiтарным нормам месцы для адпачынку, якая санiтарная сiтуацыя ў аздараўленчых лагерах, у прадпрыемствах гандлю, на рынку, наколькi эфектыўныя прышчэпкi ў прафiлактыцы iнфекцый i як засцерагчыся ад кляшчоў? Аб гэтым i iншым падчас "прамой лiнii" Беларускага радыё, у якой разам з радыёжурналiстам Максiмам Углянiцам узяў удзел i карэспандэнт "Звязды", iшла размова з намеснiкам мiнiстра аховы здароўя — <І>галоўным дзяржаўным санiтарным урачом Беларусi Валянцiнай Качан.

— Валянцiна Iванаўна, якiх iнфекцый трэба апасацца ў летнi перыяд?

— Эпiдэмiялагiчная сiтуацыя сёння ў нашай краiне даволi стабiльная. Разам з тым, кожным летам мы чакаем, а сёлета асаблiва, павелiчэння вострых кiшэчных iнфекцый, захворванняў так званых брудных рук. Па шэрагу "складаных" iнфекцый назiраецца iстотнае знiжэнне цi невыяўленне нiводнага выпадку. Аднак зараз прыкладна ўжо на 30 працэнтаў павысiўся ўзровень вострых кiшэчных iнфекцый.

— Якiх правiлаў вы раiце прытрымлiвацца, каб пазбегнуць iнфекцыйных захворванняў?

— Па-першае, заўсёды паважайце сябе i купляйце прадукты харчавання толькi там, дзе гарантаваная чысцiня. Па-другое, чалавек павiнен самастойна арыентавацца сярод мноства розных прадуктаў i купляць толькi той прадукт, дзе вытрымлiваюцца тэрмiны яго рэалiзацыi. Варта памятаць, што сёння ў краiне забаронена наведваць для купання 37 вадасховiшчаў. Усяго на пачатак летняга сезона ў рэспублiцы было вызначана каля 400 вадасховiшчаў з арганiзаванымi месцамi для купання.

— Усё большая частка нашых грамадзян накiроўваецца ў адпачынак на тэрыторыi з iншым клiматам. З далёкага замежжа можа трапiць да нас экзатычная хвароба?

— У апошнiя гады вельмi небяспечныя iнфекцыi ў нашу краiну не траплялi. Экзатычнымi хваробамi, якiя могуць трапiць да нас з далёкага замежжа, лiчацца: малярыя, амёбiяз, паразiтарныя iнфекцыi. Таму пасля адпачынку ў такiх краiнах трэба ўважлiва сачыць за магчымымi ўласнымi сiмптомамi. Напрыклад, калi вас крыху калоцiць, то не трэба займацца самалячэннем, а лепш адразу пракансультавацца з урачом, якому паведамiць аб усiх нюансах адпачынку. Тады будуць праведзены спецыяльныя метады абследавання, якiя дазволяць дакладна ўстанавiць дыягназ i назначыць правiльнае лячэнне.

— Сёння шмат дзяцей адпачывае ў аздараўленчых лагерах у Беларусi. Цi кантралюецца санiтарнай службай сiтуацыя ў гэтых арганiзацыях?

— Сiтуацыя ў аздараўленчых лагерах Беларусi зараз на стабiльным узроўнi. У апошнiя гады дзяржава надавала шмат увагi матэрыяльна-тэхнiчнаму стану гэтым сезонным установам. Цяпер у большасцi лагераў да ўмывальнiкаў падведзена гарачае водазабеспячэнне. Апошнiм часам амаль ва ўсiх лагерах iснуе абагравальная сiстэма, бо не заўсёды нават летам сапраўды цёпла. Раней было шмат прастудных захворванняў у першыя халодныя змены. Зараз стала нормай, што санiтарныя службы двойчы за змену правяраюць санiтарны стан кожнага лагера i па блоках харчавання i асобна па якасцi пiтной вады. Калi якасць пiтной вады на тэрыторыях дзiцячага адпачынку не адпавядае нормам, то санiтарныя службы рэкамендуюць ужыванне бутыляванай вады.

— Што рабiць, калi квас на рынку адпускае прадаўшчыца з бруднымi рукамi?

— Адказнасць за знешнiм выглядам прадаўцоў, чысцiнёй рук нясе кiраўнiк арганiзацыi, сам работнiк. Больш за тое, на мой погляд, такая сiтуацыя будзе i далей працягвацца, калi спажывец будзе купляць прадукты харчавання ў такiх нядбайных прадаўцоў. Тут сваю галоўную ролю зробiць свабодны рынак. У спажыўцоў цяпер ёсць выбар. Не трэба набываць прадукты харчавання з зямлi, што сёння забаронена законам.

— Чым небяспечныя стыхiйныя рынкi? Цi ўзаемадзейнiчаюць санiтарныя службы з людзьмi, якiя прадаюць уласную прадукцыю цi лясныя ягады, грыбы ўздоўж трас?

— Сёння гандаль на стыхiйных рынках забаронены. Таму ў санiтарных службаў няма паўнамоцтваў у такiх месцах наладжваць сваю дзейнасць i наводзiць парадак. Разам з тым нашы службы садзейнiчаюць адпаведным органам па выяўленнi такiх парушэнняў. Вельмi небяспечны для здароўя продаж без пэўнага кантролю мясной i малочнай прадукцыi, а таксама лясных ягад i грыбоў. У першую чаргу пакупнiк сам павiнен клапацiцца аб сваiм здароўi i не купляць сумнiўныя прадукты з зямлi. Калi не будзе пакупнiкоў, то знiкнуць i стыхiйныя рынкi.

Звярну вашу ўвагу наконт гандлю ўздоўж трас. Я разумею, што сельскiм жыхарам даволi спадручна прадаваць бульбу цi яблыкi ў такiх месцах. Разам з тым мы ўсе павiнны памятаць, што ёсць рэгiёны, дзе захоўваецца павышаны ўзровень радыенуклiдаў, асаблiва гэта датычыцца чарнiц i грыбоў. Перад ужываннем гэтых прадуктаў абавязкова раю праверыць iх у лабараторыях на рынках цi арганiзацыях санслужбаў.

— Цi былi зафiксаваны сёлета выпадкi атручэння грыбамi?

— Пакуль не. Аднак заўважу, што гутарку мы вялi аб павышаным узроўнi радыенуклiдаў, ужыванне якiх не выклiкае iмгненнага вострага атручэння. Пастаянна купляючы прадукты харчавання ўздоўж трас, чалавек добраахвотна пачынае рабiць эксперыменты над сваiм здароўем, калi "шанц" узнiкнення, у тым лiку i анкалагiчных захворванняў, павялiчваецца ў разы.

— Кажуць, што гэтым летам кляшчы пачалi паводзiць сябе больш агрэсiўна?

— Тэма клешчавога энцэфалiту стала актуальнай у сувязi з глабальным пацяпленнем клiмату. Актывiзацыя кляшчоў у Беларусi назiраецца i сёлета. У апошнiя гады на тэрыторыi краiны адсутнiчалi сапраўды суровыя зiмы, калi ў моцныя маразы большасць кляшчоў гiне. А летам у вельмi моцную гарачыню ўкусы кляшчоў робяцца найбольш небяспечнымi. Гэта сапраўды не жартачкi. Я ўсiм раю пры наведваннi лясоў, лесапаркавай зоны не пакiдаць шмат адкрытых участкаў цела, а калi клешч залез да вас пад скуру, то абавязкова звяртацца да ўрача.

— Чуў, што гранiчныя нормы на ўтрыманне радыенуклiдаў у лясных ягадах у Беларусi iстотна больш жорсткiя, чым у пэўных заходнiх краiнах...

— Гэта так. Нашы нормы па радыенуклiдах больш жорсткiя, чым у Еўрасаюзе. Гэта было зроблена намi дзеля таго, каб прадухiлiць наступствы малых дозаў радыяцыi. Гранiчныя нормы па чарнiцах на ўтрыманне радыенуклiдаў iстотна больш жорсткiя на тэрыторыi Беларусi, чым адпаведныя нормы па экспарту гэтых ягад, напрыклад, у Германiю.

— Якая адукацыя ў Валянцiны Iванаўны i колькi ў яе дзетак? — спытаўся адзiн з радыёслухачоў.

— Я скончыла Мiнскi дзяржаўны медыцынскi iнстытут. Маю дзве дарослыя дачкi i ўнука.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лета ў поўным разгары, набiрае моц сезон водпускаў. Як актыўна мы сёлета збiраемся адпачываць? Прычым гэта пытанне звязана не толькi з наяўнасцю гроша
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика