Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 386
Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 386
Аб назначэннi Ю.В. Жадобiна Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь
Назначыць генерал-маёра Жадобiна Юрыя Вiктаравiча Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь, вызвалiўшы яго ад пасады Старшынi Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка. 15 лiпеня 2008 г., г. Мiнск. Жадобiн Юрый ВiктаравiчЮрый Вiктаравiч Жадобiн нарадзiўся ў 1954 годзе ў г. Днепрапятроўск (Украiна). Ва Узброеных Сiлах з 1972 года. У 1976 годзе скончыў Казанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылiшча, у 1985 — камандны факультэт Ваеннай акадэмii бранятанкавых войскаў у Маскве. Генерал-маёр. З 1976 па 1990 год прайшоў усе службовыя ступенi ад камандзiра ўзвода да камандзiра палка. З 1990 па 1999 год Юрый Жадобiн служыў на камандных пасадах у сiстэме Грамадзянскай абароны Беларусi, унутраных войсках МУС рэспублiкi. З 1999 года займаў пасаду намеснiка мiнiстра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымi войскамi. З верасня 2003 года займаў пасаду начальнiка Службы бяспекi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. У лiпенi 2007 года быў назначаны старшынёй Камiтэта дзяржаўнай бяспекi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб назначэннi Ю.В. Жадобiна Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь
|
|