Глеб нарэшце ў Барселоне
Глеб нарэшце ў Барселоне
пераможны старт "батэ"
З перамогi стартавалi футбалiсты барысаўскага БАТЭ ў першым матчы квалiфiкацыйнага раўнда Лiгi чэмпiёнаў супраць iсландскага "Валюра" — 2:0. Абодва галы ў другiм тайме гульнi забiў Генадзь Блiзнюк на 73-й i 78-й хвiлiнах. Хоць беларусы былi фаварытамi сустрэчы, галоўны трэнер пераможцаў Вiктар Ганчарэнка сказаў пасля матча, што гульня з "Валюрам" паказала: нельга недаацэньваць любога сапернiка. "Супраць каманды, якая гуляе ад абароны i ўмее гэта рабiць, гуляць вельмi цяжка, — заўважыў ён. — у чарговы раз я здымаю капялюш перад сваiмi iгракамi, якiя нягледзячы на напружаны графiк, аддаюць гульнi ўсе сiлы". Настаўнiк таксама прызнаўся, што любiць лiк 2:0, з якiм i завяршыўся паядынак. Наконт далейшых перспектыў Вiктар Ганчарэнка не стаў загадваць. Наперадзе яшчэ матч у адказ 23 лiпеня ў Рэйк’явiку. Суддзi за дысквалiфiкацыю ШмолiкаСудзейскi камiтэт Беларускай федэрацыi футбола, пасяджэнне якога працягвалася больш за сем гадзiн, вынес рашэнне аб пажыццёвай дысквалiфiкацыi рэферы ФІФА Сяргея Шмолiка. Такое пакаранне брастаўчанiну пагражае за неадэкватныя паводзiны ў час матча 13-га тура чэмпiянату краiны "Вiцебск" — "Нафтан" 5 лiпеня. Суддзя растлумачыў гэта болем у спiне, але медагляд у псiханеўралагiчным дыспансэры пацвердзiў наяўнасць нецвярозага стану арбiтра. Аналiзатар пароў алкаголю зафiксаваў 1,170 мiкраграмаў на лiтр у выдыхальным паветры, што адпавядае 2,6 прамiле (пасля 2,5 прамiле наступае цяжкая ступень алкагольнага ап’янення). У блiжэйшыя днi пройдзе пасяджэнне дысцыплiнарнага камiтэта БФФ, якое i расставiць усе кропкi над "i". Праўда, наўрад цi мера пакарання вiнаватага будзе паменшана. Час дэбюту ў КХЛ вядомыГалоўны настаўнiк хакейнага клуба "Дынама" Пол Гарднер нарэшце прыбыў у Мiнск (канадзец спазнiўся на збор каманды з-за авiякампанii). Цiкава, што трэнер прывёз з сабой свае любiмыя каўбойскiя боты i камiчныя гальштукi, а вось жонка паўночнаамерыканскага спецыялiста Шэры i iх малодшыя дзецi пакуль засталiся за акiянам. Яны прыедуць у Беларусь у жнiўнi. Мiж тым стаў вядомы час пачатку дамашнiх матчаў "Дынама". Сустрэчы ў Мiнску запланаваныя на 18.30 у буднi i на 17 гадзiн у выхадныя днi. Аднак на арэнах усiх сапернiкаў беларусаў па дывiзiёне Усевалада Баброва (уфiмскi "Салават Юлаеў", падмаскоўны "Атлант", чарапавецкая "Паўночсталь", новакузнецкi "Металург" i маскоўскi "Спартак") гульнi ў буднi будуць пачынацца а 19-й гадзiне. Нагадаем, што ў КХЛ дынамаўцы дэбютуюць у пачатку верасня матчам у гасцях у новакузнецкага "Металурга". Паводле iнфармацыi прэс-аташэ "бела-блакiтных" Андрэя Вашкевiча, склад мiнчан неўзабаве могуць папоўнiць абаронцы, якiя выступалi за яраслаўскi "Лакаматыў", што ўзначальваў Гарднер. Гэта расiянiн Iгар Уланаў i фiн Ары Валiн. У чэмпiёнаў Еўропы новы настаўнiкНацыянальную футбольную зборнуюанii будзе трэнiраваць былы настаўнiк мадрыдскага "Рэала" Вiсэнтэ Дэль Боске. 57-гадовы спецыялiст прыйшоў на змену Луiсу Араганесу, якi ўзначалiў турэцкi "Фенербахчэ". Вiсэнтэ Дэль Боске будзе працаваць з iспанцамi, паводле ўмоў кантракта, 2 гады. Новы трэнер супакоiў балельшчыкаў, што хоча захаваць атакуючы стыль гульнi чэмпiёнаў Еўропы-2008.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi паўабаронца лонданскага "Арсенала" Аляксандр Глеб прыбыў у Барселону, каб падпiсаць кантракт на чатыры гады з iспанскiм клубам. 27 |
|