21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ЖКГ: грошы за якасць

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЖКГ: грошы за якасць

Без вады, газу, цяпла, электрычнасцi сучасны чалавек абысцiся не зможа. Нiяк. І дакладна, карыстальнiкаў выгод цывiлiзацыi не стане менш, калi паслугi будуць каштаваць нават у два-тры разы вышэй, чым зараз. Натуральна, апошнiя павелiчэннi платы за камуналку адбiваюцца на сямейных бюджэтах, на настроях спажыўцоў, але ж...

Бар’ер узяты...

Не так даўно Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi афiцыйна заявiла, што з 1 студзеня наступнага года плануе на 25 працэнтаў павялiчыць тарыфы на ваду i яе адвядзенне. У сувязi з тым, што кошт усiх камунальных выгодаў так цi iнакш залежыць ад разлiкаў за газ, гэты варыянт павышэння цаны за паслугi разглядаецца як найбольш магчымы.

Таксама сёлета (i гэта ўпершыню) быў перасягнуты пяцiдоларавы парог павышэння аплаты за камуналку. Нагадаем, што пачынаючы з другога квартала цана аплаты за электрычнасць, цяпло, iншыя паслугi стала большай у суме на 9,1 долара. Такiм чынам, "псiхалагiчны" рубеж у пяць долараў быў узяты.

Пытаннi аб тарыфах для галiновага мiнiстэрства, усiх арганiзацый i прадпрыемстваў, якiя забяспечваюць людзей камунальнымi выгодамi, хвалюючае i балючае. Нараканняў у iх бок за тое, што камуналка "падрастае", ад людзей паступае шмат. Адны лiчаць гэты працэс няўхiльным, iншыя чакаюць, што ён спынiцца. Што ж будзе наперадзе?

...дзеля чаго?

Паводле слоў намеснiка мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi Сяргея Сушко, тарыфы павышацца будуць. Гэта факт. "Да 2010 года плануецца, што насельнiцтва будзе пакрываць дзяржаве прыблiзна 62 працэнты выдаткаў за камунальныя паслугi", — кажа С. Сушко. Цяпер доля аплаты спажыўцамi за выгоды цывiлiзацыi складае 32,4 працэнта. Усё астатняе плацiць дзяржава. Вядома ж, планы могуць пацярпець карэкцiроўку, згодна з тым, якi ўзровень сацыяльнага развiцця атрымае краiна i кожная сям’я праз некалькi гадоў. Але пакуль лiчбы ўжо агучаны. "Стан жыллёва-камунальнай гаспадаркi залежыць ад бюджэтнага субсiдзiравання, — працягвае Сяргей Аляксандравiч. — Разам з тым для яе эканамiчнага развiцця з’явiлася шмат стымулаў, ужо сфармiравалася канкурэнтнае асяроддзе".

Аднак сёння камунальнай гаспадарцы патрэбны сродкi, каб развiвацца далей. I гэта адна з прычын, акрамя аб’ектыўнай — павышэнне цаны за палiва — чаму тарыфы будуць расцi. Напрыклад, сродкi патрэбны для распрацаванай праграмы мадэрнiзацыi галiны. Планы, трэба адзначыць, сур’ёзныя. Згодна з iмi, плануецца пазбавiцца ад самай вострай праблемы, якая паўстала цяпер — звышнарматыўнага зношвання абсталявання i аб’ектаў ЖКГ. Увогуле падрабязны пералiк тых мераў, якiя плануюць ажыццявiць камунальнiкi, можа заняць не адну старонку. Гэта i працяг перакладкi цеплавых сетак новымi, папярэдне iзаляванымi трубамi, i павелiчэнне выкарыстання мясцовых вiдаў палiва, доля якiх павiнна дасягнуць 50 працэнтаў. З цягам часу плануецца цалкам адмовiцца ад выкарыстання мазуту. У задумах будаўнiцтва дастатковай колькасцi мiнi-ТЭЦ, вырашэнне праблемы сметнiкаў бытавых адходаў, шляхам узвядзення ў буйных гарадах сучасных перапрацоўчых прадпрыемстваў. Наперадзе — стварэнне новых водазабораў, станцый абезжалезвання, сiстэм водазабеспячэння i водаадвядзення... На гэтыя i iншыя мерапрыемствы, хоць частка з iх i праводзiцца для эканомii рэсурсаў, спачатку трэба выдаткаваць вялiкi аб’ём рэсурсаў.

...i што далей?

Калi звярнуцца да сусветнага вопыту, то камунальная гаспадарка ва ўмовах рынкавай канкурэнцыi была i застанецца галiной, якая займаецца не ўтрыманнем i падтрымкай жыццядзейнасцi сваiх фондаў, а зарабляе грошы шляхам аказання паслуг людзям. Адпаведна i спажыўцы плацяць не трыццаць, не сорак i нават не шэсцьдзесят працэнтаў ад усёй сумы, а набываюць усе выгоды за поўны кошт. Таму i канкурэнцыя памiж заходнiмi камунальнiкамi развiта жорсткая, i якасць паслуг на высокiм узроўнi.

Цi прыйдзе з цягам часу наша краiна да таго, каб з павышэннем тарыфаў паляпшалася якасць паслуг, каб людзi адчувалi, што плацяць грошы не за тое, што ЖЭСы ўтрымлiваюць iх дом, а за тое, што яны прадаюць якасныя паслугi за адпаведную цану?

Менавiта прыняцце законапраекта аб абароне карыстальнiкаў паслуг ЖКГ сведчыць, што грамадства ўжо ўспрыняло актуальнасць пытання. Нагадаем, што згодна з прынятым дэпутатамi праектам гэтага закона, спажывец мае права на гарантыю бяспекi паслуг, на тое, што яны будуць прадастаўляцца якасна i ў тэрмiн. I, што вельмi важна, стымулюецца развiццё канкурэнцыi памiж дзяржаўнымi прадстаўнiкамi ЖКГ i прыватнымi арганiзацыямi.

— Жыллёва-камунальная гаспадарка — рэальны сектар эканомiкi, не трэба аб гэтым забываць. Мы ў стане дзейнiчаць прыбыткова, станоўча, зарабляць сродкi, — падкрэслiвае генеральны дырэктар Мiнскага абласнога ўнiтарнага прадпрыемства "Ўпраўленне ЖКГ" Аляксандр Жураўскi. — Напрыклад, усе прадпрыемствы Мiншчыны спрацавалi з прыбыткам, рэнтабельнасць iх складае 6 працэнтаў. Я лiчу, гэта станоўчая тэндэнцыя.

Адной з самых распаўсюджаных паслуг, якiя прапануюць камунальныя работнiкi сёння, — гэта ўстаноўка лiчыльнiкаў вады. Так, толькi на Мiншчыне з пачатку года iх з’явiлася больш за 56 тысяч. А ўсяго 260 тысяч кватэр у цэнтральнай вобласцi абсталявана вадамерамi — гэта каля 76 працэнтаў ад агульнай колькасцi.

— Дзякуючы таму, што лiчыльнiкаў з’яўляецца ўсё больш, мы толькi за шэсць месяцаў зэканомiлi каля 1 мiльярда рублёў з-за змяншэння ўжывання электраэнергii i аб’ёму карыстання вадой, — прыводзiць прыклад А. Жураўскi.

Аднак не ўсе людзi хочуць мець iндывiдуальныя прыборы ўлiку ў сваiх кватэрах. Прычын можа быць мноства. Узгадаем толькi пра адну з iх, пра "добраахвотна-прымусовае заахвочванне" працаўнікоў некаторых прадпрыемстваў паставiць лiчыльнiк.

Гэта калi дырэктар арганiзацыi рознымi несумленнымi шляхамi намагаецца дасягнуць таго, каб лiчыльнiкi з’явiлiся ў дамах усiх членаў калектыву. "Такiя факты, на жаль, яшчэ сустракаюцца. Вiнаватыя ў гэтым толькi кiраўнiкi арганiзацыi, якiя i павiнны быць пакараныя. Калi людзi сутыкнулiся з пагрозамi з боку начальнiка, я раю iм звярнуцца са згаданай праблемай у мясцовыя органы кiравання", — каментуе Аляксандр Бранiслававiч.

Ужо атрымаў права на жыццё i яшчэ адзiн погляд на пытанне ўсталявання лiчыльнiкаў. Калi дзяржава паступова адыходзiць ад субсiдзiравання паслуг ЖКГ, то i людзi, якiя не ўсталявалi лiчыльнiкi, будуць аплачваць поўны сабекошт вады. Такая мера прадугледжана, i, магчыма, будзе прынятая. Прынамсi, так заявiў начальнiк упраўлення камунальнай гаспадаркi i экалогii Мiнжылкамунгаса Анатоль Шагун. "Праект пастановы ўжо ўнесены на разгляд Урада. Норма, хутчэй за ўсё, будзе прынятая, але яе ўвядуць у сiлу не раней за пачатак 2009 года". Жорсткая пазiцыя? Магчыма, i так. Але настаў час выбiраць, займацца бюджэтнай "дабрачыннасцю" цi эканамiчнымi разлiкамi. Трэцяга не дадзена. Вядома, каб плацiць большыя сумы за прадастаўленыя паслугi, трэба, каб i чалавек меў большыя заробкi. Такая праграма і вядзецца зараз у краіне.

Аляксандр ВАЛЯНЦIНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Без вады, газу, цяпла, электрычнасцi сучасны чалавек абысцiся не зможа. Нiяк. І дакладна, карыстальнiкаў выгод цывiлiзацыi не стане менш, калi паслугi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика